Аб выкарыстанні замежнай валюты ў разліках паміж фізічнымі асобамі

Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць гэта пытанне:

Артыкулам 11 Закона ўстаноўлена, што забараняецца выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні валютных аперацый паміж рэзідэнтамі, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых Законам аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі альбо іншымі актамі валютнага заканадаўства.

У адносінах паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі дазваляецца выкарыстанне замежнай валюты ў выпадках (артыкул 11 Закона):

  • дарэння (у тым лiку ў выглядзе ахвяраванняў);
  • адмены дарэння;
  • прадастаўлення пазык;
  • вяртання пазык і працэнтаў за карыстанне імі;
  • перадачы на захоўванне i iх вяртання.

У іншых выпадках выкарыстанне замежнай валюты паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі не дапускаецца.

У адносінах паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі і фізічнымі асобамі – нерэзідэнтамі выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні валютных аперацый за межамі Рэспублікі Беларусь дазваляецца пры правядзенні ўсіх валютных аперацый.

У адносінах паміж фізічнай асобай – рэзідэнтам і фізічнай асобай – нерэзідэнтам, а таксама паміж фізічнымі асобамі – нерэзідэнтамі выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні валютных аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца па валютных аперацыях, што прадугледжваюць:

  • дарэнне (у тым ліку ў выглядзе ахвяраванняў);
  • адмену дарэння;
  • прадастаўленне пазык;
  • вяртанне пазык і працэнтаў за карыстанне імі;
  • перадачу на захоўванне i iх вяртанне;
  • у іншых выпадках, устаноўленых актамі валютнага заканадаўства.
Аб асобных актуальных пытаннях валютнага заканадаўства