НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб устанаўленні абменных курсаў

Курс беларускага рубля да замежных валют устанаўліваецца ў адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2001 г. № 208 "Аб парадку ўстанаўлення афіцыйнага курса беларускага рубля ў дачыненні да замежных валют".

Афіцыйны курс беларускага рубля ў дачыненні да долара ЗША, еўра і расійскага рубля ўстанаўліваецца па даных біржавых таргоў у рэжыме таргоў з устанаўленнем фіксінгу ці як сярэднеўзважаны курс па здзелках, якія адбыліся на біржавых таргах у рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну, праводзімых адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларуская валютна-фондавая біржа" па долары ЗША, еўра і расійскім рублі.

З 1 чэрвеня 2015 г. таргі па долары ЗША, еўра і расійскім рублі праводзяцца адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларуская валютна-фондавая біржа" ў рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну. Гэты рэжым таргоў прадугледжвае, што заяўкі на куплю і продаж валюты падаюцца банкамі ў гандлёвую сістэму на працягу ўсяго часу правядзення гандлёвай сесіі. У працэсе таргоў задавальненне заявак на куплю (продаж) замежнай валюты ажыццяўляецца па меры падачы заявак пры супадзенні заяўленых курсаў. Такім чынам у ходзе гандлёвай сесіі па адной валюце заключаецца мноства здзелак па розных курсах. Сфарміраваны па выніках таргоў сярэднеўзважаны курс па доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях выкарыстоўваецца Нацыянальным банкам у якасці афіцыйнага курса беларускага рубля да названых валют з дня, які ідзе за днём правядзення таргоў.

Крос-курсы да іншых замежных валют разлічваюцца з выкарыстаннем звестак, што прадстаўляюцца цэнтральнымі банкамі дзяржаў у Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, або інфармацыі агенцтваў "Рэйтар" ці "Блумберг".

Указаная каціроўка ўваходзіць у сілу з наступнага каляндарнага дня і дзейнічае да ўваходжання ў сілу наступнага афіцыйнага курса беларускага рубля ў дачыненні да дадзеных замежных валют.