Аб выкарыстанні замежнай валюты паміж юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і юрыдычнымі асобамі – нерэзідэнтамі

Згодна з пунктам 24 Правілаў № 72 валютныя аперацыі паміж юрыдычнай асобай – рэзідэнтам і юрыдычнай асобай – нерэзідэнтам з выкарыстаннем замежнай валюты ажыццяўляюцца ў безнаяўнай форме пры правядзенні ўсіх валютных аперацый.

Выкарыстанне наяўнай замежнай валюты паміж юрыдычнымі асобамі –рэзідэнтамі і юрыдычнымі асобамі – нерэзідэнтамі дазваляецца пры правядзенні наступных валютных аперацый (пункт 50 Правілаў № 72):

  • пры аплаце юрыдычнымі асобамі – нерэзідэнтамі выдаткаў, звязаных з абслугоўваннем паветраных суднаў замежных дзяржаў у аэрапортах, суднаў замежных дзяржаў у рачных портах, а таксама пры аплаце аэранавігацыйных, аэрапортавых і портавых збораў у Рэспубліцы Беларусь;
  • пры аплаце юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі выдаткаў, звязаных з абслугоўваннем паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь у аэрапортах замежных дзяржаў, суднаў юрыдычных асоб – рэзідэнтаў у рачных і марскіх портах замежных дзяржаў, іншых транспартных сродкаў падчас іх знаходжання на тэрыторыях замежных дзяржаў, пры аплаце аэранавігацыйных, аэрапортавых, портавых збораў i iншых абавязковых збораў на тэрыторыях замежных дзяржаў, звязаных з забеспячэннем дзейнасці гэтых юрыдычных асоб – рэзідэнтаў;
  • пры аплаце юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі паслуг, аказаных дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў;
  • пры аплаце юрыдычнымі асобамі – нерэзідэнтамі паслуг, аказаных дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • пры правядзенні выстаў, кірмашоў, спартыўных і культурных мерапрыемстваў на тэрыторыі замежнай дзяржавы;
  • пры правядзенні валютных аперацый, звязаных:
    • з пералічэннем (вяртаннем) замежнай валюты ў (з) дэпазіт (у) натарыуса, суда, органа прымусовага выканання або органа крымінальнага праследавання, калі выкарыстанне замежнай валюты ў адносінах паміж даўжніком і крэдыторам прадугледжана заканадаўствам;
    • з залогам, адабраннем, арыштам, канфіскацыяй, вяртаннем у даход дзяржавы іншым спосабам замежнай валюты;
    • з пералічэннем (вяртаннем) замежнай валюты па рашэнні органаў крымінальнага праследавання;
    • з пералічэннем (вяртаннем), спагнаннем замежнай валюты на падставе выканаўчых дакументаў па нявыкананых грашовых абавязацельствах плацельшчыка, якія выражаны ў замежнай валюце;
  • пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і дасудовай вытворчасці ўпаўнаважанымі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі.
Аб асобных актуальных пытаннях валютнага заканадаўства