НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Прадастаўленне крэдытных справаздач

Дзе атрымаць крэдытную справаздачу?

Звесткі, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі, падаюцца ў выглядзе крэдытных справаздач. Прадстаўленне крэдытных справаздач ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2009 № 67 pdf (далей – Інструкцыя).

Спіс месцаў прадастаўлення крэдытных справаздач


Найменне структурнага падраздзялення
Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Адрас Тэлефон
Упраўленне "Крэдытны рэгістр" вул. Талстога, 6, 220007, г. Мiнск (8 017) 218 38 88, 218 38 93
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці вул.Леніна, 9, 224005, г. Брэст                (8 0162) 27 48 65, 27 48 08
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці вул. Леніна, 17, 210015, г. Віцебск (8 0212) 29 74 62, 29 74 30
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці вул. Ленінская, 50, 212030, г. Магілёў 8 (0222) 29 93 34, 29 93 61,
29 93 39
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці вул. Савецкая, 9, 246050, г. Гомель (8 0232) 38 93 35, 38 93 37
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці вул. Карбышава, 17, 230023, г. Гродна (8 0152) 73 78 58, 73 79 02,
73 78 34

Сваю крэдытную справаздачу можна атрымаць, калі асабіста (або па даверанасці) звярнуцца ў Нацыянальны банк па пазначаных адрасах. Для атрымання крэдытнай справаздачы фізічнай асобай падаецца дакумент, які пацвярджае асобу, а прадстаўніком юрыдычнай асобы, акрамя таго, дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы, і афармляецца заява пэўнага ўзору. Крэдытная справаздача прадастаўляецца адзін раз на працягу каляндарнага года без выплаты ўзнагароджвання і неабмежаваную колькасць разоў – за ўзнагароджванне. У выпадку, калі крэдытная справаздача прадастаўляецца за ўзнагароджванне, да падачы заявы неабходна заключыць з Нацыянальным банкам дагавор аказання інфармацыйных паслуг і прадставіць плацежны дакумент, які пацвярджае выплату ўзнагароджвання.

Таксама крэдытная справаздача прадастаўляецца Нацыянальным банкам у электронным выглядзе з дапамогай вэб-партала Крэдытнага рэгістра https://creditregister.by. Для гэтага неабходна прайсці ідэнтыфікацыю ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі, папярэдне зарэгістраваўшыся (https://ipersonal.raschet.by), або ў сістэме дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ "Белгазпромбанк".

Карыстальнікам крэдытных гісторый (юрыдычным асобам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі згоду суб'екта крэдытнай гісторыі на прадастаўленне Нацыянальным банкам яго крэдытнай справаздачы) крэдытныя справаздачы прадстаўляюцца за ўзнагароджванне на падставе заключанага дагавора на аказанне інфармацыйных паслуг устаноўленай формы.

У адпаведнасці з патрабаваннямі артыкулаў 5 і 13 Закона Республики Беларусь от 10.11.2008 "О кредитных историях" pdf:

  • дзяржаўныя органы і службовыя асобы, за выключэннем судоў, упаўнаважаных праваахоўных органаў і іншых асоб у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, юрыдычныя і фізічныя асобы не маюць права патрабаваць прадстаўленне карыстальнікам крэдытнай гісторыі і суб'ектам крэдытнай гісторыі крэдытнай справаздачы, атрыманай імі ў Нацыянальным банку;
  • па патрабаванні суб'екта крэдытнай гісторыі карыстальнік крэдытнай гісторыі абавязаны даць яму магчымасць азнаёміцца са зместам сваёй крэдытнай справаздачы бязвыплатна.



У пачатак раздзела