НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб ажыццяўленні грашовых пераводаў з-за мяжы і за мяжу

Цяпер для ажыццяўлення грашовых пераводаў за мяжу і з-за мяжы фізічныя асобы могуць скарыстацца паслугамі банкаў па пераводзе сродкаў праз прыватныя плацежныя сістэмы. Асноўнымі перавагамі ажыццяўлення пераводаў праз прыватныя плацежныя сістэмы з'яўляюцца: хуткасць, надзейнасць, прастата ў іх афармленні. Для фізічных асоб асноўным крытэрыем выбару плацежнай сістэмы для пераводу грашовых сродкаў з'яўляецца памер узнагароджвання, якi спаганяецца банкам за паслугі. Інфармацыю пра тарыфы банкаў і іншыя ўмовы пераводу грашовых сродкаў праз прыватныя плацежныя сістэмы можна атрымаць, звярнуўшыся на сайты банкаў.

Па пераводах, якія паступаюць фізічным асобам, паведамляем наступнае.

Банкі не ажыццяўляюць кантроль за аднясеннем фізічнымі асобамі атрыманых пераводаў да замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Фізічныя асобы самі вызначаюць, адносіць ці не атрыманыя грашовыя пераводы да замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Асноўныя акты заканадаўства, якія рэгулююць пытанні замежнай бязвыплатнай дапамогі:

Згодна з пунктам 19 Палажэння рэгістрацыя дапамогі, атрыманай фізічнай асобай, не патрабуецца, за выключэннем выпадку, калі фізічная асоба звяртаецца па вызваленне атрыманай дапамогі ад падаходнага падатку з фізічных асоб.

У адпаведнасці з пунктам 34 Палажэння дапамога, атрыманая фізічнымі асобамі, якія адносяцца да катэгорыі малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, дзяцей, шматдзетных, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем'яў, або грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у памеры (коштам) больш за 200 базавых велічынь на дату яе паступлення вызваляецца ад падаходнага падатку з фізічных асоб Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Зыходзячы з нормаў пастановы № 46 інфармацыя аб атрыманні фізічнымі асобамі грашовых сродкаў, якія паступілі з-за мяжы, штомесяц перадаецца Нацыянальным банкам у Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і змяшчае звесткі аб атрымальніках грашовых сродкаў, сумах гэтых сродкаў, датах пералічэння фізічным асобам грашовых сродкаў і датах іх атрымання фізічнымі асобамі і г. д.

Пунктам 4 Дэкрэта № 5 устаноўлена, што Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь растлумачвае пытанні прымянення названага Дэкрэта.