НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб парадку атрымання дазволу на набыццё долі ў статутным фондзе (акцый) прадпрыемства-нерэзідэнта фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць гэта пытанне:

У адпаведнасці з названымі нарматыўнымі прававымі актамі фізічная асоба – рэзідэнт можа стаць заснавальнікам прадпрыемства-нерэзідэнта на падставе дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Працэдура звароту ў Нацыянальны банк устаноўлена ў Інструкцыі № 514. У адпаведнасці з пунктам 4 і падпунктам 5.1 пункта 5 Інструкцыі № 514 фізічныя асобы для атрымання дазволу павінны прадставіць у Нацыянальны банк дакументы, прадугледжаныя пунктамі 1, 2, 6, 7, 8 дадатку 1 да Інструкцыі № 514, а менавіта:

1. Пісьмовае хадайніцтва адвольнай формы, падрыхтаванае ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 83, 2/1852) і якое змяшчае:
эканамічнае абгрунтаванне неабходнасці правядзення аперацыі, якая запытваецца;
згоду фізічнай асобы на прадстаўленне дакументаў, а таксама іншай інфармацыі аб аперацыях, якія праводзяцца, у рамках выдадзенага Нацыянальным банкам дазволу;
ацэнку эфектыўнасці інвеставання валютных каштоўнасцей (пры правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу).

2. Копію дакумента, што сведчыць асобу.

3. Копію дакумента, які афармляе правядзенне адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі.

4. Копію выпіскі з гандлёвага рэгістра краіны заснавання суб'екта валютных аперацый – нерэзідэнта, калі суб'ект валютных аперацый – нерэзідэнт ужо зарэгістраваны, альбо іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яго заснавання (дата выпіскі не павінна перавышаць трох месяцаў з даты звароту заяўніка).

5. Копіі ўстаноўчых дакументаў нерэзідэнта, на падставе якіх ён дзейнічае, а для зноў створанага нерэзідэнта – праекты ўстаноўчых дакументаў.

Копіі дакументаў, якія прадстаўляюцца заяўнікам, павінны быць завераны подпісам фізічнай асобы і пры прадстаўленні копій дакументаў на замежнай мове суправаджацца засведчаным ва ўстаноўленым парадку перакладам на беларускую або рускую мову.

Копіі дакументаў, названых у пунктах 7 і 8 дадатку 1 да Інструкцыі № 514 (копія выпіскі з гандлёвага рэгістра краіны заснавання суб'екта валютных аперацый – нерэзідэнта і копіі ўстаноўчых дакументаў нерэзідэнта, на падставе якіх ён дзейнічае), могуць быць запытаны ў выглядзе легалізаваных ва ўстаноўленым парадку дакументаў, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.