СССРД. Метаданыя


Краіна Рэспубліка Беларусь
Катэгорыя даных Афіцыйныя курсы замежных валют

Асоба, адказная за кантакты Астанін Дзмітрый Аляксандравіч
Арганізацыя Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Галоўнае ўпраўленне аперацый на фінансавых рынках
Тэлефон +375 17 219 22 77
Факс +375 17 327 45 13
Інтэрнэт V.Petrov@nbrb.by

Фарматы распаўсюджвання:
Друкаваныя ( ) Прэс-рэліз  
( ) Тыднёвы (x) Месячны ( ) Квартальны
( ) Іншыя  

Электронныя (x) Электронная дошка аб'яў або база даных краіны: http://www.nbrb.by
( ) Дыскеты ( ) Кампакт-дыск ( ) Іншыя

Даныя: ахоп, перыядычнасць і своечасовасць

Характарыстыкі ахопу

Афіцыйны курс беларускага рубля ўстанаўліваецца ў адносінах да замежных валют краін, якія з'яўляюцца асноўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Рэспублікі Беларусь, а таксама валют, якія выступаюць у якасці міжнародных плацежных сродкаў.

Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША, еўра і расійскага рубля ўстанаўліваецца па даных біржавых таргоў у рэжыме таргоў з устанаўленнем фіксінгу ці як сярэднеўзважаны курс па здзелках, здзейсненых на біржавых таргах у рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну, якія праводзяцца адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларуская валютна-фондавая біржа" па долары ЗША, еўра і расійскім рублі.

З 1 чэрвеня 2015 г. таргі па долары ЗША, еўра і расійскім рублі праводзяцца адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларуская валютна-фондавая біржа" ў рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну. Гэты рэжым таргоў мае на ўвазе, што заяўкі на куплю і продаж валюты падаюцца банкамі ў гандлёвую сістэму на працягу ўсяго часу правядзення гандлёвай сесіі. У працэсе таргоў задавальненне заявак на куплю (продаж) замежнай валюты ажыццяўляецца па меры падачы заявак пры супадзенні заяўленых курсаў. Такім чынам, у ходзе гандлёвай сесіі па адной валюце заключаецца мноства здзелак па розных курсах. Сфарміраваны па выніках таргоў сярэднеўзважаны курс па доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях выкарыстоўваецца Нацыянальным банкам у якасці афіцыйнага курса беларускага рубля да ўказаных валют з дня, наступнага за днём правядзення таргоў.

Крос-курсы да іншых замежных валют разлічваюцца з выкарыстаннем звестак, што прадстаўляюцца цэнтральнымі банкамі дзяржаў у Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, або інфармацыі агенцтваў "Рэйтар" ці "Блумберг".

Указаная каціроўка ўваходзіць у сілу з наступнага каляндарнага дня і дзейнічае да ўваходжання ў сілу наступнага афіцыйнага курса беларускага рубля ў адносінах да дадзеных замежных валют.


Перыядычнасць
Штодня


Тэрміны прадстаўлення
Афіцыйныя курсы замежных валют публікуюцца ў дзень іх устанаўлення.


Даступнасць для грамадскасці

Папярэдняе распаўсюджванне планаў выпуску даных
Не ўжываецца.


Адначасовы выпуск даных усім зацікаўленым бакам
Даныя размяшчаюцца на старонцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у сетцы інтэрнэт, даступны адначасова для ўсіх карыстальнікаў па адрасе: http://www.nbrb.by.


Дакладнасць

Распаўсюджванне інфармацыі пра нарматыўна-прававыя ўмовы фарміравання статыстычных даных, уключаючы захаванне прыватнасці даных па асобных рэспандэнтах
У адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь Нацыянальны банк праводзіць аналіз і прагназаванне стану грашова-крэдытных адносін, адносін у галіне валютнага рэгулявання, плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь і банкаўскай сістэмы ва ўзаемасувязі з сацыяльна-эканамічным развіццём Рэспублікі Беларусь, публікуе аналітычную інфармацыю, зводныя паказчыкі фінансавай, банкаўскай і грашова-крэдытнай статыстычнай справаздачнасці і плацежны баланс Рэспублікі Беларусь, уключаючы міжнародную інвестыцыйную пазіцыю Рэспублікі Беларусь.
Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь гарантуе захаванне банкаўскай тайны Нацыянальным банкам і банкамі адносна сваіх кліентаў і банкаў-карэспандэнтаў.


Парадак унутрыдзяржаўнага доступу да даных перад іх выпускам
Органы дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь і мясцовыя органы кіравання Рэспублікі Беларусь не маюць доступу да інфармацыі да моманту яе афіцыйнага апублікавання.


Наяўнасць каментарыяў міністэрстваў падчас выпуску статыстычных даных
Даныя публікуюцца без каментарыяў з боку міністэрстваў.


Прадастаўленне інфармацыі аб удакладненні даных і публікацыя апавяшчэнняў аб унясенні сур'ёзных змяненняў у метадалогію публікуемых даных
Публікуемыя даныя не ўдакладняюцца. Асноўныя змяненні ў метадалогіі разліку паказчыкаў апісваюцца ў каментарыях да адпаведных табліц Статыстычнага бюлетэня.


Якасць

Распаўсюджванне інфармацыі пра метадалогію і крыніцы, выкарыстаныя пры падрыхтоўцы статыстычных даных
Устанаўленне афіцыйнага курса беларускага рубля ў адносінах да замежных валют ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20.08.2001 № 208 і змяненнямі, унесенымі пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2001 № 362.


Распаўсюджванне ... для забеспячэння статыстычных перакрыжаваных праверак і пацвярджэння абгрунтаванасці даных
Не ўжываюцца.


Заўвагі: