ССРД. Метаданыя

у фармаце pdf
Краіна Рэспубліка Беларусь
Катэгорыя даных Валавы знешні доўг

Асоба, адказная за кантакты Гарбуз Андрэй Міхайлавіч
Пасада: Начальнік упраўлення
Назва структурнага падраздзялення Упраўленне плацежнага балансу
Арганізацыя Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Адрас: пр. Незалежнасці, 20
Горад: Мінск
Краіна: Рэспубліка Беларусь
Паштовы індэкс: 220008
Тэлефон +375 17 219 24 35
Факс +375 17 220 22 72
Email: A.Garbuz@nbrb.by

Метадалогія

Канцэпцыі і вызначэнні

У адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь складанне і распаўсюджванне даных валавога знешняга доўгу Рэспублікі Беларусь адносіцца да функцый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны банк). Знешні доўг распрацоўваецца на падставе метадычных рэкамендацый МВФ, якiя ўтрымлiваюцца ў Кіраўніцтве па статыстыцы знешняга доўгу: кіраўніцтва для складальнікаў і карыстальнікаў (МВФ, 2013 г.), шостым выданні Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009 г.), іншых выданнях МВФ метадалагічнага характару, такіх як:
     Сістэма нацыянальных рахункаў, МВФ, 2008.
Валавы знешні доўг мае прамую ўзаемасувязь з міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыяй і плацежным балансам (у частцы замежных даўгавых абавязацельстваў). Па-першае, прынцыпы і канцэпцыі, якія выкарыстоўваюцца пры складанні знешняга доўгу, адпавядаюць прынцыпам складання плацежнага балансу і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі краіны (прынцыпы эканамічнай тэрыторыі краіны, рэзідэнцтва, прынцыпы ацэнкі і часу рэгістрацыі аперацый і іншыя). Па-другое, структура фінансавага рахунку плацежнага балансу і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі адпавядае структуры паказчыкаў знешняга доўгу. Па-трэцяе, змяненні, якія знайшлі адлюстраванні ў плацежным балансе за пэўны перыяд, уключаюцца ў пазіцыю па знешнім доўгу краіны за гэты перыяд.
Даныя па знешніх даўгавых абавязацельствах на справаздачную дату класіфікуюцца наступным чынам:
    па функцыянальным прызначэнні (прамыя інвестыцыі (даўгавыя інструменты), партфельныя інвестыцыі (даўгавыя інструменты), іншыя інвестыцыі);
    па тыпе фінансавага інструмента (даўгавыя каштоўныя паперы, крэдыты і пазыкі, гандлёвыя крэдыты і авансы, рахункі і дэпазіты, спецыяльныя правы запазычання, іншая крэдыторская запазычанасць);
    па сектарах эканомікі (цэнтральны банк, органы дзяржаўнага кіравання, дэпазітныя арганізацыі, за выключэннем цэнтральнага банка, іншыя сектары);
    па тэрмінах пагашэння (доўгатэрміновыя – прадастаўленыя на тэрмін больш за 1 год; кароткатэрміновыя – прадастаўленыя на тэрмін 1 год і менш).
Акрамя таго, знешнія даўгавыя абавязацельствы ўсіх сектараў эканомікі фарміруюцца па маючых адбыцца тэрмінах пагашэння абавязацельстваў; па валютнай структуры; па краінах.
Даныя па знешнім доўгу публікуюцца ў доларах ЗША.
    Вызначэнне: Валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь на любы дадзены момант часу ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам ў некаторы будучы перыяд часу і якая ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь перад нерэзідэнтамі.


Статыстычны ахоп

Ахоп аперацый: Знешні доўг уключае запазычанасць усіх сектараў эканомікі перад нерэзідэнтамі, незалежна ад таго, у якой валюце намініравана гэтая запазычанасць.
Ключавой характарыстыкай доўгу з'яўляецца абавязацельства даўжнiка ажыццявіць выплату працэнтаў і/або асноўнага доўгу, таму знешні доўг не ўключае ўдзел у капітале, а таксама гарантыі, адкрытыя крэдытныя лініі і іншыя ўмоўныя абавязацельствы.
Пратэрмінаваная запазычанасць: у прадстаўленні даных па знешнім доўгу ў адпаведнасці з Кіраўніцтвам па знешнім доўгу (МВФ, 2013 г.) пратэрмінаваная запазычанасць адлюстроўваецца ў складзе адпаведнага зыходнага фінансавага інструмента.
Ахоп кароткатэрміновай запазычанасці: кароткатэрміновым доўгам лічацца даўгавыя абавязацельствы з тэрмінам пагашэння не больш за 1 год. Да іх адносяцца даўгавыя каштоўныя паперы, крэдыты і пазыкі, рахункі і дэпазіты і іншыя даўгавыя абавязацельствы.
Запазычанасць перад нерэзідэнтамі ў нацыянальнай і замежнай валюце: Знешні доўг ахоплівае запазычанасць ўсіх сектараў эканомікі перад нерэзідэнтамі незалежна ад таго, у якой валюце яна намініравана.
Класіфікацыя па відах даўгавых інструментаў мяркуе вылучэнне доўгу ў выглядзе пазыковых каштоўных папер, крэдытаў і пазык, рахункаў і дэпазітаў, страхавання, пенсій і стандартызаваных схем гарантыі, гандлёвых крэдытаў і авансаў, спецыяльных правоў запазычання, іншай крэдыторскай запазычанасці (пратэрмінаванай запазычанасці і іншага), а таксама прамых інвестыцый у выглядзе межфірмавага крэдытавання.
Фінансавы лізінг з нерэзідэнтамі класіфікуецца як крэдыты і пазыкі і ўключаецца ў даныя, якія фарміруюць знешні доўг.
Даўгавыя абавязацельствы перад прамымі інвестарамі ўключаюцца ў статыстыку знешняга доўгу і паказваюцца асобным артыкулам без сектарнай прыналежнасці.
Пазіцыі па вытворных фінансавых інструментах, акцыях і ўдзеле ў капітале. Пазіцыі па вытворных фінансавых інструментах не ўключаюцца ў даныя па знешнім доўгу. Удзел у капітале не адносіцца да знешняга доўгу. Прывілеяваныя акцыі, якія належаць нерэзідэнтам, класіфікуюцца ў якасці кампанента знешняга доўгу ў сувязі з абавязацельствам эмітэнта выплачваць па іх дывідэнды, пры гэтым эмітэнт не прымае на сябе абавязацельстваў па выкупе іх па рынкавай цане.
Геаграфічны ахоп: Да эканамічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адносіцца геаграфічная тэрыторыя краіны, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Урада Рэспублікі Беларусь і ў межах якой могуць свабодна перамяшчацца рабочая сіла, тавары і капітал. Эканамічная тэрыторыя краіны ўключае паветраную прастору, тэрытарыяльныя анклавы ў іншых краінах (дакладна адзначаныя зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў іншых краінах і належаць або арандуюцца Урадам Рэспублікі Беларусь у дыпламатычных, ваенных, навуковых або іншых мэтах, свабодныя зоны і мытныя склады і прадпрыемствы, эксплуатацыя якіх ажыццяўляецца пад кантролем мытных органаў). Эканамічная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь не ўключае анклаваў замежных урадаў і міжнародных арганізацый, якія размешчаны ў межах геаграфічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Даўгавыя абавязацельствы афшорных кампаній – уключаючы банкі, – якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь: даўгавыя абавязацельствы афшорных кампаній, калі такія з'явяцца, будуць уключаны ў знешні доўг.
Даныя валавога знешняга доўгу фарміруюцца ў зводным выглядзе ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь.


Класіфікацыя/разбіўка па сектарах

Класіфікацыя, якая выкарыстоўваецца, і метады ацэнкі ў цэлым адпавядаюць Кіраўніцтву па статыстыцы знешняга доўгу: кіраўніцтва для складальнікаў і карыстальнікаў і шостаму выданню кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009).
Паказчык валавога знешняга доўгу Рэспублікі Беларусь уключае абавязацельствы перад нерэзідэнтамі, класіфікаваныя па інстытуцыянальных сектарах, па тэрмінах пагашэння і па тыпах даўгавых інструментаў.
Вылучаюцца наступныя сектары эканомікі:
цэнтральны банк – уключае аперацыі афіцыйных органаў, якія ажыццяўляюць кантроль над ключавымі аспектамі фінансавай сістэмы, уключаючы эмісію грошай, кіраванне міжнароднымі рэзервамі і рэгуляванне дзейнасці дэпазітных карпарацый. У Рэспубліцы Беларусь да іх адносіцца Нацыянальны банк;
сектар дзяржаўнага кіравання ўключае рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы Рэспублікі Беларусь, фонды, інстытуты, нярыначныя некамерцыйныя арганізацыі, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, і іншыя падкантрольныя дзяржаве арганізацыі, якія займаюцца нярыначнымі відамі дзейнасці. Дыпламатычныя i iншыя афiцыйныя прадстаўніцтва Урада Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, таксама з'яўляюцца кампанентамі сектара дзяржаўнага кіравання сваёй краіны;
дэпазітныя арганізацыі за выключэннем цэнтральнага банка ўключаюць арганізацыі, якія займаюцца фінансавым пасрэдніцтвам, звязаныя з прыцягненнем сродкаў ва ўклады (дэпазіты), як асноўным відам дзейнасці. У Рэспубліцы Беларусь да дадзенага сектара адносяцца банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі;
іншыя сектары ўключаюць (1) іншыя фінансавыя арганізацыі (уключаючы страхавыя), а таксама (2) нефінансавыя прадпрыемствы, хатнія гаспадаркі і некамерцыйныя арганізацыі, якія абслугоўваюць хатнія гаспадаркі (НКАХГ), не ўлічаныя ў складзе вышэйзгаданых сектараў.
Абавязацельствы хатніх гаспадарак і дробных прыватных прадпрыемстваў, якія адносяцца да знешняга доўгу, уключаюцца ў пазіцыю іншых сектараў.
Размежаванне паміж доўгатэрміновымі і кароткатэрміновымі абавязальніцтвамі заснавана на крытэрыі першапачатковага тэрміну пагашэння.
Доўгатэрміновы знешні доўг вызначаецца як доўг з тэрмінам пагашэння больш за адзін год.
Кароткатэрміновы знешні доўг вызначаецца як доўг, які выплачваецца па патрабаванні або з першапачатковым тэрмінам пагашэння не больш за адзін год.
У класіфікацыі абавязацельстваў па фінансавых інструментах вылучаюцца даўгавыя каштоўныя паперы, крэдыты і пазыкі, гандлёвыя крэдыты і авансы, іншыя даўгавыя абавязацельствы. Міжфірмавыя даўгавыя запазычанні паміж адзінкамі, якія знаходзяцца ў адносінах прамога інвеставання, паказваюцца асобна.
Фарміраванне даных па знешнім доўгу дзяржаўнага сектара і прыватнага сектара з дзяржаўнымі гарантыямі: даныя публікуюцца ў аналітычным прадстаўленні знешняга доўгу ў раздзеле знешні доўг дзяржаўнага сектара ў пашыраным вызначэнні, які ўключае знешнюю запазычанасць органаў дзяржаўнага кіравання, цэнтральнага банка, а таксама тых банкаў і іншых карпарацый, у якіх органы дзяржаўнага кіравання і цэнтральнага банка напрамую або апасродкавана валодаюць 50 і больш працэнтамі ўдзелу ў капітале або кантралююць іх іншым спосабам.
Даўгавыя абавязацельствы астатніх рэзідэнтаў перад нерэзідэнтамі класіфікуюцца як знешні доўг прыватнага сектара.
Змяненне ў класіфікацыі: Большасць змяненняў у класіфікацыі растлумачваюцца ў заўвагах да табліц.


Аснова ўліку

Вартасная ацэнка
Даныя знешняга доўгу разлічваюцца ў доларах ЗША.
Пералік рэшткаў знешніх даўгавых абавязацельстваў на пачатак і канец справаздачнага перыяду, а таксама аперацый, намініраваных у іншых валютах, у долары ЗША выконваецца праз курс, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам і адпавядае рынкаваму курсу на дату здзяйснення аперацыі.
Вартасная ацэнка. Большасць даўгавых абавязацельстваў ацэньваюцца па рынкавых цэнах. Выключэнне складаюць каштоўныя паперы Урада Рэспублікі Беларусь і банкаўскага сектара, якія зарэгістраваны па намінальным кошце.

Аснова ўліку
Улік знешніх даўгавых абавязацельстваў вядзецца асобна па кожным фінансавым абавязацельстве.
Час рэгістрацыі аперацый вызначаецца на аснове прынцыпу налічэння. У адпаведнасці з прынцыпам налічэння аперацыі адначасова ўлічваюцца бакамі, а налічаны на дэпазіты, крэдыты і каштоўныя паперы працэнт уключаецца ў існуючую суму фінансавых абавязацельстваў, а не разглядаецца ў якасці складальніка іншай крэдыторскай запазычанасці.


Дакладнасць і надзейнасць

Зыходныя даныя

Збор зыходных даных
Асноўнымі крыніцамі інфармацыі, якія выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы знешняга доўгу, з'яўляюцца:
    банкаўская сістэма справаздачнасці аб знешнеэканамічнай дзейнасці, якая знаходзіцца ў кампетэнцыі Нацыянальнага банка;
    сістэма справаздачнасці нефінансавых арганізацый – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь аб знешнеэканамічных аперацыях;
    афіцыйныя крыніцы інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
    інфармацыя Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі;
    ацэначныя методыкі Нацыянальнага банка.
Пры распрацоўцы і аналізе даных знешняга доўгу для перакрыжаванай зверкі выкарыстоўваюцца даныя банкаўскай статыстыкі і люстраная статыстыка краін-партнёраў, якая атрымліваецца як ад распрацоўшчыкаў плацежных балансаў іншых краін, так і са зборнікаў, што публікуюцца міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.
Сістэма банкаўскай справаздачнасці ахоплівае два тыпы рэспандэнтаў:
    дэпазітныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія даюць справаздачу як аб знешнеэканамічных аперацыях сваіх кліентаў – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, так і сваіх уласных знешнеэканамічных аперацыях;
    арганізацыі – рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія маюць рахункі па-за банкаўскай сістэмай краіны.
Сістэма справаздачнасці нефінансавых арганізацый – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь пры зборы інфармацыі аб узаемных абавязацельствах арганізацый Рэспублікі Беларусь са знешнеэканамічнымі партнёрамі па экспартна-імпартных аперацыях, пры зборы інфармацыі аб прыцягненні замежных інвестыцый у эканоміку краіны і прадастаўленні беларускіх інвестыцый за мяжу.
Афіцыйныя крыніцы інфармацыі Рэспублікі Беларусь, да якіх адносяцца Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства фінансаў, Міністэрства замежных спраў, іншыя рэспубліканскія і мясцовыя органы кіравання, прадстаўляюць iнфармацыю Нацыянальнаму банку ў адпаведнасці са спецыяльнымі формамі справаздачнасцi на месячнай або квартальнай аснове.
Інфармацыя Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі атрымліваецца штоквартальна на аснове ўзгодненага рэгламенту абмену інфармацыяй паміж Дэпартаментам плацежнага балансу Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі і Галоўным упраўленнем статыстыкі і кіравання данымі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Вызначэнне ўваходных даных, статыстычны ахоп, класіфікацыя, ацэнка і момант уліку.
Даныя знешняга доўгу ў значнай ступені ўзаемазвязаны з данымі плацежнага балансу і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (у частцы замежных даўгавых абавязацельстваў), грашова-крэдытнай статыстыкай.
Галоўнымі крыніцамі інфармацыі па даўгавых каштоўных паперах з'яўляюцца банкаўская справаздачнасць аб міжнародных плацяжах (ITRS), справаздачнасць банкаў, Міністэрства фінансаў, справаздачнасць Белстата, заснаваная на абследаванні прадпрыемстваў, якія маюць (якія ажыццяўляюць) замежныя інвестыцыі.
Рахункі і дэпазіты: актывы і абавязацельствы Нацыянальнага банка і банкаў Рэспублікі Беларусь атрымліваюцца на аснове штомесячнага бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка і штомесячнага дэталізаванага бухгалтарскага балансу банкаў.
Крэдыты і пазыкі: для цэнтральнага банка – даныя агляду Нацыянальнага банка аб замежных актывах і пасівах; для сектара дзяржаўнага кіравання – справаздачнасць Міністэрства фінансаў аб знешнім дзяржаўным доўгу; для сектара дэпазітных арганізацый – дэталізаваны баланс банкаў; для іншых сектараў – даныя па негарантаваных крэдытах і пазыках грунтуюцца на інфармацыі Белстата.
Страхавыя, пенсіённыя праграмы і праграмы стандартных гарантый: даныя грунтуюцца на справаздачнасці арганізацый.
Гандлёвыя крэдыты і авансы: выкарыстоўваецца справаздачнасць Белстата, заснаваная на абследаванні нефінансавых арганізацый.
Іншая крэдыторская запазычанасць: пры фарміраванні артыкула выкарыстоўваюцца наступныя крыніцы інфармацыі: справаздачы Нацыянальнага банка і банкаў, справаздачнасць Белстата на аснове абследаванняў прадпрыемстваў, Міністэрства фінансаў, банкаўская справаздачнасць аб міжнародных плацяжах (ITRS).
Спецыяльныя правы запазычання: прымяняюцца даныя МВФ (інтэрнэт-сайт МВФ).
Міжфірмавае крэдытаванне: выкарыстоўваецца справаздачнасць Белстата, заснаваная на абследаванні прадпрыемстваў, якія маюць (якія ажыццяўляюць) замежныя інвестыцыі.

Своечасовасць уваходных даных
Даныя збіраюцца на штомесячнай і штоквартальнай аснове. Графік паступлення даных дазваляе своечасова фарміраваць даныя па валавым знешнім доўгу і выконваць патрабаванні ССРД у дачыненні распаўсюджвання даных знешняга сектара.


Ацэнка зыходных даных
Складальнікі знешняга доўгу сістэматычна праводзяць ацэнку зыходных даных і, калі ўзнікае патрэба, ініцыююць працэс іх мадыфікацыі з мэтай удасканалення статыстычнай справаздачнасці. Гэта ў асноўным адносіцца да змяненняў у формах статыстычнага назірання Белстата, форм справаздачнасці для Нацыянальнага банка і банкаў, даных люстраной статыстыкі.


Статыстычныя метады

Статыстычныя метады работы з зыходнымі данымі
Фарміраванне статыстыкі знешняга доўгу грунтуецца на абагульненай статыстычнай інфармацыі, заснаванай на першасных статыстычных назіраннях (як правіла, суцэльных), дапоўненых у выпадку неабходнасці ацэнкавымі данымі Нацыянальнага банка.

Даўгавыя каштоўныя паперы: ажыццяўляецца перакрыжаваная зверка даных з розных крыніц інфармацыі: справаздачнасць нефінансавых арганізацый, ITRS, справаздачнасць банкаў, справаздачнасць Міністэрства фінансаў. Інфармацыя супастаўляецца з данымі краін-партнёраў (перш за ўсё Расійскай Федэрацыяй, Украінай).
Гандлёвыя крэдыты: ажыццяўляецца перакрыжаваная зверка даных з розных крыніц інфармацыі: справаздачнасць нефінансавых арганізацый, ITRS. Інфармацыя аб аб'ёмах экспарту і імпарту тавараў і паслуг у грашовай форме (справаздачнасць прадпрыемстваў) параўноўваецца з плацяжамі за экспарт і імпарт тавараў і паслуг па банкаўскай справаздачнасці (ITRS). Інфармацыя супастаўляецца з данымі краін-партнёраў (перш за ўсё Расійскай Федэрацыяй, Украінай).
Крэдыты і пазыкі: ажыццяўляецца перакрыжаваная зверка даных з розных крыніц інфармацыі: справаздачнасць нефінансавых арганізацый, ITRS, справаздачнасць банкаў, справаздачнасць Міністэрства фінансаў. Інфармацыя супастаўляецца з данымі краін-партнёраў (перш за ўсё Расійскай Федэрацыяй, Украінай).

Іншыя статыстычныя працэдуры
Асобна распрацоўваюцца даныя аб маючых адбыцца плацяжах па валавым знешнім доўгу (асноўны доўг і працэнты), валютнай і краінавай структуры знешніх даўгавых абавязацельстваў па ўсіх сектарах эканомікі.


Кантроль правільнасці статыстычных даных

Кантроль прамежкавых статыстычных даных
Прамежкавыя вынікі рэгулярна звяраюцца з іншымі справаздачамі, якія ёсць у распараджэнні Нацыянальнага банка. Даныя знешняга доўгу параўноўваюцца з данымі грашова-крэдытнай статыстыкі, статыстыкай дзяржаўных фінансаў і статыстыкай рэальнага сектара.

Ацэнка прамежкавых статыстычных даных
Праводзіцца аналіз прамежкавых даных з пункту гледжання ўнутранай і знешняй супастаўнасці.

Ацэнка разыходжанняў і іншых праблемных пытанняў у зыходных статыстычных даных
Пры наяўнасці якіх-небудзь разыходжанняў і невытлумачальных вялікіх ваганняў даных іх прычыны даследуюцца пры прамым кантакце з падсправаздачнымі асобамі. Шырока выкарыстоўваюцца даныя статыстыкі краін-партнёраў.


Аналіз пераглядаў даных

Вывучэнне і аналіз пераглядаў даных
Гістарычныя рады даных па знешнім доўгу даступны з 1996 г. да 2012 г. (у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па статыстыцы знешняга доўгу, МВФ, 2003 г.) і з 2006 г. (у адпаведнасці з новым Кіраўніцтвам па знешнім доўгу, МВФ, 2013 г. і шостым выданнем Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (BPM6), МВФ, 2013 г.).

Штоквартальна ажыццяўляецца аналіз атрыманых даных на адпаведнасць міжнародным стандартам, што тычацца метадалогіі складання статыстыкі знешняга доўгу. Пры атрыманні дадатковай інфармацыі аб знешнеэканамічных аперацыях магчымы карэкціроўкі раней апублікаваных гістарычных радоў даных. У адпаведнасці з рэгламентам перагляд даных статыстыкі знешняга сектара ажыццяўляецца адзін раз у год і публікуецца штогод у верасні пры выпуску плацежнага балансу за першае паўгоддзе бягучага года.


Практычная прыдатнасць

Перыядычнасць і своечасовасць

Перыядычнасць
Квартальная.

Своечасовасць
На 75-ы дзень пасля справаздачнага перыяду.


Супастаўнасць

Унутраная супастаўнасць
Пры фарміраванні квартальных даных цалкам выконваецца метадалогія складання даных знешняга доўгу (асноўныя паняцці, канцэпцыі, класіфікацыя, крыніцы інфармацыі) і тым самым гарантуецца супастаўнасць даных рознай перыядычнасці.
Гістарычныя рады даных па знешнім доўгу даступны з 1996 г. да 2012 г. (у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па статыстыцы знешняга доўгу, МВФ, 2003 г.) і з 2006 г. (у адпаведнасці з новым Кіраўніцтвам па знешнім доўгу, МВФ, 2013 г . і шостым выданнем Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (BPM6), МВФ, 2013 г.).

Часовая супастаўнасць
Работнікі Нацыянальнага банка, якія адказваюць за фарміраванне даных, прадпрымаюць належныя меры па забеспячэнні інтэртэмпаральнай супастаўнасці даных. У выпадку змянення класіфікацыі даныя за максімальна магчымы папярэдні перыяд пераглядаюцца адпаведным чынам.

Супастаўнасць статыстычных даных з данымі іншых крыніц і статыстычных сістэм
Даныя знешняга доўгу сумяшчальны з данымі грашова-крэдытнай статыстыкі, статыстыкі знешняга доўгу, статыстыкі дзяржаўных фінансаў, паколькі для кожнай з вышэй названых сістэм выкарыстоўваюцца адны і тыя ж крыніцы інфармацыі і зыходныя даныя


Палітыка і практыка перагляду даных

Графік перагляду даных
Даныя, якія публікуюцца, з'яўляюцца папярэднімі. Палітыка перагляду даных для статыстыкі знешняга доўгу вызначана рэгламентам перагляду даных і апісана ў штоквартальным інфармацыйна-аналітычным зборніку Нацыянальнага банка "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь". Пры гэтым робяцца заўвагі аб тым, што ў даныя знешняга доўгу могуць уносіцца змяненні ў будучых публікацыях. Асобным дадаткам публікуецца пералік унесеных у статыстыку знешняга доўгу змяненняў з указаннем па кожным артыкуле прычыны і перыяду, за які яны ўнесены (штоквартальна).
Штоквартальна ў апублікаваныя раней даныя ўносяцца змяненні за тры кварталы, якія папярэднічаюць справаздачнаму перыяду, у сувязі з удакладненнем даных справаздачнасці або метадалогіі, з'яўленнем новых крыніц інфармацыі і інш. Даныя за справаздачны квартал публікуюцца адначасова з удакладненымі данымі за папярэднія перыяды. Пры атрыманні дадатковай інфармацыі аб знешнеэканамічных аперацыях магчымы карэкціроўкі раней апублікаваных гістарычных радоў даных. У адпаведнасці з рэгламентам перагляд гадавых даных статыстыкі знешняга сектара ажыццяўляецца адзін раз у год і публікуецца штогод у верасні пры выпуску плацежнага балансу за першае паўгоддзе бягучага года.

Вывучэнне папярэдніх і/або ўдакладненых даных

Распаўсюджванне вынікаў вывучэння і аналіз пераглядаў даных
Тлумачальныя запіскі аб прычынах пераглядаў прыводзяцца ў зносках да табліц, якія распаўсюджваюцца.


Даступнасць

Даступнасць даных

Форма прадстаўлення статыстычных даных. Нацыянальны банк штомесяц размяшчае каляндар папярэдніх тэрмінаў публікацыі, устаноўленых ССРД даных, на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе па адрасе: http://www.nbrb.by.
Штогадовыя і штоквартальныя рады даных па знешнім доўгу ў адпаведнасці з Кіраўніцтвам па статыстыцы знешняга доўгу (МВФ, 2013 г.) апублікаваны ў штоквартальным інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь".
Акрамя таго, публікацыі Нацыянальнага банка ўтрымліваюць падрабязную дэталізацыю даных знешняга доўгу (мноства падрабязных табліц, графічны матэрыял, аналітычны каментарый і метадалагічныя тлумачэнні), што дазваляе праводзіць іх параўнанне з данымі, якія распаўсюджваюцца, па іншых макраэканамічных паказчыках і сістэмах: статыстыцы плацежнага балансу і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі, грашова-крэдытнай статыстыцы.
Даныя размяшчаюцца на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе па адрасе: http://www.nbrb.by/statistics/ExternalDebt/.
Даныя знешняга доўгу распаўсюджваюцца ў доларах ЗША

Спосабы і форма распаўсюджвання даных
Нацыянальны банк размяшчае каляндар папярэдніх тэрмінаў публікацыі даных, устаноўленых ССРД, які змяшчае звесткі пра даты распаўсюджвання паказчыкаў у бягучым і трох наступных месяцах на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе па адрасе: http://www.nbrb.by/statistics/SStandard/calendar.asp.
Штоквартальныя даныя па статыстыцы знешняга доўгу распаўсюджваюцца ў друкаваным выглядзе ў выданнях Нацыянальнага банка – Бюлетэні банкаўскай статыстыкі, інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь". Знешні доўг публікуецца на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе па адрасе: http://www.nbrb.by/statistics/ExternalDebt/, у квартальнай статыстыцы па знешнім доўгу (КСЗД) Сусветнага банка (http://web.worldbank.org/), у выданнях Міжнароднага валютнага фонду – зборніках «International Financial Statistics» («Міжнародная фінансавая статыстыка») і «Balance of Payments Statistics. Yearbook» («Статыстыка плацежных балансаў. Штогоднік»).

Каляндар папярэдніх тэрмінаў распаўсюджвання даных
Каляндар папярэдніх тэрмінаў распаўсюджвання даных, устаноўленых ССРД, размяшчаецца на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка (на англійскай мове http://www.nbrb.by/engl/statistics/sdds/calendar.asp і на рускай мове http://www.nbrb.by/statistics/SStandard/calendar.asp), а таксама публікуецца ў Бюлетэні банкаўскай статыстыкі.

Адначасовы выпуск даных усім зацікаўленым карыстальнікам
Даныя па знешнім доўгу прадстаўляюцца адначасова карыстальнікам з дапамогай размяшчэння на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка (на англійскай мове http://www.nbrb.by/engl/statistics/ExternalDebt/ і на рускай мове http://www.nbrb.by/statistics/ExternalDebt/), у Бюлетэні банкаўскай статыстыкі (на рускай мове http://www.nbrb.by/statistics/bulletin і на англійскай мове http://www.nbrb.by/engl/statistics/bulletin); а таксама ў інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь" (http://www.nbrb.by/statistics/BalPay/).

Распаўсюджванне даных па запыце
Неканфідэнцыяльныя даныя, якія не публікуюцца, могуць быць прадстаўлены па запыце.


Даступнасць даных

Прадстаўленне інфармацыі аб канцэпцыях, статыстычным ахопе, класіфікацыях, аснове ўліку, крыніцах даных і статыстычных метадах
Метадалагічныя тлумачэнні, апісанне крыніц даных, а таксама метады, якія выкарыстоўваюцца пры ацэнцы асобных артыкулаў, публікуюцца ў выданнях Нацыянальнага банка – Бюлетэні банкаўскай статыстыкі і інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь" адначасова з публікацыяй даных знешняга доўгу за справаздачны перыяд, а таксама на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка. Класіфікацыя, метады вартаснай ацэнкі і ахоп улічваемых аперацый, якія выкарыстоўваюцца пры складанні знешняга доўгу, у цэлым адпавядаюць Кіраўніцтву па статыстыцы знешняга доўгу: кіраўніцтва для складальнікаў і карыстальнікаў (МВФ, 2013 г.), шостаму выданню Кіраўніцтва па плацежным балансе (BPM6) (МВФ, 2009 г.).

Узровень дэталізацыі даных, якія прадстаўляюцца
Узровень дэталізацыі адпавядае метадалагічным патрабаванням.


Дапамога карыстальнікам

Інфармацыя аб кантактах
У інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь" прыводзяцца імя і нумар тэлефона кантактнай асобы. Акрамя таго, у метаданых, размешчаных на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка, змяшчаецца імя, нумар тэлефона і факса, электронны адрас кантактнай асобы, адказнай за кожную сістэму даных.

Даступнасць дакументаў і публікацый
Спіс публікацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь даступны на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе. Інтэрнэт-сайт Нацыянальнага банка прадстаўляе карыстальнікам значны аб'ём інфармацыі як аб электронных публікацыях і дакументах, так і аб публікацыях і дакументах на папяровым носьбіце.