НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Парадак падключэння да Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

«АІС КБ. Інструкцыя па падключэнні ўдзельнікаў да АІС КБ» НБРЦ.90002.И2



Парадак падключэння

Для падключэння да крэдытнага рэгістра неабходна:

1. Заключыць дагавор з правайдарам паслуг сувязі па доступе да Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Спіс правайдараў паслуг сувязі:

  • ЗАТ "Банкаўска-фінансавая тэлесетка", тэл. (017)3064586, www.bfn.by
  • ТАА "Дзелавая сетка", тэл. (017) 2030101, www.bn.by
  • ЗАТ "ГлобалВанБел", тэл. (017) 2390900, www.global-one.by

2. Набыць персанальны ідэнтыфікатар SafeNet iKey 1000 або eToken PRO. Запоўніць дадатак B з "Інструкцыі па падключэнні ўдзельнікаў да АІС КБ". Звярнуцца ў Разліковы цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь для генерацыі электронна-лічбавага подпісу (ЭЛП) (тэл. (017) 2267348 (Дубовік Сяргей Мікалаевіч).

3. Запоўніць і падаць ва Упраўленне "Крэдытны рэгістр" Нацыянальнага банка заяўкі на падключэнне да АІС КБ (дадатка Б і Д з "Інструкцыі па падключэнні ўдзельнікаў да АІС КБ"). Запаўняецца на кожнае працоўнае месца.

4. Атрымаць рэгістрацыйныя даныя каналаў MQSeries ва Упраўленні "Крэдытны рэгістр" Нацыянальнага банка,
тэл. (017) 218-38-82 (Новак Ірына Пятроўна).

ПРЫНЕСЦІ З САБОЙ ФЛЭШКУ ДЛЯ ЗАПІСУ ПЗ і рэгістрацыйных даных каналаў !!!

5. Праінсталяваць ПЗ.

Для атрымання крэдытных справаздач з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка неабходна заключыць з Нацыянальным банкам дагавор на аказанне інфармацыйных паслуг (тэл. (017) 2183881, Дубовік Сяргей Аляксандравіч).




У пачатак раздзела