Аб выкарыстанні замежнай валюты паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі
Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць гэта пытанне:
- Закон Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі";
- Правілы правядзення валютных аперацый, зацверджаныя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2004 г. № 72;
- пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2018 г. № 612 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый".
Забараняецца выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні валютных аперацый паміж рэзідэнтамі, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых Законам i iншымi актамi валютнага заканадаўства (артыкул 11 Закона).
Дазволена выкарыстанне замежнай валюты паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі пры правядзенні наступных валютных аперацый (пункт 25 Правілаў № 72):
- пры разліках паміж Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі, у тым ліку з удзелам прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, па аперацыях з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі, намініраванымі ў замежнай валюце, пры іх размяшчэнні, пагашэнні (датэрміновым выкупе) і выплаце даходу па іх;
- пры разліках паміж Нацыянальным банкам і юрыдычнымі асобамі –рэзідэнтамі, у тым ліку з удзелам прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, па аперацыях з каштоўнымі паперамі Нацыянальнага банка, намініраванымі ў замежнай валюце, пры іх размяшчэнні, пагашэнні (датэрміновым выкупе) і выплаце даходу па іх;
- пры разліках, што ажыццяўляюцца паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі па дагаворы камісіі, па ўмовах якога камісіянер ажыццяўляе экспарт за замежную валюту;
- пры разліках, што ажыццяўляюцца паміж юрыдычнымі асобамі –рэзідэнтамі ў рамках дагавораў, звязаных з прыцягненнем дзяржаўных пазык і пазык, гарантаваных Рэспублікай Беларусь і органамі мясцовага кіравання і самакіравання, з пагашэннем і абслугоўваннем гэтых пазык, а таксама вяртаннем плацяжоў, якія ажыццяўляюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў па ўказаных пазыках;
- пры правядзенні паміж банкам і юрыдычнай асобай – рэзідэнтам, паміж банкамі аперацый з замежнай валютай, якія адносяцца да банкаўскіх аперацый, за выключэннем:
- куплі-продажу каштоўных металаў і (або) каштоўных камянёў;
- выкарыстання замежнай валюты па банкаўскай гарантыі ў выпадку, калі асноўнае грашовае абавязацельства паміж прынцыпалам і бенефіцыярам выражана ў беларускіх рублях;
- выкарыстання замежнай валюты па дагаворы фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) у выпадку, калі асноўнае грашовае абавязацельства паміж крэдыторам і даўжніком выражана ў беларускіх рублях;
- пры пералічэнні юрыдычнай асобай – рэзідэнтам замежнай валюты:
- юрыдычнай асобе – рэзідэнту, якой гэта замежная валюта, атрыманая ад нерэзідэнта па валютнай аперацыі негандлёвага характару, належыць;
- на рахункі правапераемнікаў у сувязі з рэарганізацыяй юрыдычнай асобы – рэзідэнта;
- пры разліках па дагаворах перастрахавання ў выпадках, калі па дагаворах страхавання (сустрахавання), якія патрабуюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб страхаванні іх далейшай перадачы ў перастрахаванне, разлікі ў замежнай валюце дазволены;
- пры правядзенні валютных аперацый, звязаных:
- з пералічэннем (вяртаннем) замежнай валюты ў (з) дэпазіт (у) натарыуса, суда, органа прымусовага выканання або органа крымінальнага праследавання, калі выкарыстанне замежнай валюты ў адносінах паміж даўжніком і крэдыторам прадугледжана заканадаўствам;
- з залогам, адабраннем, арыштам, канфіскацыяй, вяртаннем у даход дзяржавы іншым спосабам замежнай валюты;
- з пералічэннем (вяртаннем) замежнай валюты па рашэнні органаў крымінальнага праследавання;
- з пералічэннем (вяртаннем), спагнаннем замежнай валюты на падставе выканаўчых дакументаў па нявыкананых грашовых абавязацельствах плацельшчыка, якія выражаны ў замежнай валюце;
- пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і дасудовай вытворчасці ўпаўнаважанымі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі;
- пры вяртанні замежнай валюты:
- у выпадках змянення або скасавання дагавораў;
- памылкова і (або) залішне пералічанай (перададзенай), спагнанай;
- па здзелках, якiя з'яўляюцца несапраўднымі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- пры разліках паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
- пры ажыццяўленні плацяжоў паміж Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі (пагадненнямі), якія прадугледжваюць выплату пенсій і дапамог у замежнай валюце;
- пры разліках з транспартнымі і (або) экспедытарскімі арганізацыямі за перавозку і (або) экспедзіраванне грузаў за межы і з-за межаў Рэспублікі Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь, пры транзіце праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
- у іншых выпадках, устаноўленых актамі валютнага заканадаўства.
Выкарыстанне наяўнай замежнай валюты паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі дазваляецца пры правядзенні наступных валютных аперацый (пункт 48 Правілаў № 72):
- пры правядзенні валютных аперацый, звязаных:
- з пералічэннем (вяртаннем) замежнай валюты ў (з) дэпазіт (у) натарыуса, суда, органа прымусовага выканання або органа крымінальнага праследавання, калі выкарыстанне замежнай валюты ў адносінах паміж даўжніком і крэдыторам прадугледжана заканадаўствам;
- з залогам, адабраннем, арыштам, канфіскацыяй, вяртаннем у даход дзяржавы іншым спосабам замежнай валюты;
- з пералічэннем (вяртаннем) замежнай валюты па рашэнні органаў крымінальнага праследавання;
- з пералічэннем (вяртаннем), спагнаннем замежнай валюты на падставе выканаўчых дакументаў па нявыкананых грашовых абавязацельствах плацельшчыка, якія выражаны ў замежнай валюце;
- пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і дасудовай вытворчасці ўпаўнаважанымі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі;
- пры разліках паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.