Пытанні для праходжання гутаркі членамі савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, за выключэннем незалежнага дырэктара

  1. Правы, абавязкі і адказнасць членаў савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка, НКФА ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  2. Асноўныя функцыі савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка, НКФА, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
  3. Патрабаванні да органаў кіравання банка, НКФА, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
  4. Патрабаванні да арганізацыі сістэмы карпаратыўнага кіравання банкам, НКФА, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
  5. Сферы і ўмовы ўзнікнення канфлікту інтарэсаў у банку, НКФА;
  6. Меры, накіраваныя на выключэнне ўмоў узнікнення канфлікту інтарэсаў у банку, НКФА;
  7. Патрабаванні да арганізацыі сістэмы ўзнагароджанняў i кампенсацый у банках і НКФА, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
  8. Патрабаванні да арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю ў банках, НКФА (банкаўскім холдынгу), устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
  9. Патрабаванні да арганізацыі сістэмы кіравання рызыкамі ў банках, НКФА (банкаўскім холдынгу), устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
  10. Нарматывы бяспечнага функцыянавання для банкаў, НКФА, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
  11. Арганізацыя ў банках і НКФА сістэмы па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння.
  12. Ці гарантуецца дзяржавай захаванасць грашовых сродкаў, размешчаных на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты) у банках Рэспублікі Беларусь і іх вяртанне ў выпадку адклікання ў банка спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці? Каму і ў якім памеры?
  13. Ці існуюць абмежаванні па віду валюты, у якой ажыццяўляецца прадастаўленне крэдыту ў Рэспубліцы Беларусь?
  14. Ці ўстаноўлены заканадаўствам асаблівасці крэдытавання фізічных асоб? Якія?
  15. Ці ёсць магчымасць змянення (павелічэння, памяншэння) працэнтных ставак па ўкладах (дэпазітах) і па крэдытах, у тым ліку ў аднабаковым парадку з боку банка?
  16. Парадак i ўмовы выплаты ўзнагароджання па выніках работы за справаздачны год або гадавога бонуса кіраўнікам і намеснікам кіраўнікоў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.
  17. Максімальны памер каэфіцыента суадносін сярэдняй заработнай платы кіраўніка банка і сярэдняй заработнай платы па банку ў цэлым, устаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  18. Магчымасць выплаты штомесячнай прэміі кіраўніку банка, яго намесніку і галоўнаму бухгалтару пры наяўнасці запазычанасці па заработнай плаце.

Пералік нарматыўных прававых актаў, асобных пісьмаў тлумачальнага і метадычнага характару:

  1. Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 133-З).
  2. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.11.2008 № 22 "Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)"
  3. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 1992 г. № 2020-XII "Аб гаспадарчых таварыствах" (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 52-З).
  4. Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 года "Аб гарантаваным вяртанні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб".
  5. Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165-З "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння".
  6. Інструкцыя аб нарматывах бяспечнага функцыянавання для банкаў, адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2006 г. № 137 (у рэд. пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2018 г. № 571).
  7. Інструкцыя аб парадку фарміравання і выкарыстання банкамі, адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах і аперацыях, не адлюстраваных на балансе, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2006 г. № 138 (у рэд. пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2017 г. № 505).
  8. Інструкцыя аб арганізацыі сістэмы кіравання рызыкамі ў банках, адкрытым акцыянерным таварыстве "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, банкаўскіх групах і банкаўскіх холдынгах, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычнiка 2012 г. № 550 (у рэд. пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2018 г. № 196).
  9. Інструкцыя аб арганізацыі карпаратыўнага кіравання банкам, адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2012 г. № 557 (у рэд. пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2017 г. № 544).
  10. Інструкцыя аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння), зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2018 № 149.
  11. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ”Аб удасканаленні ўмоў аплаты працы кіраўнікоў камерцыйных арганізацый у залежнасці ад вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх асобных структурных элементаў“ ад 8 ліпеня 2013 г. № 597.
  12. Пастанова Праўлення Нацыянальнага банка ад 11 верасня 2013г. № 524.
  13. Інструкцыя аб парадку і ўмовах выплаты ўзнагароджання па выніках работы за справаздачны год або гадавога бонуса, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11верасня 2013 г. № 524.