НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб выкарыстанні касавага абсталявання

Пытанне: У якіх выпадках юрыдычная асоба (індывідуальны прадпрымальнік), якая ажыццяўляе продаж тавараў, выкананне работ, аказанне паслуг, абавязана прымаць наяўныя грошы з выкарыстаннем касавых падсумоўваючых апаратаў або спецыяльных камп'ютарных сістэм?

Адказ: Парадак прыёму наяўных грошай юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг устаноўлены ў Палажэнні аб парадку выкарыстання касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацежных картак у якасці сродку ажыццяўлення разлікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 pdf (далей – Палажэнне).

Усе выпадкі, калі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права прымаць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, вызначаны ў главе 4 Палажэння.

Кантроль за выкананнем парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг ускладзены на Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны банк прымаў удзел у распрацоўцы Палажэння ў частцы вызначэння парадку прыёму наяўных грошай толькі для Нацыянальнага банка і банкаў. Пытанні, якія датычацца парадку прыёму наяўных грошай іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у кампетэнцыю Нацыянальнага банка не ўваходзяць.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.03.2011 № 119 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2005 г. № 122 і ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498" першапачатковы разгляд зваротаў суб'ектаў гаспадарання і грамадзян па пытаннях парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, выкарыстання касавых падсумоўваючых апаратаў, спецыяльных камп'ютарных сістэм, білетадрукарскіх машын, таксометраў ажыццяўляецца інспекцыямі Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску.

Адрасы інспекцый Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску, якія маюць права разглядаць пытанні прыёму наяўных грошай пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг:


Інспекцыя Адрас Тэлефон Электронная пошта
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці 224005, г. Брэст, вул. Наганава, 10 8(0162)231137
8(0162)211516
imns201@nalog.gov.by
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 8 8(0212)425871 imns301@nalog.gov.by
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці 246050, г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 10а 8(0232)746212 imns401@nalog.gov.by
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці 230023, г. Гродна, вул. В. Траецкая, 39 8(0152)721289 imns501@nalog.gov.by
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 28 8(017)3313122 imns601@nalog.gov.by
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па г. Мінску 220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 29 8(017)2202530 imns101@nalog.gov.by
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71А 8(0222)326786 imns701@nalog.gov.by


Пытанне: Як запоўніць кнігу касіра?

Адказ: Парадак запаўнення кнігі касіра ўстаноўлены ў главе 2 Палажэння аб парадку выкарыстання касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацежных картак у якасці сродку ажыццяўлення разлікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16.

За кансультацыямі па пытаннях вядзення кнігі касіра неабходна звяртацца ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску.