Асабовыя пераводы
Асабовыя пераводы, як састаўная частка паказчыка "Грашовыя пераводы", вызначаюцца як сума бягучых і капітальных трансфертаў у грашовай або натуральнай форме паміж хатнімі гаспадаркамі – рэзідэнтамі і хатнімі гаспадаркамі – нерэзідэнтамі, плюс аплата працы работнікаў мінус падаткі і адлічэнні на сацыяльныя патрэбы, выплачаныя работнікамі-нерэзідэнтамі ў краіне найму, мінус выдаткі на транспарт і паездкі, звязаныя з працай за мяжой. Інакш кажучы, асабовыя пераводы ўключаюць усе трансферты паміж хатнімі гаспадаркамі і чыстую аплату працы работнікаў-нерэзідэнтаў.
Фарміраванне даных ажыццяўляецца на падставе метадалагічных рэкамендацый МВФ, якія змяшчаюцца ў шостым выданні Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009 г.) і Кіраўніцтве па міжнародных аперацыях з грашовымі пераводамі: кіраўніцтве для складальнікаў і карыстальнікаў (МВФ, 2009).
Асноўныя паняцці, вызначэнні, якія выкарыстоўваюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы даных па асабовых пераводах:
- метадалагічныя тлумачэнні
- Міжнародныя аперацыі з грашовымі пераводамі: Кіраўніцтва для складальнікаў і карыстальнікаў
Статыстычная інфармацыя:
Гл. таксама:
Сайт Міжнароднага валютнага фонду
Шостае выданне Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009 г.)
Сайт МІРПАЛ
Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з МВФ
Сайт Еўразійскай эканамічнай камісіі