Атрыманне дадзеных, з выкарыстаннем XML

Даная тэхналогія з'яўляецца састарэлай. Яе далейшае развіццё не плануецца. рэкамендуем выкарыстоўваць API.

Атрыманне афіцыйнага курса беларускага рубля ў дачыненні да замежных валют на пэўную дату,

Параметр ondate – дата ў фармаце месяц/дзень/год, на якую запытваецца афіцыйны курс. Калі параметр ondate не зададзены, то Вы атрымаеце афіцыйны курс на апошнюю дату ўстанаўлення.

У першым выпадку вяртаецца XML-дакумент, які складаецца з элемента DailyExRates, у другім (г. зн., калі period = 1) – MonthlyExRates. Абодва элементы маюць аднолькавую структуру: утрымліваюць атрыбут Date, са значэннем, роўным даце, на якую атрыманы афіцыйны курс (для афіцыйнага курса, які ўстанаўліваецца штомесяц, – дату ўстанаўлення курса, што дзейнічаў на дату, якая запытваецца), і ўкладзеныя элементы Currency.

Кожны элемент Currency змяшчае атрыбут ID (унутраны код валюты – цэлы лік) і ўкладзеныя элементы:

  • NumCode – лічбавы код
  • CharCode – літарны код
  • Scale – колькасць адзінак замежнай валюты
  • Name – найменне валюты
  • Rate – курс.

Калі пазначыць параметр mode=1, то элементы Currency замест элементаў Name будуць змяшчаць элементы:

  • QuotName – найменне валюты, якое змяшчае намінал.

Поўны пералік замежных валют, да якіх афіцыйны курс беларускага рубля

XML-дакумент, які вяртаецца, складаецца з элемента DailyExRates (MonthlyExRates, калі period=1) і ўкладзеных элементаў Currency. Кожны элемент Currency змяшчае атрыбут ID (унутраны код валюты – цэлы лік) і ўкладзеныя элементы:

  • NumCode – лічбавы код
  • CharCode – літарны код
  • Scale – колькасць адзінак замежнай валюты
  • Name – найменне валюты
  • EnglishName – найменне на англійскай мове
  • ParentCode – гэты код выкарыстоўваецца для сувязі, пры змяненнях кодаў або назваў адной і той жа валюты.

Для атрымання пашыранай інфармацыі аб валютах неабходна таксама перадаць параметр ext=2. У гэтым выпадку Currency будзе складацца з элементаў:

  • NumCode – лічбавы код
  • CharCode – літарны код
  • Scale – намінал
  • QuotName – найменне валюты, якое змяшчае намінал
  • QuotEnglishName – найменне на англійскай мове, якое змяшчае намінал
  • Name – найменне валюты
  • EnglishName – найменне на англійскай мове
  • DateStart – дата ўключэння валюты ў пералік валют, да якіх Нацыянальным банкам устанаўліваецца афіцыйны курс беларускага рубля
  • DateEnd – дата выключэння валюты з пераліку валют, да якіх Нацыянальным банкам устанаўліваецца афіцыйны курс беларускага рубля (калі не зададзена, то бягучы элемент Currency можа не змяшчаць гэты элемент)
  • ParentCode – гэты код выкарыстоўваецца для сувязі, пры змяненнях кодаў або назваў адной і той жа валюты.
  • QuotBelName – найменне валюты на беларускай мове, якое змяшчае намінал
  • BelName – найменне валюты на беларускай мове
  • NameMulti – найменне валюты ў множным ліку
  • NameEngMulti –найменне валюты на англійскай мове ў множным ліку
  • NameBelMulti – найменне валютына беларускай мове ў множным ліку

Атрыманне дынамікі афіцыйнага курса беларускага рубля ў дачыненні да зададзенай замежнай валюты, што ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (не больш за 365 дзён):

Параметры:

  • сurId – унутраны код валюты (цэлы лік)
  • fromDate – дата пачатку перыяду, які запытваецца, у фармаце месяц/дзень/год
  • toDate – дата заканчэння перыяду, які запытваецца, у фармаце месяц/дзень/год.

XML-дакумент, які вяртаецца, складаецца з элемента Currency з наступнымі атрыбутамі:

  • Id – унутраны код валюты (цэлы лік)
  • fromDate – першая дата, на якую ўстаноўлены курс беларускага рубля да валюты, што запытваецца, унутры перыяду, які запытваецца
  • toDate – апошняя дата, на якую ўстаноўлены курс беларускага рубля да валюты, што запытваецца, унутры перыяду, які запытваецца

і ўкладзеных элементаў Record. Кожны элемент Record змяшчае атрыбут Date – дата ўстанаўлення курса і ўкладзены элемент Rate – афіцыйны курс.

Атрыманне цэн на каштоўныя металы за перыяд (не больш за 31 дзень):

Параметры:

  • metalId – унутраны код каштоўнага металу (цэлы лік), калі не зададзены, то вяртаюцца цэны на ўсе каштоўныя металы
  • fromDate – дата пачатку перыяду, які запытваецца, у фармаце месяц/дзень/год
  • toDate – дата заканчэння перыяду, які запытваецца, у фармаце месяц/дзень/год.

Калі параметры fromDate і toDate не зададзеныя, то будуць вернуты цэны на каштоўныя металы на апошнюю дату ўстанаўлення.

XML-дакумент, які вяртаецца, складаецца з элемента Metals з наступнымі атрыбутамі:

  • fromDate – першая дата, на якую ўстаноўлены цэны на каштоўныя металы, унутры перыяду, які запытваецца,
  • toDate – апошняя дата, на якую ўстаноўлены цэны на каштоўныя металы, унутры перыяду, які запытваецца

і ўкладзеных элементаў AccountPrice.


Элементы AccountPrice змяшчаюць наступныя атрыбуты:

  • Date – дата ўстанаўлення цаны
  • MetalId – унутраны код каштоўнага металу (цэлы лік)

і ўкладзеныя элементы Price – уліковая цана.

Атрыманне пераліку каштоўных металаў, на якія Нацыянальны банк устанаўлівае цэны:

XML-дакумент, які вяртаецца, складаецца з элемента Metals і ўкладзеных элементаў Metal, якія змяшчаюць атрыбут Id (унутраны код каштоўнага металу, цэлы лік), і ўкладзеных элементаў:

  • Name – найменне каштоўнага металу
  • NameEng – найменне на англійскай мове
  • NameBel – найменне на беларускай мове.

Атрыманне цэн на каштоўныя металы ў выглядзе мерных зліткаў на дату:

Параметр ondate – дата ў фармаце месяц/дзень/год, на якую запытваюцца цэны. Калі параметр ondate не зададзены, то Вы атрымаеце цэны на апошнюю дату ўстанаўлення.

XML-дакумент, які вяртаецца, складаецца з элемента Ingots з атрыбутам onDate – дата ўстанаўлення цаны і ўкладзеных элементаў IngotsPrices.


Элементы IngotsPrices змяшчаюць наступныя атрыбуты:

  • MetalId – унутраны код каштоўнага металу (цэлы лік)
  • Nominal – Намінал, грам (цэлы лік)

і ўкладзеныя элементы:

  • NoCertificateDollars – цана пакупкі без сертыфіката якасці (у доларах ЗША)*
  • NoCertificateRubles – цана пакупкі без сертыфіката якасці (у беларускіх рублях)*
  • CertificateDollars – цана пакупкі з сертыфікатам якасці (у доларах ЗША)*
  • CertificateRubles – цана пакупкі з сертыфікатам якасці (у беларускіх рублях)*
  • BanksDollars – цана продажу банкам (у доларах ЗША)*
  • BanksRubles – цана продажу банкам (у беларускіх рублях)*
  • EntitiesDollars – цана продажу юрыдычным і фізічным асобам (за выключэннем банкаў, у доларах ЗША)*
  • EntitiesRubles – цана продажу юрыдычным і фізічным асобам (за выключэннем банкаў, у беларускіх рублях)*

* Калі цана, адпаведная элементу, на дату, якая запытваецца, не ўстаноўлена, то IngotsPrices не будуць змяшчаць гэты элемент.

Атрыманне стаўкі рэфінансавання на дату:

Параметр ondate – дата ў фармаце месяц/дзень/год, на якую запытваецца стаўка. Калі параметр ondate не зададзены, то Вы атрымаеце дынаміку стаўкі рэфінансавання.

XML-дакумент, які вяртаецца, складаецца з элемента RefRate і ўкладзеных элементаў Item.


Кожны элемент Item змяшчае ўкладзеныя элементы:

  • onDate – дата ўстанаўлення стаўкі
  • Value – значэнне стаўкі.

Прыклад атрымання дадзеных з выкарыстаннем XML VbaXml.xls на VBA (рабочая кніга Microsoft Excel 2003).