НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Партфельныя замежныя інвестыцыі

Партфельныя інвестыцыі ўяўляюць сабой катэгорыю міжнародных інвестыцый, звязаных з даўгавымі каштоўнымі паперамі або каштоўнымі паперамі, якія забяспечваюць удзел у капітале, акрамя тых, якія ўключаюцца ў прамыя інвестыцыі або рэзервовыя актывы.

Метадалагічнай асновай фарміравання даных па партфельных інвестыцыях з'яўляецца Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (шостае выданне, МВФ, 2009 г.), Кіраўніцтва па каардынаваным абследаванні партфельных інвестыцый (МВФ, 2002 г.) і іншыя выданні МВФ метадалагічнага характару.

У гэтай рубрыцы прадстаўлены даныя аб астатках па партфельных інвестыцыях з дзяленнем на інструменты ўдзелу ў капітале і даўгавыя каштоўныя паперы па краінах, дзе знаходзяцца прадпрыемствы партфельнага інвеставання (партфельныя інвестыцыі за мяжой). У залежнасці ад першапачатковага тэрміну пагашэння даўгавыя каштоўныя паперы падраздзяляюцца на доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя.


Статыстычная інфармацыя:

Партфельныя інвестыцыі рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь за мяжу за 2015-2016 гады:


Каардынаванае абследаванне партфельных інвестыцый:



Гл. таксама:

Сайт Міжнароднага валютнага фонду
Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі, шостае выданне (МВФ, Вашынгтон, 2009 г.)
Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з МВФ
Дэпартамент статыстыкі Плацежнага балансу і Міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі МВФ
Сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь