Аб адкрыцці юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі рахункаў у банках – нерэзідэнтах

З 1 сакавіка 2019 г. юрыдычныя асобы – рэзідэнты адкрываюць рахункі ў замежнай валюце і ў беларускіх рублях у банках – нерэзідэнтах:

  • без дазволу Нацыянальнага банка – рахункі па ўліку запазычанасці па крэдытных здзелках і рахункі дыпламатычных і іншых афіцыйных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь;
  • у паведамляльным парадку – рахункі сваіх прадстаўніцтваў1;
  • на падставе дазволу Нацыянальнага банка – іншыя рахункі, за выключэннем рахункаў, што адкрываюцца без дазволу Нацыянальнага банка і ў паведамляльным парадку, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Парадак атрымання дазволаў Нацыянальнага банка на адкрыццё рахунку ў банку – нерэзідэнце, а таксама парадак прадстаўлення паведамленняў, неабходных для мэт валютнага рэгулявання, устаноўлены Інструкцыяй № 514.

1 Прадстаўніцтвам з'яўляецца адасобленае падраздзяленне юрыдычнай асобы, размешчанае па-за месцам яе знаходжання, якое ажыццяўляе абарону і прадстаўніцтва інтарэсаў юрыдычнай асобы, ажыццяўляе ад яе імя здзелкі і іншыя юрыдычныя дзеянні (артыкул 51 Грамадзянскага кодэкса РБ).


Аб асобных актуальных пытаннях валютнага заканадаўства