ССРД. Метаданыя

У фармаце pdf
Краіна Рэспубліка Беларусь
Катэгорыя даных Працэнтныя стаўкі

Асоба, адказная за кантакты Уласенка Барыс Пятровіч
(стаўкі па міжбанкаўскіх крэдытах (дэпазітах))

Барздоў Генадзь Аляксеевіч
(стаўкі рынку дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацый (ДКА))

Мурын Дзмітрый Леанідавіч (стаўка рэфінансавання)

Ваніцкі Дзмітрый Ігаравіч (стаўкі па крэдыце "авернайт", стаўка па ламбардным крэдыце, стаўка па прыцягненні сродкаў у дэпазіты Нацыянальнага банка)
Арганізацыя Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Галоўнае ўпраўленне статыстыкі і кіравання данымі, Галоўнае ўпраўленне аперацый на фінансавых рынках, Галоўнае ўпраўленне манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу.
Тэлефон +375 17 219 24 88 (стаўкі па міжбанкаўскіх крэдытах (дэпазітах))

+375 17 215 44 50 (стаўкі рынку дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацый (ДКА))

+375 17 219 22 46 (стаўка рэфінансавання)

+375 17 215 35 56 (стаўкі па крэдыце "авернайт", стаўка па ламбардным крэдыце, стаўка па прыцягненні сродкаў у дэпазіты Нацыянальнага банка)
Факс +375 17 327 48 79
Інтэрнэт B.Vlasenko@nbrb.by (стаўкі па міжбанкаўскіх крэдытах (дэпазітах))    

Barzdov@nbrb.by (стаўкі рынку дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацый (ДКА))

murin@nbrb.by (стаўка рэфінансавання)

vanitskiy@nbrb.by (стаўкі па крэдыце "авернайт", стаўка па ламбардным крэдыце, стаўка па прыцягненні сродкаў у дэпазіты Нацыянальнага банка)   

Фарматы распаўсюджвання:
Друкаваныя ( ) Прэс-рэліз  
( ) Тыднёвы (x) Месячны ( ) Квартальны
( ) Іншыя  

Электронныя (x) Электронная дошка аб'яў ці база даных краіны: https://www.nbrb.by
( ) Дыскеты ( ) Кампакт-дыск ( ) Іншыя

Даныя: ахоп, перыядычнасць і своечасовасць

Характарыстыкі ахопу

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь распаўсюджвае звесткі аб стаўках Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (рэфінансавання, па крэдытах "авернайт", па ламбардных крэдытах, дэпазітныя стаўкі), стаўках па міжбанкаўскіх крэдытах (дэпазітах) і стаўках рынку дзяржаўных каштоўных папер. Даныя прыводзяцца ў % гадавых.

Стаўка рэфінансавання – інструмент грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацыянальны банк уздзейнічае на працэнтныя стаўкі на розных сегментах фінансавага рынку. Зацвярджаецца Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Дэпазітныя стаўкі – працэнтныя стаўкі па аперацыях прыцягнення Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь сродкаў у дэпазіты ў валюце Рэспублікі Беларусь ад банкаў Рэспублікі Беларусь з мэтай выключэння ліквіднасці з банкаўскай сістэмы.

Парадак прыцягнення дэпазітаў рэгулюецца рэгулюецца Інструкцыяй аб парадку прыцягнення Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў банкаў у дэпазіты, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 377, рэг. нумар у НРПА 8/26324 ад 27 жніўня 2012 г. (з улікам змяненняў ад 24.08.2016).

Стаўкі па крэдытах "авернайт" – працэнтныя стаўкі па крэдытах у валюце Рэспублікі Беларусь, якія прадстаўляюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь банкам Рэспублікі Беларусь для забеспячэння бесперабойных разлікаў тэрмінам на адзін дзень у межах устаноўленага ліміту і забяспечаных залогам каштоўных папер, уключаных у Ламбардны спіс каштоўных папер, якія прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у якасці забеспячэння.
Парадак прадастаўлення крэдытаў "авернайт" рэгулюецца  Інструкцыяй аб парадку рэфінансавання Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь банкаў Рэспублікі Беларусь у форме крэдытаў на падтрымку бягучай ліквіднасці, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2017 г. № 514, рэг. нумар у НРПА 8/32669 ад 31 снежня 2017 г..
Стаўкі па ламбардных крэдытах – працэнтныя стаўкі па крэдытах у валюце Рэспублікі Беларусь, якія прадстаўляюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь банкам Рэспублікі Беларусь з мэтай падтрымання іх ліквіднасці, і забяспечаных залогам каштоўных паперах, уключаных у Ламбардны спіс каштоўных папер, якія прымаюцца Нацыянальным банкам у якасці забеспячэння.
Парадак прадастаўлення крэдытаў рэгулюецца Інструкцыяй аб парадку рэфінансавання Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь банкаў Рэспублікі Беларусь у форме крэдытаў на падтрымку бягучай ліквіднасці, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2017 г. № 514, рэг. нумар у НРПА 8/32669 ад 31 снежня 2017 г.
Фактычныя стаўкі па міжбанкаўскіх крэдытах (дэпазітах) – сярэднеўзважаныя (па фактычных аб'ёмах здзелак) працэнтныя стаўкі па міжбанкаўскіх крэдытах (дэпазітах) у беларускіх рублях і замежнай валюце па банках (рэзідэнтах і нерэзідэнтах Рэспублікі Беларусь), якія разлічваюцца на штодзённай аснове па кожным са стандартных тэрмінаў.
Стаўкі рынку дзяржаўных каштоўных папер – стаўкі, якія адлюстроўваюць узровень даходнасці на рынку ДКА і ДДА ў залежнасці ад тэрміну да пагашэння. Стаўка – індыкатар рынкавага партфеля – разлічваецца як сярэднеўзважаная даходнасць па выпусках ДКА і ДДА, узважаная па тэрмінах да пагашэння і аб'ёмах у абарачэнні.


Перыядычнасць
Штодня; стаўка рэфінансавання, стаўкі па міжбанкаўскіх крэдытах (дэпазітах), стаўкі па крэдытах "авернайт", па ламбардным крэдыце, дэпазітныя стаўкі – па меры змянення; стаўкі рынку дзяржаўных каштоўных папер – штодня.


Тэрміны прадстаўлення
На наступны працоўны дзень.


Даступнасць для грамадскасці

Папярэдняе распаўсюджванне планаў выпуску даных
Не ўжываецца.


Адначасовы выпуск даных усім зацікаўленым бакам
Даныя размяшчаюцца на старонцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у сетцы Інтэрнэт, даступныя адначасова для ўсіх карыстальнікаў, па адрасе: https://www.nbrb.by.


Дакладнасць

Распаўсюджваннне інфармацыі пра нарматыўна-прававыя ўмовы фарміравання статыстычных даных, уключаючы захаванне канфідэнцыяльнасці даных па асобных рэспандэнтах
У адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь Нацыянальны банк праводзіць аналіз і прагназаванне стану грашова-крэдытных адносін, адносін у галіне валютнага рэгулявання, плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь і банкаўскай сістэмы ва ўзаемасувязі з сацыяльна-эканамічным развіццём Рэспублікі Беларусь, публікуе аналітычную інфармацыю, зводныя паказчыкі фінансавай, банкаўскай і грашова-крэдытнай статыстычнай справаздачнасці і плацежны баланс Рэспублікі Беларусь, уключаючы міжнародную інвестыцыйную пазіцыю Рэспублікі Беларусь.
Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь гарантуе захаванне банкаўскай тайны Нацыянальным банкам і банкамі адносна сваіх кліентаў і банкаў-карэспандэнтаў.


Парадак унутрыдзяржаўнага доступу да даных перад іх выпускам
Органы дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь і мясцовыя органы кіравання Рэспублікі Беларусь не маюць доступу да інфармацыі да моманту яе афіцыйнага апублікавання.


Наяўнасць каментарыяў міністэрстваў пры выпуску статыстычных даных
Даныя публікуюцца без каментарыяў з боку міністэрстваў.


Прадастаўленне інфармацыі аб удакладненні даных і публікацыя апавяшчэнняў аб унясенні сур'ёзных змяненняў у метадалогію публікуемых даных
Публікуемыя даныя не ўдакладняюцца. Асноўныя змяненні ў метадалогію разліку паказчыкаў апісваюцца ў каментарыях да адпаведных табліц Бюлетэня банкаўскай статыстыкі.


Якасць

Распаўсюджванне інфармацыі пра метадалогію і крыніцы, выкарыстаныя пры падрыхтоўцы статыстычных даных
Метадалогія разліку публікуецца ў каментарыях да адпаведных табліц Бюлетэня банкаўскай статыстыкі (раздзел 8), а таксама на старонцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у сетцы Інтэрнэт.


Распаўсюджванне ... для забеспячэння статыстычных перакрыжаваных праверак і пацвярджэння абгрунтаванасці даных
Не прымяняюцца.


Заўвагі: