Ажыццяўленне фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу
Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць гэтае пытанне:
- Закон Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі";
- Правілы правядзення валютных аперацый, зацверджаныя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2004 г. № 72;
- Інструкцыя аб парадку выдачы дазволаў і прадстаўлення паведамленняў, неабходных для мэт валютнага рэгулявання, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 26 жнiўня 2015 г. № 514.
Фізічныя асобы – рэзідэнты ажыццяўляюць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капiталу:
- на падставе дазволаў Нацыянальнага банка – валютныя аперацыі, указаныя ў артыкуле 10 Закона, а менавіта:
- набыццё акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, а таксама долi ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi нерэзiдэнта;
- набыццё ў нерэзiдэнта каштоўных папер, выпушчаных нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў;
- набыццё ва ўласнасць маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасцi;
- размяшчэнне грашовых сродкаў у банках i iншых крэдытных арганізацыях замежных дзяржаў;
- прадастаўленне пазык нерэзідэнтам на тэрмін, які перавышае 180 дзён;
- перавод грашовых сродкаў па здзелках, якiя прадугледжваюць давернае кіраванне валютнымі каштоўнасцямі;
- без дазволу Нацыянальнага банка – іншыя валютныя аперацыі, якія не ўказаны вышэй.
Парадак атрымання дазволаў Нацыянальнага банка на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, устаноўлены Інструкцыяй № 514.
Дазволы выдаюцца да правядзення фізічнай асобай – рэзідэнтам валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу.
Аб асобных актуальных пытаннях валютнага заканадаўства