НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Мінімальны памер нарматыўнага капіталу банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі на IV квартал 2017 г. – I квартал 2018 г.

Архіў

Мінімальны памер нарматыўнага капіталу 01.10.2017 – 31.12.2017,
млн. BYN
01.01.2018 – 31.03.2018,
млн. BYN
1. Банк 51,71 52,75
2. Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя:
2.1. якая мае права ажыццяўляць адну або некалькі наступных банкаўскіх аперацый у дапушчальных спалучэннях: 0,57 0,58
2.1.1. ажыццяўленне разліковага і (або) касавага абслугоўвання фізічных асоб і (або) юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў
2.1.2. валютна-абменныя аперацыі
2.1.3. купля-продаж каштоўных металаў і (або) каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам
2.1.4. прадастаўленне фізічным і (або) юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або змешчаных у іх сейфаў для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.)
2.1.5. перавозка наяўных грашовых сродкаў, плацежных інструкцый, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей паміж банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, іх адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі, а таксама дастаўка такіх каштоўнасцей кліентам банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый
2.2. якая мае права ажыццяўляць акрамя банкаўскіх аперацый, пералічаных у падпунктах 2.1.1 – 2.1.5 гэтага пункта, адну або некалькі наступных банкаўскіх аперацый у дапушчальных спалучэннях: 2,86 2,92
2.2.1. прыцягненне грашовых сродкаў юрыдычных асоб, за выключэннем банкаў-карэспандэнтаў, на рахункі і (або) ва ўклады (дэпазіты)
2.2.2. адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў юрыдычных асоб, за выключэннем банкаў-карэспандэнтаў
2.2.3. адкрыццё і вядзенне рахункаў юрыдычных асоб у каштоўных металах
2.2.4. прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў і (або) каштоўных камянёў ва ўклады (дэпазіты) юрыдычных асоб
2.2.5. інкасацыя наяўных грашовых сродкаў, плацежных інструкцый, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей
2.3. якая мае права ажыццяўляць акрамя банкаўскіх аперацый, пералічаных у падпунктах 2.1.1 – 2.1.5 і падпунктах 2.2.1 – 2.2.5 гэтага пункта, адну або некалькі наступных банкаўскіх аперацый у дапушчальных спалучэннях: 5,76 5,88
2.3.1. выдача банкаўскіх гарантый
2.3.2. давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дамове давернага кіравання грашовымі сродкамі
2.3.3. фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг)