НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб прымяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 221

28 чэрвеня 2017 года ўвайшоў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 221 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" (далей – Указ № 221), якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г . № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый". Указам № 221 павялічаны тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый пры экспарце з 90 да 180 дзён з даты адгрузкі тавараў (аказання паслуг, выканання работ), пры імпарце – з 60 да 90 дзён з даты правядзення плацяжу. Пры выкананні будаўнічых работ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі па дагаворах, звязаных з рэалізацыяй дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва, знешнегандлёвыя аперацыі павінны быць завершаны не пазней за дату завяршэння нарматыўнага тэрміну будаўніцтва аб'екта, а ў дачыненні да зарэзерваваных заказчыкам грашовых сродкаў у памеры да 10 працэнтаў ад агульнага кошту дагавора на выкананне будаўнічых работ на тэрыторыі замежных дзяржаў – не пазней за 30 дзён з даты завяршэння гарантыйнага перыяду.

Будаўнічым арганізацыям-рэзідэнтам прадастаўлена права без атрымання адпаведнага дазволу Нацыянальнага банка ажыццяўляць разлікі па знешнегандлёвых дагаворах, якія прадугледжваюць імпарт тавараў без іх паступлення на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, для выканання (аказання) будаўнічых работ (паслуг) на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Пашыраны пералік знешнегандлёвых аперацый, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г. № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый". Завяршэнне знешнегандлёвых аперацый, якія праводзяцца па знешнегандлёвых дагаворах газа- і энергазабеспячэння нерэзідэнтаў, паміж аператарамі сотавай сувязі пры аказанні паслуг роўмінгу, Дзяржаўным аб'яднаннем "Беларуская чыгунка" пры ўзаемаразліках за аказаныя паслугі з арганізацыямі чыгуначнага транспарту-нерэзідэнтамі, будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з умовамі заключаных з нерэзідэнтамі дагавораў.

Прадугледжаны дадатковыя выпадкі, калі аплата пры імпарце можа ажыццяўляцца не з рахунку імпарцёра. Цяпер да іх аднесены плацяжы з выкарыстаннем крэдытаў банкаў, выдадзеных імпарцёрам, а таксама крэдытаў, выдадзеных Ураду Рэспублікі Беларусь, альбо пад яго гарантыi, пазык, сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Рэзідэнтам прадастаўлена магчымасць па заканчэнні перыяду, прадугледжанага Указам № 221, завяршыць знешнегандлёвую аперацыю, калі запазычанасць прызнана безнадзейнай да спагнання.

Разгляд зваротаў аб падаўжэнні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, пачатых з даты ўваходжання ў сілу Указа № 221, будзе ажыццяўляцца з улікам змяненняў, прынятых Указам № 221, а па раней пачатых знешнегандлёвых аперацыях – на ранейшых умовах.