НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб выкарыстанні замежнай валюты ў разліках паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі, паміж суб'ектамі валютных аперацый і фізічнымі асобамі, паміж суб'ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі

Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць гэтае пытанне:

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" (далей – Закон);
  • Правілы правядзення валютных аперацый, зацверджаныя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2004 г. № 72 (далей – Правілы № 72);
  • Інструкцыя аб парадку выдачы дазволаў і прадстаўлення апавяшчэнняў, неабыходных для мэт валютнага рэгулявання, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2015 г. № 514;
  • пісьмо Нацыянальнага банка ад 28.12.2011 № 31-13/803 "Дазвол на атрыманне замежнай валюты пры правядзенні валютных аперацый";
  • пісьмо Нацыянальнага банка ад 03.02.2012 № 31-12/33 "Дазвол на правядзенне разлікаў у замежнай валюце";
  • пісьмо Нацыянальнага банка ад 04.05.2012 № 31-15/112 "Дазвол на правядзенне разлікаў у замежнай валюце";
  • пісьмо Нацыянальнага банка ад 21.06.2012 № 31-12/164 "Дазвол на набыццё замежнай валюты";
  • пісьмо Нацыянальнага банка ад 09.12.2013 № 31-15/322 "Аб правядзенні валютных аперацый па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу)";
  • пісьмо Нацыянальнага банка ад 30.12.2013 № 31-15/339 "Дазвол на правядзенне валютных аперацый па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу)";
  • пісьмо Нацыянальнага банка ад 28.04.2014 № 31-15/166 "Дазвол на выкарыстанне замежнай валюты";
  • пісьмо Нацыянальнага банка ад 06.05.2014 № 31-15/177 "Дазвол на правядзенне валютных аперацый па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу)";
  • пісьмо Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2015 г. № 31-12/273 "Дазвол на разлікі ў замежнай валюце".

Тэксты названых дакументаў размешчаны на старонцы "Заканадаўства - валютнае рэгуляванне i валютны кантроль".

Законам у адносінах паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі дазваляецца выкарыстанне замежнай валюты ў выпадках: дарэння (у тым ліку ў выглядзе ахвяраванняў); адмены дарэння; прадастаўлення пазык; вяртання пазык і працэнтаў за карыстанне імі; перадачы на захоўванне i іх звароту.

Іншае выкарыстанне замежнай валюты паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі на тэрыторыі краіны не дапускаецца.

Фізічная асоба можа разлічыцца замежнай валютай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з юрыдычнай асобай згодна з пунктам 31 Правілаў № 72, якім устаноўлены пералік выпадкаў выкарыстання замежнай валюты паміж суб'ектам валютных аперацый і фізічнай асобай (падпункты 31.1 – 31.13).

Падпунктам 31.15 пункта 31 Правілаў № 72 прадастаўлена магчымасць выкарыстання замежнай валюты паміж суб'ектам валютных аперацый і фізічнай асобай у выпадках, устаноўленых актамі валютнага заканадаўства.

Таксама Нацыянальны банк дазволіў атрыманне:

  • фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі замежнай валюты безнаяўным пераводам з-за межаў Рэспублікі Беларусь па здзелках, заключаных з суб'ектамі валютных аперацый – нерэзідэнтамі, якія прадугледжваюць перадачу суб'ектам валютных аперацый – нерэзідэнтам тавараў, ахоўнай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг, адчужэнне нерухомай маёмасці (пісьмо Нацыянальнага банка ад 28.12.2011 № 31-13/803);
  • суб'ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі замежнай валюты, якая паступіла з-за межаў Рэспублікі Беларусь у безнаяўнай форме ў выглядзе банкаўскага пераводу (за выключэннем аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, якія ажыццяўляюцца ў банкаматах, плацежных тэрміналах, інфакіёсках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), па здзелках, якія заключаны з фізічнымі асобамі – нерэзідэнтамі і прадугледжваюць перадачу фізічным асобам – нерэзідэнтам тавараў, ахоўнай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг, адчужэнне нерухомай маёмасці (пісьмо Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавiка 2015 г. № 31-12/273).

Правіламі № 72 устаноўны пералік выпадкаў, калі дазваляецца выкарыстанне замежнай валюты пры разліках паміж суб'ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі (пункт 25 Правілаў).