НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Дзе ажыццявіць абмен грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года

Абмен грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года ажыццяўляецца без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароджання:

  • па 31 снежня 2019 г. у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь;
  • па 31 снежня 2021 г. – у Нацыянальным банку.

Пры гэтым пералік кас структурных падраздзяленняў банкаў, якія ажыццяўляюць абмен банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года, банкі вызначаюць самастойна зыходзячы з асаблівасцей функцыянавання і тэрытарыяльнага размяшчэння таго ці іншага падраздзялення банка.

Для ўдакладнення інфармацыі аб пераліку кас структурных падраздзяленняў банкаў, якія ажыццяўляюць абмен названых грашовых знакаў, прапануем звяртацца ў кантакт-цэнтры банкаў.