Аб выкарыстанні замежнай валюты паміж юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі

Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць гэта пытанне:

Выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні валютных аперацый за межамі Рэспублікі Беларусь дазваляецца (пункт 30 Правілаў № 72):

  • у адносінах паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі і юрыдычнымі асобамі – нерэзідэнтамі, а таксама паміж фізічнымі асобамі – нерэзідэнтамі і юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі – пры правядзенні ўсіх валютных аперацый;
  • у адносінах паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі і юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі пры правядзенні валютных аперацый у наступных выпадках:
    • пры выкананні консульскіх функцый і спагнанні збораў і пошлін за здзяйсненне консульскіх актаў дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
    • па дагаворах перавозкі пасажыраў і іх багажу, а таксама грузаў, якія перавозяцца фізічнай асобай – рэзідэнтам для асабістых, сямейных, хатніх і іншых патрэб па тэрыторыi замежнай дзяржавы;
    • пры выплаце фізічнай асобе – рэзідэнту ўзнагароджання за выкананне ёй працоўных абавязкаў на тэрыторыi замежнай дзяржавы, уключаючы грашовыя ўзнагароджанні і надбаўкі за асаблівыя ўмовы працы (службы), з улікам патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб працы;
    • за карыстанне арэндным жыллём, якое знаходзіцца ў аператыўным кіраванні арганізацый, падпарадкаваных Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і размешчаным за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні валютных аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адносінах паміж юрыдычнай асобай і фізічнай асобай дазваляецца (пункт 31 Правілаў № 72):

  • пры рэалізацыі тавараў у магазінах бяспошліннага гандлю і на борце паветраных суднаў беларускіх авіяцыйных арганізацый, а таксама пры рэалізацыі тавараў і аказанні паслуг фізічным асобам у цягніках дзяржаўнага аб'яднання "Беларуская чыгунка", якія выконваюць міжнародныя перавозкі пасажыраў;
  • пры правядзенні паміж банкам і фізічнай асобай аперацый з замежнай валютай, якія адносяцца да банкаўскіх аперацый, за выключэннем куплі-продажу каштоўных металаў і (або) каштоўных камянёў;
  • пры правядзенні аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў і дасудовай вытворчасці ўпаўнаважанымі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі;
  • у разліках паміж Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і фізічнымі асобамі, у тым ліку з удзелам прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, па аперацыях з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі, намініраванымі ў замежнай валюце, пры іх размяшчэнні, пагашэнні (датэрміновым выкупе) і выплаце даходу па іх;
  • у разліках паміж Нацыянальным банкам і фізічнымі асобамі, у тым ліку з удзелам прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, па аперацыях з каштоўнымі паперамі Нацыянальнага банка, намініраванымі у замежнай валюце, пры іх размяшчэнні, пагашэнні (датэрміновым выкупе) і выплаце даходу па іх;
  • пры вяртанні замежнай валюты:
    • у выпадках змянення або скасавання дагавораў;
    • памылкова і (або) залішне пералічанай (перададзенай), спагнанай;
    • па здзелках, якiя з'яўляюцца несапраўднымі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • пры спагнанні Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь (уключаючы пункты пропуску на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь) консульскіх збораў з фізічных асоб – нерэзідэнтаў;
  • пры прыёме замежнай валюты дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў пры выкананні консульскіх функцый і спагнанні збораў і пошлін за здзяйсненне консульскіх актаў;
  • пры правядзенні валютных аперацый, звязаных:
    • з пералічэннем (вяртаннем) замежнай валюты ў (з) дэпазіт (у) натарыуса, суда, органа прымусовага выканання або органа крымінальнага праследавання, калі выкарыстанне замежнай валюты ў адносінах паміж даўжніком і крэдыторам прадугледжана заканадаўствам;
    • з залогам, адабраннем, арыштам, канфіскацыяй, вяртаннем у даход дзяржавы іншым спосабам замежнай валюты;
    • з пералічэннем (вяртаннем) замежнай валюты па рашэнні органаў крымінальнага праследавання;
    • з пералічэннем (вяртаннем), спагнаннем замежнай валюты на падставе выканаўчых дакументаў па нявыкананых грашовых абавязацельствах плацельшчыка, якія выражаны ў замежнай валюце;
  • пры здзяйсненні аперацый негандлёвага характару паміж юрыдычнымі асобамі – нерэзідэнтамі і фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі, паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і фізічнымі асобамі – нерэзідэнтамі, а таксама паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і фізічнымі асобамі –рэзідэнтамі пры выплаце фізічным асобам – рэзідэнтам замежнай валюты, якая паступіла ад нерэзідэнтаў па аперацыях негандлёвага характару;
  • пры выплаце юрыдычнымі асобамі фізічным асобам замежнай валюты для аплаты (кампенсацыі) расходаў, звязаных са службовымі камандзіроўкамі (раз'ездамі індывідуальных прадпрымальнікаў) за межы Рэспублікі Беларусь, выплаты кампенсацый за рухомы і раз'язны характар работы, здзяйсненне работы вахтавым метадам, пастаянную работу ў шляху, працу па-за месцам жыхарства (палявое забеспячэнне) на тэрыторыi замежнай дзяржавы, а таксама вяртаннем незрасходаванага авансу ў замежнай валюце, выдадзенага ў сувязі са службовай камандзіроўкай (раз'ездамі індывідуальных прадпрымальнікаў) за межы Рэспублікі Беларусь;
  • у іншых выпадках, устаноўленых актамі валютнага заканадаўства.
Аб асобных актуальных пытаннях валютнага заканадаўства