НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны

22.09.2017

Паважаныя ўдзельнікі Крэдытнага рэгістра!

У сувязі з мадэрнізацыяй асноўны сервер праграм АІС КР будзе адключаны з 9:00 26.09.2017 да 9:00 27.09.2017. У сувязі з гэтым настойліва рэкамендуем настроіць працоўныя месцы карыстальнікаў АІС КР на работу з рэзервовым серверам праграм і перайсці на работу з ім не пазней 25.09.2017.

У выпадку невыканання вышэйпаказаных дзеянняў прыём інфармацыі ад АІС КР 26.09. будзе немагчымы.

  • Упраўленне "Крэдытны рэгістр":
    (017) 218-38-82
    (017) 218-38-83
  • Разліковы цэнтр:
    Адміністратары каналаў сувязі
    (017) 259-14-97


11.09.2017

Паважаныя ўдзельнікі Крэдытнага рэгістра!

У сувязі з мадэрнізацыяй сервераў праграм АІС КР і адключэннем асноўнага сервера праграм, якое плануецца з 26.09. па 27.09.2017, настойліва раім да 12.09.2017 (12.09 – 13.09.2017 рэзервовы сервер будзе адключаны) праверыць магчымасць работы кліенцкіх месцаў з рэзервовым серверам дадаткаў АІС КР. Для гэтага неабходна:

  • устанавіць актыўным для работы рэзервовы сервер дадаткаў (AISCOSR2);
  • запусціць праграму RegCenter.exe (Праграма рэгістрацыі ключоў СКЗІ);
  • адкрыць базу сертыфікатаў;
  • актуалізаваць базу сертыфікатаў;
  • закрыць праграму RegCenter.exe.

Калі канал не зарэгістраваны на рэзервовым серверы, выканаць працэдуру рэгістрацыі каналаў з дапамогай праграмы рэгістрацыі каналаў RegAuth.exe (Інструкцыя па інсталяцыі «Кліенцкая частка падсістэмы інфармацыйнага ўзаемадзеяння»), звярнуцца ва Упраўленне «Крэдытны рэгістр» па паказаных ніжэй тэлефонах і сінхранізаваць каналы. Далей на ўсіх працоўных месцах АІС КР праверыць магчымасць актуалізацыі базы сертыфікатаў ключоў ЭЛП.

У выпадку невыканання вышэйназваных дзеянняў прыём інфармацыі ад рэзервовага сервера дадаткаў 26.09. і 27.09.2017 будзе немагчымы, што можа парушыць бізнес-працэсы арганізацыі, якая ўзаемадзейнічае з Крэдытным рэгістрам.

  • Упраўленне "Крэдытны рэгістр":
    (017) 218-38-82
    (017) 218-38-83
  • Разліковы цэнтр:
    Адміністратары каналаў сувязі
    (017) 259-14-97


29.06.2017

Паважаныя карыстальнікі Крэдытнага рэгістра!

У сувязі з пераходам банкаўскай сістэмы на новыя нумары рахункаў новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды (IBAN і BIC) 04.07.2017 с 7:30 до 8:30 Крэдытны рэгістр функцыянаваць не будзе.
Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці!



02.05.2017

Аб змяненні з 01 чэрвеня 2017 года памеру ўзнагароджанняў за прадастаўленне крэдытных справаздач.

У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2017 г. № 150 з 01 чэрвеня 2017 года змяняюцца памеры ўзнагарод за прадастаўленне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь крэдытных справаздач.



29.03.2017

Паважаныя карыстальнікі Крэдытнага рэгістра!

У сувязі з мадэрнізацыяй тэхнічных сродкаў і абнаўленнем праграмнага забеспячэння з 20:00 29.03.2017 да 08:00 30.03.2017 Крэдытны рэгістр функцыянаваць не будзе.

Новыя версіі інсталяцыйных камплектаў праграмнага забеспячэння будуць даступныя па спасылцы, якая прадастаўляецца Упраўленнем "Крэдытны рэгістр", і на серверы дадаткаў АІС КР з 30.03.2017:

  • поўная версія КЛІЕНЦКАЯ ЧАСТКА АІС КР версіі 1.4.13.0: AISCO_Client.exe;
  • абнаўленне КЛІЕНЦКАЯ ЧАСТКА АІС КР версіі 1.4.13.0: AISCO_Client_Upgrade_1_4_13_0.msp.

Пры ўстаноўцы абнаўленняў ПЗ АІС КР неабходна азнаёміцца з інструкцыямі па ўстаноўцы, апісанымі ў файле Install.txt.

Для атрымання спасылкі неабходна будзе накіраваць электроннае паведамленне на адрас электроннай пошты creditregister@nbrb.by з указаннем назвы і кода ўдзельніка.



24.01.2017

Паважаныя карыстальнікі Крэдытнага рэгістра!

У сувязі з мадэрнізацыяй тэхнічных сродкаў АІС КР 25.01.2017 з 20:00 да 21:00 крэдытныя справаздачы са скорынгавай ацэнкай выдавацца не будуць. Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці.



12.12.2016

Да ўвагі ўдзельнікаў АІС Крэдытны рэгістр!

У сувязі з укараненнем новай версіі ПЗ і зменай ключоў электроннага лічбавага подпісу 15.12.2016 з 7:00 да 9:00 Крэдытны рэгістр функцыянаваць не будзе. Просьба актуалізаваць базу сертыфікатаў ключоў ЭЛП і ПК "Работа з крэдытнай гісторыяй. Банк". Версія 1.4.18.0. Больш падрабязна…

З 7:00 да 9:00 15.12.2016 сервер праграм на АВЦ і з 7:00 да 9:30 сервер праграм на РВЦ будуць адключаны.

З 9:00 15.12.2016 сервер праграм на АВЦ і з 9:30 сервер праграм на РВЦ будуць працаваць у звычайным рэжыме.

З 12:00 14.12.2016 да 9:00 15.12.2016 на ўсіх працоўных месцах АІС КР неабходна актуалізаваць базу сертыфікатаў ключоў ЭЦП, для гэтага неабходна:

  • запусціць праграму RegCenter.exe (Праграма рэгістрацыі ключоў СКАІ);
  • адкрыць базу сертыфікатаў;
  • актуалізаваць базу сертыфікатаў;
  • закрыць праграму RegCenter.exe.

15.12.2016 пасля 9:00 на ўсіх працоўных месцах АІС КР неабходна абнавіць ПЗ ПК "Работа з крэдытнай гісторыяй. Банк". Версія 1.4.18.0.

У выпадку невыканання вышэйпаказаных дзеянняў прыём інфармацыі ад сервера праграм АВЦ пасля 9:00 15.12.2016 і ад сервера праграм РВЦ пасля 9Ж30 15.12.2016 будзе не магчымы.

Разліковы цэнтр Нацыянальнага банка пакідае за сабой права часовага прыпынення каналаў карыстальнікаў, якія не актуалізавалі базу сертыфікатаў ключоў ЭЛП для прадастаўлення якасных паслуг АІС КР.

Справка:

  • Упраўленне "Крэдытны рэгістр":
    (017) 218-38-82
    (017) 218-38-83
  • Разліковы цэнтр:
    Адміністратар СКАІ
    (017) 2267348, (029) 3583545
    Распрацоўшчыкі ПЗ АІС КР
    (017) 259-16-03, 204-85-52
    Адміністратары каналаў сувязі
    (017) 259-14-97, (017) 259-15-57


03.11.2016

Паважаныя карыстальнікі Крэдытнага рэгістра!

У сувязі з правядзеннем на абсталяванні планавых тэхнічных работ 08.11.2016 з 7:00 да 9:00 крэдытныя справаздачы выдавацца не будуць.

Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці.



05.09.2016

Увага! У сувязі з укараненнем праграмнага забеспячэння Крэдытны рэгістр не будзе функцыянаваць 06.09.2016 з 7:30 да 8:30.

Новыя версіі інсталяцыйных камплектаў праграмнага забеспячэння будуць даступныя на серверы дадаткаў АІС КР і па спасылцы, якая прадастаўляецца Упраўленнем "Крэдытны рэгістр" з 8.30 06.09.2016:

  • поўная версія КЛІЕНЦКАЯ ЧАСТКА АІС КР версіі 1.4.12.0: AISCO_Client.exe;
  • абнаўленне КЛІЕНЦКАЯ ЧАСТКА АІС КР версіі 1.4.12.0: AISCO_Client_Upgrade_1_4_12_0.msp;
  • поўная версія ПК “Работа з крэдытнай гісторыяй. Банк” версіі 1.4.17.0: AISCO_CDM.exe;
  • абнаўленне ПК "Работа з крэдытнай гісторыяй. Банк": AISCO_CDM_Upgrade_1_4_17_0.msp.

Для ўсіх удзельнікаў АІС КР абнаўленне ПЗ АБАВЯЗКОВАЕ!

Пры ўстаноўцы абнаўленняў ПЗ АІС КР неабходна азнаёміцца з інструкцыямі па ўстаноўцы, апісанымі ў файлах install.txt.

На працоўных месцах удзельнікаў КР пад кіраваннем АС Windows 7 і вышэй пасля ўстаноўкі пакетаў абнаўленняў рэкамендуецца праверыць і назначыць правы доступу да рэсурсаў АС, якія з’яўляюцца неабходнымі і дастатковымі для функцыянавання ПЗ АІС КР.
Пералік правоў доступу прыведзены ў кароткіх інструкцыях, апісаных у файлах install.txt.


25.07.2016

Увага! У сувязі з укараненнем праграмнага забеспячэння 26.07.2016 Крэдытны рэгістр не будзе функцыянаваць з 7:30 да 8:30.

Новыя версіі інсталяцыйных камплектаў праграмнага забеспячэння будуць даступныя на серверы дадаткаў АІС КР і па спасылцы, якая прадастаўляецца Упраўленнем "Крэдытны рэгістр" з 8:30 26.07.2016:

  • поўная версія ПК "Работа з крэдытнай гісторыяй. Банк" версіі 1.4.16.0: AISCO_CDM.exe;
  • абнаўленне ПК "Работа з крэдытнай гісторыяй. Банк": AISCO_CDM_Upgrade_1_4_16_0.msp.

У ПК "Работа з крэдытнай гісторыяй. Банк" унесены змяненні ў шаблоны адлюстравання крэдытных справаздач і ведамасці ўзнагароджанняў за прадастаўленыя крэдытныя справаздачы. Для карыстальнікаў ПК "Работа з крэдытнай гісторыяй. Банк" абнаўленне ПЗ АБАВЯЗКОВА.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што ПЗ "АІС КБ. Кліенцкая частка падсістэмы інфармацыйнага ўзаемадзеяння" павінна быць версіі 1.4.11.0.



04.07.2016

Увага! Карыстальнікам Крэдытнага рэгістра.

Просім звярнуць увагу на наяўнасць капеек у выніковай суме ўзнагароджанняў, указанай у ведамасці ўзнагароджанняў за прадастаўленыя крэдытныя справаздачы ў чэрвені 2016 года. Калі капейкі ў выніковай суме адсутнічаюць, неабходна прытрымлівацца прыведзеных ніжэй рэкамендацый і выканаць поўную інсталяцыю ПК "РАБОТА З КРЭДЫТНАЙ ГІСТОРЫЯЙ. БАНК".

РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА КАРЭКТНАЙ УСТАНОЎЦЫ (АБНАЎЛЕНННІ) ПК "РАБОТА З КРЭДЫТНАЙ ГІСТОРЫЯЙ. БАНК":

1. Праверыць наяўнасць дырэкторыі
c:\Users\<имя пользователя ПК>\AppData\Local\VirtualStore\Program Files (x86)\BTC\
- выдаліць

2. Праверыць наяўнасць ветак рэестра
HKEY_CURRENT_USER\Software\Classes\VirtualStore\MACHINE\SOFTWARE\Wow6432Node\\BTC\любы з падраздзелаў веткі
- выдаліць

3. Выканаць выдаленне (дэінсталяцыю) ПК "РАБОТА З КРЭДЫТНАЙ ГІСТОРЫЯЙ. БАНК" (праз Панэль кіравання. Праграмы і кампаненты Windows)

4. Выканаць поўную ўстаноўку ПК "РАБОТА З КРЭДЫТНАЙ ГІСТОРЫЯЙ. БАНК" - AISCO_CDM.exe. Запуск выконваць ад імя адміністратара.

5. Праверыць наяўнасць і пры неабходнасці раздаць правы карыстальнікам, якія працуюць з АІС КР згодна з дакументам "Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма прадстаўлення і атрымання інфармацыі аб крэдытах. Кліенцкая частка падсістэмы інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Інструкцыя па інсталяцыі НБРЦ.90012-04 91 01", пункт 2.6, стар.19 – прадастаўленне правоў доступу.

6. Пры атрыманні ведамасці ўзнагароджанняў звярнуць увагу на наяўнасць капеек у выніковым радку ведамасці (сума пропіссю).

Званіць па тэлефонах: 259 16 02, 259 16 02, 259 15 86, 218 38 82.



27.05.2016

У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2016 г. № 270 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2013 г. № 88" з 01 ліпеня 2016 года змяняюцца памеры ўзнагарод за прадастаўленне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь крэдытных справаздач.



24.05.2016

Увага! У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 25.05.2016 з 20:00 да 01:00 26.05.2016 будзе адсутнічаць доступ да Крэдытнага рэгістра. Просім прабачэння за нязручнасці.


04.05.2016

Увага! У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 04.05.2016 з 20:00 да 9:00 05.05.2016 будзе адсутнічаць доступ да АІС КБ. Просім прабачэння за нязручнасці.

22.12.2015

Аб змене даведніка "Віды эканамічнай дзейнасці"



12.08.2015

Увага! З 13 жніўня 2015 года будзе ажыццяўляцца прадастаўленне крэдытнай справаздачы "Пашыраны Плюс – фізічная асоба".

З 1 верасня 2015 года прадстаўленне і атрыманне звестак з Крэдытнага рэгістра будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці са змененымі фарматамі запытаў і паведамленняў.



15.07.2015

Увага! Інфармуем, што ў адпаведнасці з пастановай Праўлення НБ РБ ад 09.07.2015 № 413 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2013 г. № 88" з 01.08.2015 устанаўліваюцца новыя памеры ўзнагароджанняў за прадастаўленне крэдытных справаздач з Крэдытнага рэгістра.




У пачатак раздзела