НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб парадку атрымання дазволу на адкрыццё рахунку ў банку-нерэзідэнце фізічнай асобай – рэзідэнтам

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць гэтае пытанне:

У адпаведнасці з названымі нарматыўнымі прававымі актамі фізічныя асобы – рэзідэнты адкрываюць рахункі ў банках-нерэзідэнтах на падставе дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Разам з тым на падставе пункта 38 Правілаў № 72 фізічным асобам – рэзідэнтам не патрабуецца атрыманне дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на адкрыццё рахунку ў банку-нерэзідэнце ў перыяд іх пражывання (знаходжання) за межамi Рэспублiкi Беларусь пры наяўнасці пасведчання на права жыхарства і інш.

Працэдура звароту ў Нацыянальны банк устаноўлена ў Інструкцыі № 514. У адпаведнасці з пунктам 7 Інструкцыі № 514 фізічныя асобы для атрымання дазволу павінны звярнуцца ў Нацыянальны банк з пісьмовай заявай, да якой дадаюцца неабходныя дакументы, завераныя ва ўстаноўленым парадку.

Фізічныя асобы для атрымання дазволу на адкрыццё рахунку ў банку-нерэзідэнце прадстаўляюць у Нацыянальны банк пісьмовае хадайніцтва адвольнай формы, падрыхтаванае ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 83, 2/1852) і копію дакумента, што сведчыць асобу.

У заяве павінны быць указаны:

  • эканамічнае абгрунтаванне неабходнасці правядзення аперацыі, па якой запытваюць;
  • згода фізічнай асобы на прадстаўленне дакументаў, а таксама іншай інфармацыі аб аперацыях, якія праводзяцца ў рамках выдадзенага Нацыянальным банкам дазволу;
  • мэта адкрыцця рахунку, рэжым рахунку, які плануецца, а таксама месцазнаходжанне і найменне банка-нерэзідэнта, у якім плануецца адкрыццё рахунку.