ССРД. Метаданыя

у фармаце pdf
Краіна Рэспубліка Беларусь
Катэгорыя даных Міжнародная інвестыцыйная пазіцыя

Асоба, адказная за кантакты Гарбуз Андрэй Міхайлавіч
Пасада: Начальнік упраўлення
Назва структурнага падраздзялення Упраўленне плацежнага балансу
Арганізацыя Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Адрас: пр. Незалежнасці, 20
Горад: Мінск
Краіна: Рэспубліка Беларусь
Паштовы індэкс: 220008
Тэлефон +375 17 219 24 35
Факс +375 17 220 22 72
Email: A.Garbuz@nbrb.by

Метадалогія

Канцэпцыі і вызначэнні

У адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь складанне і распаўсюджванне даных міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь (далей – МІП) адносіцца да функцый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны банк). МІП распрацоўваецца на падставе метадычных рэкамендацый МВФ, якія змяшчаюцца ў шостым выданні Даведніка па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009 г.), іншых выданнях МВФ метадалагічнага характару, такіх як:
    Сістэма нацыянальных рахункаў, МВФ, 2008;
    Даведнік па статыстыцы знешняга доўгу, МВФ, 2003;
    Міжнародныя рэзервы і ліквіднасць у замежнай валюце, МВФ.
Даныя па замежных актывах і абавязацельствах на справаздачную дату класіфікуюцца наступным чынам:
    па функцыянальным прызначэнні (прамыя інвестыцыі, партфельныя інвестыцыі, фінансавыя вытворныя, іншыя інвестыцыі, рэзервовыя актывы);
    па тыпе фінансавага інструмента (удзел у капітале, даўгавыя каштоўныя паперы, крэдыты і пазыкі, гандлёвыя крэдыты і авансы, наяўная валюта і дэпазіты, іншая дэбіторская/крэдыторская запазычанасць);
    па сектарах (цэнтральны банк, органы дзяржаўнага кіравання, дэпазітныя арганізацыі, за выключэннем цэнтральнага банка, іншыя сектары);
    па тэрмінах пагашэння (доўгатэрміновыя – прадастаўленыя на тэрмін, большы за 1 год; кароткатэрміновыя – прадастаўленыя на тэрмін 1 год і меншы).
Акрамя таго, знешнія пазыковыя абавязацельствы ўсіх сектараў эканомікі фарміруюцца па тэрмінах пагашэння абавязацельстваў; па валютнай структуры; па краінах.
Стандартнымі кампанентамі з'яўляюцца знешнія актывы і абавязацельствы на пачатак і канец справаздачнага перыяду, а таксама ўсе тыя іх змяненні, якія адбыліся на працягу справаздачнага перыяду ў выніку фінансавых аперацый, вартасных змяненняў (пераацэнкі) і іншых змяненняў.
Змяненні за кошт пераацэнкі адлюстроўваюць змяненне вартасці фінансавых рэсурсаў за кошт прычын, не звязаных з рэальнымі аперацыямі. Да такіх прычын можна аднесці змяненне вартасці запасаў за кошт змянення цэн рэсурсаў, якія ўлічваюцца, а таксама змяненне вартасці фінансавых актываў за кошт змянення курсаў валют.
Змяненні, звязаныя з перакласіфікацыяй фінансавых актываў і абавязацельстваў, адлюстроўваюць аперацыі, якія не ўключаюцца ў плацежны баланс, калі адбываецца памяншэнне аднаго фінансавага актыву з адначасовым павелічэннем іншага.
Розніца паміж знешнімі актывамі і абавязацельствамі складае чыстую інвестыцыйную пазіцыю краіны. Перавышэнне абавязацельстваў над актывамі ўказвае на тое, што краіна з'яўляецца "чыстым даўжніком" перад знешнім светам. Перавышэнне знешніх актываў над абавязацельствамі перад знешнім светам указвае на тое, што краіна з'яўляецца "чыстым крэдыторам".
Міжнародная інвестыцыйная пазіцыя мае прамую ўзаемасувязь з плацежным балансам. Па-першае, прынцыпы і канцэпцыі, якія выкарыстоўваюцца пры складанні балансу міжнародных інвестыцый, адпавядаюць прынцыпам складання плацежнага балансу краіны (прынцыпы эканамічнай тэрыторыі краіны, рэзідэнцтва, прынцыпы ацэнкі і часу рэгістрацыі аперацый і іншыя). Па-другое, структура фінансавага рахунку плацежнага балансу адпавядае структуры паказчыкаў міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі. Па-трэцяе, змяненні, якія знайшлі адлюстраванні ў плацежным балансе за пэўны перыяд, уключаюцца ў міжнародную інвестыцыйную пазіцыю краіны за гэты перыяд.
Даныя па МІП публікуюцца ў доларах ЗША.
Вызначэнне: МІП уяўляе сабой сукупнасць эканамічных паказчыкаў, якія адлюстроўваюць запасы знешніх фінансавых актываў і абавязацельстваў краіны на пэўны момант часу.


Статыстычны ахоп

Ахоп аперацый: Уключаюцца замежныя фінансавыя актывы і знешнія абавязацельствы перад нерэзідэнтамі. МІП ахоплівае аперацыі паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь. Міжнародныя арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адносяцца да нерэзідэнтаў незалежна ад працягласці іх дзейнасці.
Геаграфічны ахоп: Да эканамічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адносіцца геаграфічная тэрыторыя краіны, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Урада Рэспублікі Беларусь і ў межах якой могуць свабодна перамяшчацца рабочая сіла, тавары і капітал. Эканамічная тэрыторыя краіны ўключае паветраную прастору, тэрытарыяльныя анклавы ў іншых краінах (дакладна адзначаныя зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў іншых краінах і належаць або арандуюцца Урадам Рэспублікі Беларусь у дыпламатычных, ваенных, навуковых або іншых мэтах, свабодныя зоны і мытныя склады і прадпрыемствы, эксплуатацыя якіх ажыццяўляецца пад кантролем мытных органаў). Эканамічная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь не ўключае анклаваў замежных урадаў і міжнародных арганізацый, якія размешчаны ў межах геаграфічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Даныя МІП фарміруюцца ў зводным выглядзе ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь.


Класіфікацыя/разбіўка па сектарах

Для класіфікацыі аперацый, якія рэгіструюцца ў МІП, вызначэння кола іх ахопу і метадаў ацэнкі выкарыстоўваецца шостае выданне Даведніка па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі, МВФ, 2009 (BPM6).
Вылучаюцца наступныя сектары эканомікі:
цэнтральны банк – уключае аперацыі афіцыйных органаў, якія ажыццяўляюць кантроль над ключавымі аспектамі фінансавай сістэмы, уключаючы эмісію грошай, кіраванне міжнароднымі рэзервамі і рэгуляванне дзейнасці дэпазітных карпарацый. У Рэспубліцы Беларусь да іх адносіцца Нацыянальны банк;
сектар дзяржаўнага кіравання ўключае рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы Рэспублікі Беларусь, фонды, інстытуты, нярыначныя некамерцыйныя арганізацыі, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, і іншыя падкантрольныя дзяржаве арганізацыі, якія займаюцца нярыначнымі відамі дзейнасці. Дыпламатычныя i iншыя афiцыйныя прадстаўніцтва Урада Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, таксама з'яўляюцца кампанентамі сектара дзяржаўнага кіравання сваёй краіны;
дэпазітныя арганізацыі за выключэннем цэнтральнага банка ўключаюць арганізацыі, якія займаюцца фінансавым пасрэдніцтвам, звязаныя з прыцягненнем сродкаў ва ўклады (дэпазіты), як асноўным відам дзейнасці. У Рэспубліцы Беларусь да гэтага сектара адносяцца банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі;
іншыя сектары ўключаюць (1) іншыя фінансавыя арганізацыі (уключаючы страхавыя), а таксама (2) нефінансавыя прадпрыемствы, хатнія гаспадаркі і некамерцыйныя арганізацыі, якія абслугоўваюць хатнія гаспадаркі (НКАХГ), не ўлічаныя ў складзе вышэйзгаданых сектараў.


Аснова ўліку

Вартасная ацэнка
Даныя МІП разлічваюцца ў доларах ЗША.
Пералік рэшткаў замежных актываў і абавязацельстваў на пачатак і канец справаздачнага перыяду, а таксама аперацый, намініраваных у іншых валютах, у долары ЗША робіцца праз курс, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам і адпавядае рынкаваму курсу на дату здзяйснення аперацыі.
Большасць знешніх актываў і абавязацельстваў ацэньваюцца па рынкавых цэнах. Выключэнне складаюць каштоўныя паперы Урада Рэспублікі Беларусь і банкаўскага сектара, якія зарэгістраваны па намінальным кошце.
Кошт манетарнага золата ацэньваецца па рынкавай цане.

Аснова ўліку
Улік актываў і абавязацельстваў фінансавага рахунку вядзецца на чыстай аснове паасобна па кожным фінансавам актыве або абавязацельстве без вылучэнняў крэдытавых і дэбетавых праводак.
Час рэгістрацыі аперацый вызначаецца на аснове прынцыпу налічэння. У адпаведнасці з прынцыпам налічэння аперацыі адначасова ўлічваюцца бакамі, а налічаны на дэпазіты, крэдыты і каштоўныя паперы працэнт уключаецца ў наяўную суму фінансавых актываў ці пасіваў, а не разглядаецца ў якасці складніка іншай дэбіторскай/крэдыторскай запазычанасці.


Дакладнасць і надзейнасць

Зыходныя даныя

Збор зыходных даных
Асноўнымі крыніцамі інфармацыі,якія выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы МІП, з'яўляюцца:
    банкаўская сістэма справаздачнасці аб знешнеэканамічнай дзейнасці, якая знаходзіцца ў кампетэнцыі Нацыянальнага банка;
    сістэма справаздачнасці нефінансавых арганізацый – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь аб знешнеэканамічных аперацыях;
    афіцыйныя крыніцы інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
    інфармацыя Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі;
    ацэначныя методыкі Нацыянальнага банка.
Пры распрацоўцы і аналізе даных МІП для перакрыжаванай зверкі выкарыстоўваюцца даныя банкаўскай статыстыкі і люстраная статыстыка краін-партнёраў, якая атрымліваецца як ад распрацоўшчыкаў плацежных балансаў іншых краін, так і са зборнікаў, якія публікуюцца міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.
Сістэма банкаўскай справаздачнасці ахоплівае два тыпы рэспандэнтаў:
    дэпазітныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія даюць справаздачу як аб знешнеэканамічных аперацыях сваіх кліентаў – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, так і сваіх уласных знешнеэканамічных аперацыях;
    арганізацыі – рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія маюць рахункі па-за банкаўскай сістэмай краіны.
Сістэма справаздачнасці нефінансавых арганізацый – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь пры зборы інфармацыі аб узаемных абавязацельствах арганізацый Рэспублікі Беларусь са знешнеэканамічнымі партнёрамі па экспартна-імпартных аперацыях, пры зборы інфармацыі аб прыцягненні замежных інвестыцый у эканоміку краіны і прадастаўленні беларускіх інвестыцый за мяжу.
Афіцыйныя крыніцы інфармацыі Рэспублікі Беларусь, да якіх адносяцца Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства фінансаў, Міністэрства замежных спраў, іншыя рэспубліканскія і мясцовыя органы кіравання, прадстаўляюць iнфармацыю Нацыянальнаму банку ў адпаведнасці са спецыяльнымі формамі справаздачнасцi на месячнай або квартальнай аснове.
Інфармацыя Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі атрымліваецца штоквартальна на аснове ўзгодненага рэгламенту абмену інфармацыяй паміж Дэпартаментам плацежнага балансу Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі і Галоўным упраўленнем статыстыкі і кіравання данымі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Вызначэнне ўваходных даных, статыстычны ахоп, класіфікацыя, ацэнка і момант ўліку.
Даныя МІП у значнай ступені ўзаемазвязаны з данымі плацежнага балансу, статыстыкай знешняга доўгу, грашова-крэдытнай статыстыкай.
Прамыя інвестыцыі: даныя аб прамых замежных інвестыцыях банкаў паступаюць у Нацыянальны банк з іх справаздач. Пры ўліку прамых інвестыцый іншых сектараў выкарыстоўваецца справаздачнасць Белстата, заснаваная на абследаванні прадпрыемстваў, якія маюць (ажыццяўляюць) замежныя інвестыцыі; акрамя таго, выкарыстоўваюцца даныя сістэмы пааперацыйнага ўліку (ITRS).
Партфельныя інвестыцыі: галоўнымі крыніцамі для партфельных інвестыцый з'яўляюцца банкаўская справаздачнасць аб міжнародных плацяжах (ITRS), справаздачнасць банкаў, Міністэрства фінансаў, справаздачнасць Белстата і справаздачнасць, заснаваная на абследаванні прадпрыемстваў, якія маюць (ажыццяўляюць) замежныя інвестыцыі.
Вытворныя фінансавыя інструменты: даныя атрымліваюцца са штомесячнага агляду Нацыянальнага банка і даных банкаўскай статыстыкі. Даныя фарміруюцца на валавой аснове.
Іншыя інвестыцыі класіфікуюцца па наступных тыпах фінансавых інструментаў: іншыя інструменты ўдзелу ў капітале; наяўная валюта і дэпазіты; крэдыты і пазыкі; страхавыя тэхнічныя рэзервы, не звязаныя са страхаваннем жыцця, правы на выплаты па страхаванні жыцця і абавязацельствы па страхавых і пенсійных праграмах і праграмах стандартных гарантый; гандлёвыя крэдыты і авансы; іншая дэбіторская/крэдыторская запазычанасць; спецыяльныя правы запазычання (СПЗ).
Пры фарміраванні артыкула выкарыстоўваецца вялікая колькасць крыніц інфармацыі, галоўнымі з якіх з'яўляюцца справаздачы Нацыянальнага банка і банкаў, Белстата. Міністэрства фінансаў, банкаўская справаздачнасць аб міжнародных плацяжах (ITRS); звесткі міжнародных арганізацый і краін-партнёраў.
Наяўная валюта і дэпазіты: актывы і абавязацельствы Нацыянальнага банка і банкаў Рэспублікі Беларусь атрымліваюцца на аснове штомесячнага бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка і штомесячнага дэталізаванага бухгалтарскага балансу банкаў.
Крэдыты і пазыкі: для цэнтральнага банка – даныя агляду Нацыянальнага банка аб замежных актывах і пасівах; для сектара дзяржаўнага кіравання – справаздачнасць Міністэрства фінансаў аб знешнім дзяржаўным доўгу; для сектара дэпазітных арганізацый – дэталізаваны баланс банкаў; для іншых сектараў – даныя па негарантаваных крэдытах і пазыках грунтуюцца на інфармацыі Белстата.
Страхавыя, пенсійныя праграмы і праграмы стандартных гарантый: даныя грунтуюцца на справаздачнасці арганізацый.
Гандлёвыя крэдыты і авансы: выкарыстоўваецца справаздачнасць Белстата, заснаваная на абследаванні нефінансавых арганізацый.
Іншая дэбіторская/крэдыторская запазычанасць: пры фарміраванні артыкула выкарыстоўваюцца наступныя крыніцы інфармацыі: справаздачы Нацыянальнага банка і банкаў, справаздачнасць Белстата на аснове абследаванняў прадпрыемстваў, Міністэрства фінансаў, банкаўская справаздачнасць аб міжнародных плацяжах (ITRS).
Спецыяльныя правы запазычання: прымяняюцца даныя МВФ (інтэрнэт-сайт МВФ).
Рэзервовыя актывы: : змяненне рэзервовых актываў вызначаецца на базе справаздачнасці Нацыянальнага банка аб замежных актывах і абавязацельствах і даных Міністэрства фінансаў, паколькі яны з'яўляюцца трымальнікамі залатых і валютных рэзерваў. Выкарыстоўваюцца таксама даныя МВФ.
Нацыянальны банк мае дастаткова дэталізаванай інфармацыі, каб вылучыць аперацыі з рэзервамі для мэтаў плацежнага балансу, г. зн. ачышчаныя ад уплыву пераацэнкі актываў і іх іншых змяненняў.

Своечасовасць уваходных даных
Даныя збіраюцца на штодзённай, штомесячнай і штоквартальнай аснове. Графік паступлення даных дазваляе своечасова фарміраваць даныя па МІП і выконваць патрабаванні ССРД у дачыненні распаўсюджвання даных знешняга сектара.


Ацэнка зыходных даных
Складальнікі МІП сістэматычна праводзяць ацэнку зыходных даных і, калі ўзнікае патрэба, ініцыююць працэс іх мадыфікацыі з мэтай удасканалення статыстычнай справаздачнасці. Гэта ў асноўным адносіцца да змяненняў у формах статыстычнага назірання Белстата, формаў справаздачнасці для Нацыянальнага банка і банкаў, ITRS.


Статыстычныя метады

Статыстычныя метады работы з зыходнымі данымі
Фарміраванне статыстыкі МІП грунтуецца на абагульненай статыстычнай інфармацыі, заснаванай на першасных статыстычных назіраннях (як правіла, суцэльных), дапоўненых у выпадку неабходнасці ацэнкавымі данымі Нацыянальнага банка.
Прамыя інвестыцыі: пры фарміраванні прамых інвестыцый банкаў у іх аб'ём уключаецца ацэначны паказчык рэінвеставання даходаў, разлічаны на падставе справаздачы банкаў аб прыбытках і стратах і інфармацыі Нацыянальнага банка аб долі замежнага інвестара ва ўдзеле ў капітале банка.
У аб'ём прамых інвестыцый уключаюцца інвестыцыі хатніх гаспадарак у нерухомасць за мяжой.
Пры будаўніцтве краінай-нерэзідэнтам буйных аб'ектаў на тэрыторыі краіны-рэзідэнта і наадварот (збудаванне мастоў, плацін, электрастанцый, магістральных трубаправодаў і да т. п.) у якасці крыніцы даных можа выкарыстоўвацца інфармацыя сродкаў масавай інфармацыі.
Вытворныя фінансавыя інструменты: інфармацыя ёсць толькі па крэдытных арганізацыях. Папраўкі да справаздачных даных не робяцца.

Іншыя статыстычныя працэдуры


Кантроль правільнасці статыстычных даных

Кантроль прамежкавых статыстычных даных
Прамежкавыя вынікі рэгулярна звяраюцца з іншымі справаздачамі, якія ёсць у распараджэнні Нацыянальнага банка. Даныя МІП параўноўваюцца з данымі грашова-крэдытнай статыстыкі, статыстыкай дзяржаўных фінансаў і статыстыкай рэальнага сектара.

Ацэнка прамежкавых статыстычных даных
Праводзіцца аналіз прамежкавых даных з пункту гледжання ўнутранай і знешняй супастаўнасці.

Ацэнка разыходжанняў і іншых праблемных пытанняў у зыходных статыстычных даных
Пры наяўнасці якіх-небудзь разыходжанняў і невытлумачальных вялікіх ваганнях даных іх прычыны даследуюцца пры прамым кантакце з падсправаздачнымі асобамі. Шырока выкарыстоўваюцца наяўныя даныя статыстыкі краін-партнёраў.


Аналіз пераглядаў даных

Вывучэнне і аналіз пераглядаў даных
Гістарычныя рады даных па МІП даступны з 1996 г. да 2011 г. – у адпаведнасці з 5 выданнем даведніка (BPM5) і з 2005 г. – у адпаведнасці з шостым выданнем даведніка (BPM6).
Штоквартальна ажыццяўляецца аналіз атрыманых даных на адпаведнасць міжнародным стандартам, якія датычацца метадалогіі складання статыстыкі МІП. Пры атрыманні дадатковай інфармацыі аб знешнеэканамічных аперацыях магчымы карэкціроўкі раней апублікаваных гістарычных радоў даных. У адпаведнасці з рэгламентам перагляд даных статыстыкі знешняга сектара ажыццяўляецца адзін раз у год і публікуецца штогод у верасні пры выпуску плацежнага балансу за першае паўгоддзе бягучага года.


Практычная прыдатнасць

Перыядычнасць і своечасовасць

Перыядычнасць
Квартальная.

Своечасовасць
На 75-ы дзень пасля справаздачнага перыяду.


Супастаўнасць

Унутраная супастаўнасць
Пры фарміраванні квартальных даных цалкам выконваецца метадалогія складання даных МІП (асноўныя паняцці, канцэпцыі, класіфікацыя, крыніцы інфармацыі) і тым самым гарантуецца супастаўнасць даных рознай перыядычнасці.
Гістарычныя рады даных даступны з 1996 г. да 2011 г. – у адпаведнасці з пятым выданнем даведніка (BPM5) і з 2005 г. – у адпаведнасці з шостым выданнем даведніка (BPM6).

Часовая супастаўнасць
Работнікі Нацыянальнага банка, якія адказваюць за фарміраванне даных, прадпрымаюць належныя меры па забеспячэнні интэртэмпаральнай супастаўнасці даных. У выпадку змянення класіфікацыі даныя за максімальна магчымы папярэдні перыяд пераглядаюцца адпаведным чынам.

Супастаўнасць статыстычных даных з данымі іншых крыніц і статыстычных сістэм
Даныя МІП сумяшчальныя з данымі грашова-крэдытнай статыстыкі, статыстыкі знешняга доўгу, статыстыкі дзяржаўных фінансаў, паколькі для кожнай з вышэй названых сістэм выкарыстоўваюцца адны і тыя ж крыніцы інфармацыі і зыходныя даныя.


Палітыка і практыка перагляду даных

Графік перагляду даных
Даныя, якія публікуюцца, з'яўляюцца папярэднімі. Палітыка перагляду даных для статыстыкі МІП вызначана рэгламентам перагляду даных і апісана ў штоквартальным інфармацыйна-аналітычным зборніку Нацыянальнага банка "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь". Пры гэтым робяцца заўвагі аб тым, што ў даныя МІП могуць уносіцца змяненні ў будучых публікацыях. Асобным дадаткам публікуецца пералік унесеных у МІП змяненняў з указаннем па кожным артыкуле прычыны і перыяду, за які яны ўнесены (штоквартальна).
Штоквартальна ў апублікаваныя раней даныя ўносяцца змяненні за тры кварталы, папярэднія справаздачнаму перыяду, у сувязі з удакладненнем даных справаздачнасці ці метадалогіі, з'яўленнем новых крыніц інфармацыі і інш. Даныя за справаздачны квартал публікуюцца адначасова з удакладненымі данымі за папярэднія перыяды. Пры атрыманні дадатковай інфармацыі аб знешнеэканамічных аперацыях магчымы карэкціроўкі раней апублікаваных гістарычных радоў даных. У адпаведнасці з рэгламентам перагляд гадавых даных статыстыкі знешняга сектара ажыццяўляецца адзін раз у год і публікуецца штогод у верасні пры выпуску плацежнага балансу за першае паўгоддзе бягучага года.

Вывучэнне папярэдніх і/або удакладненых даных

Распаўсюджванне вынікаў вывучэння і аналіз пераглядаў даных
Тлумачальныя запіскі аб прычынах пераглядаў прыводзяцца ў зносках да табліц, якія распаўсюджваюцца.


Даступнасць

Даступнасць даных

Форма прадстаўлення статыстычных даных.
Нацыянальны банк штомесяц размяшчае каляндар папярэдніх тэрмінаў публікацыі, устаноўленых ССРД даных, на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе па адрасе:: https://www.nbrb.by.
Штогадовыя і штоквартальныя рады МІП за 1996–2011 гады ў адпаведнасці з пятым выданнем даведніка па плацежным балансе (BPM5) і ў адпаведнасці з шостым выданнем даведніка (BPM6) апублікаваны ў штоквартальным інфармацыйна-аналітычным зборніку Нацыянальнага банка "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь".
Акрамя таго, публікацыі Нацыянальнага банка ўтрымліваюць падрабязную дэталізацыю даных МІП (мноства падрабязных табліц, графічны матэрыял, аналітычны каментарый і метадалагічныя тлумачэнні), што дазваляе рабіць іх параўнанне з данымі, якія распаўсюджваюцца, па іншых макраэканамічных паказчыках і сістэмах: статыстыцы знешняга доўгу, міжнародных рэзервах і грашова-крэдытнай статыстыцы.
Даныя размяшчаюцца на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе па адрасе: https://www.nbrb.by/statistics/InvestPos/.
Даныя МІП распаўсюджваюцца ў доларах ЗША.

Спосабы і форма распаўсюджвання даных
Нацыянальны банк размяшчае каляндар папярэдніх тэрмінаў публікацыі даных, устаноўленых ССРД, які змяшчае звесткі пра даты распаўсюджвання паказчыкаў у бягучым і трох наступных месяцах, на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе па адрасе: https://www.nbrb.by/statistics/SStandard/calendar.asp.
Штоквартальныя даныя па статыстыцы МІП распаўсюджваюцца ў друкаваным выглядзе ў выданнях Нацыянальнага банка – Бюлетэні банкаўскай статыстыкі, інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь". Даныя МІП размяшчаюцца на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе па адрасе: https://www.nbrb.by/statistics/InvestPos/, у выданнях Міжнароднага валютнага фонду – зборніках «International Financial Statistics» («Міжнародная фінансавая статыстыка») і «Balance of Payments Statistics. Yearbook» («Статыстыка плацежных балансаў. Штогоднік»).

Каляндар папярэдніх тэрмінаў распаўсюджвання даных
Каляндар папярэдніх тэрмінаў распаўсюджвання даных, устаноўленых ССРД, размяшчаецца на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка (на англійскай мове https://www.nbrb.by/engl/statistics/sdds/calendar.asp і на рускай мове https://www.nbrb.by/statistics/SStandard/calendar.asp), а таксама публікуецца ў Бюлетэні банкаўскай статыстыкі.

Адначасовы выпуск даных усім зацікаўленым карыстальнікам
Даныя па МІП прадстаўляюцца адначасова ўсім карыстальнікам праз размяшчэнне на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка (на англійскай мове https://www.nbrb.by/engl/statistics/InvestPos/ і на рускай мове https://www.nbrb.by/statistics/InvestPos/), у выданнях Нацыянальнага банка – Бюлетэні банкаўскай статыстыкі (на рускай мове https://www.nbrb.by/statistics/bulletin і на англійскай мове https://www.nbrb.by/engl/statistics/bulletin); а таксама ў інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь" (https://www.nbrb.by/statistics/BalPay/) .

Распаўсюджванне даных па запыце
Неканфідэнцыяльныя даныя, якія не публікуюцца, могуць быць прадстаўлены па запыце.


Даступнасць даных

Прадстаўленне інфармацыі аб канцэпцыях, статыстычным ахопе, класіфікацыях, аснове ўліку, крыніцах даных і статыстычных метадах
Метадалагічныя тлумачэнні, апісанне крыніц даных, а таксама метады, якія выкарыстоўваюцца пры ацэнцы асобных аперацый, публікуюцца ў выданнях Нацыянальнага банка – Бюлетэні банкаўскай статыстыкі і інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь" адначасова з публікацыяй плацежнага балансу за справаздачны квартал, а таксама на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка. Класіфікацыя, метады вартаснай ацэнкі і ахоп улічваемых аперацый, якія выкарыстоўваюцца пры складанні МІП, у цэлым адпавядаюць шостаму выданню Даведніка па плацежным балансе (BPM6) (МВФ, 2009 г.).

Узровень дэталізацыі даных, якія прадстаўляюцца
Узровень дэталізацыі адпавядае метадалагічным патрабаванням.


Дапамога карыстальнікам

Інфармацыя аб кантактах
У інфармацыйна-аналітычным зборніку "Плацежны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавы знешні доўг Рэспублікі Беларусь" прыводзяцца імя і нумар тэлефона кантактнай асобы. Акрамя таго, у метаданых, размешчаных на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка, змяшчаецца імя, нумар тэлефона і факса, электронны адрас кантактнай асобы, адказнай за кожную сістэму даных.

Даступнасць дакументаў і публікацый
Спіс публікацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь даступны на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка ў адкрытым доступе. Інтэрнэт-сайт Нацыянальнага банка прадстаўляе карыстальнікам значны аб'ём інфармацыі як аб электронных публікацыях і дакументах, так і аб публікацыях і дакументах на папяровым носьбіце.