Спецыяльны стандарт распаўсюджвання даных. Метаданыя


у фармаце pdf
Катэгорыя даных: Агляд Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Асоба, адказная за кантакты
Прозвішча, імя, імя па бацьку:Уласенка Барыс Пятровіч
Пасада:Начальнік упраўлення
Назва структурнага падраздзялення:Упраўленне банкаўскай статыстыкі
Арганізацыя:Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Адрас:пр. Незалежнасці, 20
Горад:Мінск
Краіна:Рэспубліка Беларусь
Паштовы індэкс:220008
Тэлефон:+375 17 219 24 88
Факс:+375 17 327 48 79
Email: B.Vlasenko@nbrb.by


Метадалогія

Канцэпцыі і азначэнні

Аналітычныя асновы, што выкарыстоўваюцца пры састаўленні грашова-крэдытнай статыстыкі, адлюстроўваюць канцэпцыі і азначэнні, якія ў агульных рысах адпавядаюць Кіраўніцтву па грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыцы (МВФ) і Даведніку па падрыхтоўцы грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыкі (МВФ). Балансы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія ляжаць у аснове грашова-крэдытнай статыстыкі, у цэлым адпавядаюць міжнародным стандартам бухгалтарскага ўліку.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у рамках Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання даных публікуе наступныя паказчыкі:

  • 1. Грашовая база;
  • 2. Унутраныя патрабаванні, падраздзяляюцца на:
    • а) чыстыя патрабаванні да органаў дзяржаўнага кіравання:
      • патрабаванні і абавязацельствы перад Урадам;
      • патрабаванні і абавязацельствы перад мясцовымі органамі кіравання;
    • б) патрабаванні да іншых фінансавых арганізацый;
    • в) патрабаванні да нефінансавых дзяржаўных арганізацый;
    • г) патрабаванні да прыватнага сектара;
    • д) патрабаванні да іншых дэпазітных арганізацый;
  • 3. Чыстыя замежныя актывы.

Грашовая база – выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь наяўныя грошы (выключаючы рэшткі сродкаў у касе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь); рэшткі сродкаў на рахунках абавязковых рэзерваў, дэпанаваных іншымі дэпазітнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, на карэспандэнцкіх рахунках іншых дэпазітных арганізацый Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, дэпазіты да запатрабавання і дэпазіты каштоўных металаў да запатрабавання; дэпазіты, якiя ўключаюцца ў грашовую масу, іншых фінансавых і нефінансавых арганізацый.

Унутраныя патрабаванні – сукупнасць патрабаванняў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь да іншых дэпазітных арганізацый, іншых фінансавых арганізацый, нефінансавых дзяржаўных арганізацый, прыватнага сектара Рэспублікі Беларусь і чыстых патрабаванняў да органаў дзяржаўнага кіравання ў беларускіх рублях і ў замежнай валюце.

Чыстыя замежныя актывы – сальда актыўных і пасіўных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь у замежнай валюце і беларускіх рублях. Актывы і пасівы, выражаныя ў замежных валютах, пераацэньваюцца ў беларускія рублі па афіцыйных курсах, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на канец справаздачнага перыяду.

Статыстычны ахоп даных

Агляд Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь грунтуецца на даных балансу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама дадатковай інфармацыі да балансу.

Класіфікацыя/разбіўка па сектарах

Прынцыпы разбіўкі па сектарах, што прымяняюцца пры фарміраванні грашова-крэдытнай статыстыкі, якая фарміруецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, адпавядаюць Кіраўніцтву па грашова-крэдытнай статыстыцы, якое рэкамендуе праводзіць адрозненне паміж рэзідэнтнымі і нерэзідэнтнымі адзінкамі на аснове канцэпцыі цэнтра эканамічных інтарэсаў і класіфікаваць рэзідэнтныя інстытуцыйныя адзінкі па ўнутраных сектарах у адпаведнасці з іх мэтамі, функцыямі і эканамічнай дзейнасцю. У грашова-крэдытнай статыстыцы, якая складаецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, вылучаюцца наступныя групы рэзідэнтных інстытуцыянальных адзінак па сектарах:

  • цэнтральны банк;
  • іншыя дэпазітныя арганізацыі;
  • цэнтральны ўрад;
  • мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання;
  • іншыя фінансавыя арганізацыі;
  • дзяржаўныя нефінансавыя арганізацыі;
  • прыватны сектар.

Даныя бухгалтарскага ўліку, якія выкарыстоўваюцца пры фарміраванні грашова-крэдытнай статыстыкі, утрымліваюць дастаткова падрабязную інфармацыю для таго, каб ахапіць поўную класіфікацыю фінансавых інструментаў, што выдзяляюцца Кіраўніцтвам па грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыцы. У адпаведнасці з рэкамендацыямі Кіраўніцтва па грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыцы дэпазіты, якія размешчаны ў іншых дэпазітных арганізацыях, зачыненых у чаканні ліквідацыі або рэарганізацыі, лічацца абмежаванымі дэпазітамі і выключаюцца з грашова-крэдытных агрэгатаў. У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыцы нерэзідэнтныя адзінкі вылучаюцца на аснове канцэпцыі цэнтра эканамічных інтарэсаў. У Рэспубліцы Беларусь няма філіялаў замежных банкаў, а ў беларускіх банкаў няма філіялаў за мяжой. Прынцыпы, якія ляжаць у аснове класіфікацыі фінансавых інструментаў, заснаваны на міжнародных стандартах і ў агульных рысах адпавядаюць рэкамендацыям Кіраўніцтва па грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыцы. Сістэма класіфікацыі грунтуецца на ліквіднасці фінансавых інструментаў і прававых характарыстыках, якія апісваюць форму адносін, што ляжаць у аснове паміж крэдыторам і дэбіторам. Пачынаючы са студзеня 2004 г. у адпаведнасці з рэкамендацыямі Кіраўніцтва па грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыцы былі зменены падыходы да пагадненняў аб адваротным выкупе каштоўных папер (РЭПО). Пагадненні аб адваротным выкупе каштоўных папер класіфікуюцца як забяспечаныя залогам крэдыты, а не як прамы продаж каштоўных папер. У агляд Нацыянальнага банка вытворныя фінансавыя інструменты ўключаюцца са студзеня 2006 г.

Аснова ўліку

Вартасная адзнака

Крэдыты ацэньваюцца па балансавым кошце і ўключаюць у сябе наяўную асноўную суму доўгу, пратэрмінаваныя крэдыты, налічаны працэнт. Рэзервы, што ствараюцца на выпадак страт па крэдытах, не вылічваюцца з валавага кошту крэдытаў, а ўлічваюцца як іншыя абавязацельствы, што адпавядае практыцы, рэкамендаванай Кіраўніцтвам па грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыцы.

Каштоўныя паперы ацэньваюцца па кошце набыцця плюс налічаны працэнт, што можна разглядаць як прымальнае набліжэнне да справядлівага рынкавага кошту.

Манетарнае золата ацэньваецца па рынкавых цэнах.

Актывы і пасівы ў замежных валютах пераацэньваюцца на штодзённай аснове па ўстаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь афіцыйных курсах.

Аснова ўліку

Улік вядзецца на аснове прынцыпу налічэння. Аперацыі адначасова ўлічваюцца бакамі, а налічаны на дэпазіты, крэдыты і каштоўныя паперы працэнт уключаецца ў наяўную суму фінансавых актываў ці пасіваў, а не разглядаецца ў якасці складніка іншай дэбіторскай/крэдыторскай запазычанасці.

Працэдура вылічэння валавых/чыстых паказчыкаў

Сальдзіраванне і кансалідацыя. Даныя атрымліваюць аўтаматычна з дапамогай наяўнай камп’ютарнай праграмы з дэталёвых балансаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Усе рахункі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь рэарганізуюцца ў належныя аналітычныя групы (стадыя 1). Даныя ў дэталёвых аналітычных балансах, якія атрымліваюць на стадыі 1, не падвяргаюцца якой-небудзь карэкціроўцы па кансалідацыі або ўзаемазаліку.

Дакладнасць і надзейнасць

Зыходныя даныя

Збор зыходных даных

Даныя, якiя ўключаюцца ў агляд Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, грунтуюцца на дэталёвых штодзённых бухгалтарскіх балансах, а таксама дадатковых звестках да іх, складаюцца Галоўным упраўленнем бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Гэты баланс ахоплівае ўсе рахункі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Вызначэнне ўваходных даных, статыстычны ахоп, класіфікацыя, ацэнка і момант уліку

Зыходныя даныя, якія выкарыстоўваюцца пры складанні грашова-крэдытнай статыстыкі, забяспечваюць досыць блізкае набліжэнне да канцэпцый, азначэнняў, ахопу, класіфікацый і прынцыпаў уліку для складання якаснай грашова-крэдытнай статыстыкі, рэкамендаваных Кіраўніцтвам па грашова-крэдытнай і фінансавай статыстыцы.

Своечасовасць уваходных даных

Штодзённыя даныя аб стане артыкулаў балансу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь паступаюць на наступны дзень. Гэта своечасовае паступленне зыходных даных цалкам дазваляе выконваць патрабаванні ССРД у дачыненні да распаўсюджвання даных грашова-крэдытнай статыстыкі.

Ацэнка зыходных даных

Паколькі фарміраванне даных грашова-крэдытнай статыстыкі заснавана на прамой і, у асноўным, аўтаматычнай трансфармацыі адміністрацыйных зыходных даных (бухгалтарскага ўліку), складальнікі грашова-крэдытнай статыстыкі сістэматычна праводзяць ацэнку зыходных даных і, калі ўзнікае патрэба, ініцыіруюць працэс іх мадыфікацыі ў мэтах удасканалення статыстычнай справаздачнасці. Гэта, у асноўным, тычыцца змяненняў у План рахункаў бухгалтарскага ўліку для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і прынцыпаў ацэнкі, якія ўжываюцца ў бухгалтарскім уліку.

Статыстычныя метады

Статыстычныя метады работы з зыходнымі данымі

Фарміраванне грашова-крэдытнага агляду Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь цалкам грунтуецца на адміністрацыйных крыніцах.

Іншыя статыстычныя працэдуры

Статыстычныя карэкціроўкі: манетарнае золата ацэньваецца ў рынкавых цэнах. Цяпер не праводзяцца сезонныя карэкціроўкі грашова-крэдытных агрэгатаў.

Кантроль правільнасці статыстычных даных

Кантроль прамежкавых статыстычных даных

Прамежкавыя вынікі рэгулярна звяраюцца з усімі іншымі справаздачамі, якія ёсць у распараджэнні Упраўлення банкаўскай статыстыкі, Упраўлення плацежнага балансу і іншых упраўленняў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Грашова-крэдытныя даныя параўноўваюцца з данымі па Плацежным балансе і Міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі.

Ацэнка прамежкавых статыстычных даных

Праводзіцца аналіз прамежкавых даных з пункту гледжання ўнутранай і інтэртэмпаральнай супастаўнасці.

Ацэнка разыходжанняў і іншых праблемных пытанняў у зыходных статыстычных даных

Пры наяўнасці якіх-небудзь разыходжанняў і невытлумачальных вялікіх ваганнях даных іх прычыны даследуюцца пры прамым кантакце з падсправаздачнымі асобамі.

Аналіз пераглядаў даных

Вывучэнне і аналіз пераглядаў даных

Штомесяц ажыццяўляецца аналіз атрыманых даных на адпаведнасць міжнародным стандартам, што тычацца метадалогіі складання грашова-крэдытнай статыстыкі.



Практычная прыдатнасць

Перыядычнасць і своечасовасць

Перыядычнасць

Штомесячная.

Своечасовасць

Праз два тыдні пасля заканчэння справаздачнага перыяду.

Супастаўнасць

Унутраная супастаўнасць

Даныя, якія распаўсюджваюцца, грунтуюцца на той жа метадалогіі, што выкарыстоўваецца і пры складанні табліцы "Агляд Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь", якая штомесяц публікуецца ў Статыстычным бюлетэні з больш дэталёвым прадстаўленнем паказчыкаў па сектарах эканомікі і ступені ліквіднасці.

Часовая супастаўнасць

Работнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія адказваюць за фарміраванне даных, прадпрымаюць належныя меры па забеспячэнні інтэртэмпаральнай супастаўнасці даных. У выпадку змяненняў класіфікацыі даныя за максімальна магчымы папярэдні перыяд пераглядаюцца адпаведным чынам.

Супастаўнасць статыстычных даных з данымі іншых крыніц і статыстычных сістэм

Грашова-крэдытныя даныя супастаўныя з данымі па Плацежным балансе і Міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі, у прыватнасці таму, што ў гэтых сістэмах даных выкарыстоўваюцца адны і тыя ж зыходныя даныя па замежных актывах і пасівах дэпазітных арганізацый.

Палітыка і практыка перагляду даных

Графік перагляду даных

Публікуемыя даныя з'яўляюцца папярэднімі. Удакладненая інфармацыя публікуецца ў Статыстычным бюлетэні. Канчатковымі лічацца даныя, якія прадстаўляюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь карыстальнікам па заканчэнні квартала з моманту іх першаснага размяшчэння (канчатковыя даныя за снежань – па заканчэнні паўгоддзя). Асноўныя змяненні ў метадалогіі разліку паказчыкаў апісваюцца ў каментарыях да адпаведных табліц Статыстычнага бюлетэня.

Вывучэнне папярэдніх і/або ўдакладненых даных

У Статыстычным бюлетэні папярэднія даныя публікуюцца курсівам, удакладненыя даныя – тлустым курсівам.

Распаўсюджванне вынікаў вывучэння і аналіз пераглядаў даных

Прымаючы пад увагу той факт, што перагляд як штомесячных, так і гадавых даных не прыводзіць да статыстычна значных змяненняў даных, для грамадскасці не распаўсюджваюцца афіцыйныя вынікі аналізу перагляду даных. Тлумачальныя запіскі аб прычынах пераглядаў прыводзяцца ў зносках да распаўсюджваемых табліц.



Даступнасць

Даступнасць даных

Форма прадстаўлення статыстычных даных

Даныя агляду Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прыводзяцца ў мільёнах беларускіх рублёў.

Даныя ўключаюць:

  • грашовую базу;
  • унутраныя патрабаванні ўключаюць:
    • чыстыя патрабаванні да органаў дзяржаўнага кіравання;
    • патрабаванні да іншых дэпазітных арганізацый;
    • патрабаванні да іншых фінансавых арганізацый;
    • патрабаванні да дзяржаўных нефінансавых арганізацый;
    • патрабаванні да прыватнага сектара;
  • чыстыя замежныя актывы.

Крэдыты ацэньваюцца па балансавым кошце і ўключаюць у сябе наяўную асноўную суму доўгу, пратэрмінаваныя крэдыты, налічаны працэнт. Каштоўныя паперы ацэньваюцца па кошце набыцця плюс налічаны працэнт. Манетарнае золата ацэньваецца па рынкавых цэнах.

Актывы і пасівы ў замежных валютах пераацэньваюцца на штодзённай аснове па ўстаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь афіцыйных курсах.

Спосабы і форма распаўсюджвання даных

Штомесячныя даныя па грашова-крэдытнай статыстыцы распаўсюджваюцца ў друкаваным выглядзе ў Статыстычным бюлетэні і ў электронным выглядзе на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (http://www.nbrb.by/statistics/bulletin). Англамоўны варыянт Статыстычнага бюлетэня выдаецца на штоквартальнай аснове ў друкаваным выглядзе і на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (http://www.nbrb.by/engl/statistics/bulletin). Акрамя таго, грашова-крэдытныя даныя, што загружаюцца, ў фармаце Excel размешчаны на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на рускай (http://www.nbrb.by/statistics/MonetaryStat/CentralBankSurvey/) і англійскай (http://www.nbrb.by/engl/statistics/MonetaryStat/CentralBankSurvey/) мовах.

Каляндар папярэдніх тэрмінаў распаўсюджвання даных

Каляндар папярэдніх тэрмінаў распаўсюджвання даных, устаноўленых ССРД, размяшчаецца на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (на англійскай мове http://www.nbrb.by/engl/statistics/sdds/calendar.asp і на рускай мове http://www.nbrb.by/statistics/SStandard/calendar.asp), а таксама публікуецца ў Статыстычным бюлетэні. Даныя прадастаўляюцца праз два тыдні пасля заканчэння справаздачнага перыяду.

Адначасовы выпуск даных усім зацікаўленым карыстальнікам

Даныя па аглядзе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадастаўляюцца адначасова ўсім карыстальнікам праз размяшчэнне на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (на англійскай мове http://www.nbrb.by/engl/statistics/MonetaryStat/CentralBankSurvey/ і на рускай мове http://www.nbrb.by/statistics/MonetaryStat/CentralBankSurvey/), а таксама ў Статыстычным бюлетэні, які даступны па наступных спасылках: на рускай мове http://www.nbrb.by/statistics/bulletin і на англійскай мове http://www.nbrb.by/engl/statistics/bulletin.

Распаўсюджванне даных па запыце

Непублікуемыя і неканфідэнцыяльныя даныя могуць быць прадастаўлены па запыце.

Даступнасць даных

Прадастаўленне інфармацыі аб канцэпцыях, статыстычным ахопе, класіфікацыях, аснове ўліку, крыніцах даных і статыстычных метадах

Метадалогія разліку агрэгатаў публікуецца ў каментарыях да адпаведных табліц Статыстычнага бюлетэня (раздзел 7), а таксама на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Узровень дэталізацыі прадастаўляемых даных

Метадалагічныя каментарыі, што прадастаўляюцца ў Статыстычным бюлетэні, утрымліваюць больш падрабязнае апісанне канцэпцый і азначэнняў, чым тыя, якія размешчаны на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у раздзеле метаданых.

Дапамога карыстальнікам

Інфармацыя аб кантактах

У Статыстычным бюлетэні прыводзяцца імя і нумар тэлефона кантактнай асобы. Акрамя таго, у метаданых, размешчаных на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, змяшчаецца імя, нумар тэлефона і факса, электронны адрас кантактнай асобы, адказнай за кожную сістэму даных.

Даступнасць дакументаў і публікацый

Спіс публікацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь даступны на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Інтэрнэт-сайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадастаўляе карыстальнікам значны аб'ём інфармацыі як аб электронных публікацыях і дакументах, так і аб публікацыях і дакументах на папяровым носьбіце.