НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Прамыя замежныя інвестыцыі

Прамыя інвестыцыі ўяўляюць катэгорыю міжнародных інвестыцый, магчымых, калі рэзідэнт адной краіны мае кантроль або ў значнай ступені ўплывае на кіраванне арганізацыяй, якая з'яўляецца рэзідэнтам у іншай краіне.

Метадалагічнай асновай фарміравання даных па прамых інвестыцыях з'яўляецца Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (шостае выданне, МВФ, 2009), Кіраўніцтва па каардынаваным абследаванні прамых інвестыцый (МВФ, 2009) і іншыя выданні МВФ метадалагічнага характару.

У гэтай рубрыцы прадстаўлены даныя аб астатках па прамых замежных інвестыцыях з дзяленнем на інструменты ўдзелу ў капітале і даўгавыя інструменты па краінах паходжання інвестыцый (у выпадку прамых інвестыцый ва ўнутраную эканоміку) і па краінах, дзе знаходзяцца прадпрыемствы прамога інвеставання (у выпадку прамых інвестыцый за мяжой).


Статыстычная інфармацыя:

Прамыя інвестыцыі рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь за мяжу за 2010–2016 гады:

Прамыя замежныя інвестыцыі ва ўнутраную эканоміку Рэспублікі Беларусь за 2010–2016 гады:


Каардынаванае абследаванне прамых інвестыцый:


Гл. таксама:

Сайт Міжнароднага валютнага фонду
Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі, шостае выданне (МВФ, Вашынгтон, 2009)
Кіраўніцтва па каардынаваным абследаванні прамых інвестыцый (МВФ, 2009)
Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з МВФ
Дэпартамент статыстыкі плацежнага балансу і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі МВФ
Сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь