Рэестр спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці па стане на 18.07.2019

(у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года № 145-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь")

Адкрытае акцыянернае таварыства "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора"

Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 35 выдадзена 07.12.2017

  • прыцягненне грашовых сродкаў юрыдычных асоб, за выключэннем банкаў-карэспандэнтаў, на рахункі
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў юрыдычных асоб, за выключэннем банкаў-карэспандэнтаў
  • ажыццяўленне разліковага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў
  • валютна-абменныя аперацыі
  • давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дагаворы давернага кіравання грашовымі сродкамі
  • фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг)