НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб правядзенні валютна-абменных аперацый з манетамі замежных дзяржаў

Для атрымання звестак аб аперацыях, якія праводзяцца з манетамі замежных дзяржаў, неабходна звяртацца непасрэдна ў банкі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з пунктам 4 Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб і арганізацыі работы абменных пунктаў, кас пры правядзенні такіх аперацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2011 г. № 35 (далей – Інструкцыя), банкі ў сваіх лакальных нарматыўных прававых актах самастойна вызначаюць неабходнасць работы з замежнай валютай у выглядзе манет.

Пунктам 19 Інструкцыі вызначана, што абменны пункт, каса павінны быць абсталяваны стэндам, які змяшчае пералік валютна-абменных і іншых банкаўскіх аперацый.