НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб утрыманні падаходнага падатку з даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі, у выглядзе працэнтаў па банкаўскіх укладах (дэпазітах)

Пытанне. У якіх выпадках з даходаў у выглядзе працэнтаў па банкаўскіх укладах (дэпазітах) утрымліваецца падаходны падатак?

Адказ. Падаходны падатак будзе ўтрымлівацца з даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі, у выглядзе працэнтаў, налічаных па стаўцы вышэй за стаўку да запатрабавання, па наступных укладах (дэпазітах):

  • у беларускіх рублях – тэрмінам менш за 1 год;
  • у замежнай валюце – тэрмінам менш за 2 гады.

Пры гэтым пад пачаткам тэрміну ўкладу (дэпазіту) разумеецца дата ўнясення кожнай грашовай сумы на рахунак (першапачатковага ўзносу, дадатковага ўзносу), пад заканчэннем тэрміну – дата зняцця грашовай сумы з рахунку (частковага зняцця або поўнага вяртання).

Памер стаўкі падаходнага падатку – 13 працэнтаў ад сумы атрыманага працэнтнага даходу.

Банкі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца падатковымі агентамі і ўпаўнаважаны разлічваць і ўтрымліваць сумы падаходнага падатку з даходаў па ўкладах (дэпазітах) фізічных асоб на карысць бюджэту.


Пытанне. Ці будзе ўтрымлівацца падаходны падатак з працэнтнага даходу, налічанага на дадатковыя ўзносы?

Адказ. Падаходны падатак будзе ўтрымлівацца ў выпадку, калі па ўкладзе (дэпазіце), які не падпадае пад падаткаабкладанне, здзейснены дадатковы ўзнос, які фактычна будзе размешчаны менш чым на адзін год у беларускіх рублях і менш чым на два гады ў замежнай валюце.

Напрыклад, дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту) прадугледжана магчымасць папаўнення ўкладу (дэпазіту). Па ўкладзе (дэпазіце) у беларускіх рублях тэрмінам на 1 год праз 2 месяцы пасля яго адкрыцця здзейснены дадатковы ўзнос. З працэнтнага даходу, налічанага на суму такога дадатковага ўзносу, будзе ўтрымлівацца падаходны падатак.

Пры гэтым падаходны падатак не будзе ўтрымлівацца з працэнтнага даходу, налічанага на капіталізаваныя працэнты.