НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Крэдытны рэгістр

Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.

Звесткі, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі

У крэдытнай гісторыі фізічнай і юрыдычнай асобы змяшчаюцца звесткі аб крэдытных дагаворах, авердрафтах, дагаворах пазыкі, паручыцельства, гарантыі, закладу, якія былі заключаны імі з банкамі і мікрафінансавымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь. Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, фарміруецца банкамі і мікрафінансавымі арганізацыямі.

У крэдытнай гісторыі змяшчаюцца наступныя звесткі:

  • агульныя звесткі пра фізічную або юрыдычную асобу: прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата нараджэння, грамадзянства, месца рэгістрацыі – для фізічнай асобы; найменне, АДР, УНП, месца знаходжання, асноўны від дзейнасці – для юрыдычнай асобы;
  • умовы заключаных дагавораў – банк, мікрафінансавая арганізацыя, з якімі заключаны дагаворы, нумары і даты дагавораў, сумы і валюты дагавораў, тэрміны дзеяння дагавораў;
  • звесткі аб выкананні кліентамі перад банкам, мікрафінансавай арганізацыяй сваіх абавязацельстваў па гэтым дагаворы – гісторыя пагашэння атрыманых крэдытаў, авердрафтаў і пазык, дапушчэнне пратэрміноўкі па ўказаных дагаворах, пагашэнне дапушчанай пратэрміноўкі, звесткі пра выкананне дагавораў паручыцельства, гарантый і закладу;
  • звесткі аб спыненні дагавора.

Звесткі, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі, прадастаўляюцца ў выглядзе крэдытных справаздач.





Кантактная інфармацыя:

ПасадаТэлефонПрозвішча, імя, імя па бацьку
Упраўленне "Крэдытны рэгістр" Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Начальнік упраўлення 218-38-20Плёнкін Віктар Анатольевіч
Па пытаннях фарміравання справаздачнасці 2501 і атрымання крэдытных справаздач:
Намеснік начальніка ўпраўлення218-38-80Пастуховіч Кацярына Фёдараўна
Галоўны спецыяліст 218-38-81Дубовік Сяргей Аляксандравіч
Па пытаннях фарміравання і апрацоўкі заявак на ўнясенне змяненняў у крэдытныя гісторыі па форме 20001:
Галоўны спецыяліст218-38-82Новак Ірына Пятроўна
Па тэхнічных пытаннях:
Галоўны спецыяліст218-38-82Новак Ірына Пятроўна

Упраўленне "Крэдытны рэгістр" размяшчаецца па адрасе: вул. Талстога, д. 6, 220007, г. Мінск.
Паштовы адрас: пр-т Незалежнасці, 20, 220008.

Прадастаўленне крэдытных справаздач суб'ектам крэдытных гісторый у выглядзе дакумента на папяровым носьбіце Упраўленнем "Крэдытны рэгістр" ажыццяўляецца:


панядзелак – чацверз 8-30 да 12-20
з 13-15 да 17-20
пятніцаз 8-30 да 12-20
з 13-15 да 16-00
 

Падтрымка карыстальнікаў Крэдытнага рэгістра ажыццяўляецца:

панядзелак – чацвер з 8-30 да 17-30,
пятніца з 8-30 да 16-15,
абед з 12-30 да 13-15.