Ажыццяўленне юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі – рэзідэнтамі валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу

У адпаведнасці з Правіламі № 72 юрыдычным асобам – рэзідэнтам і індывідуальным прадпрымальнікам – рэзідэнтам з 1 сакавіка 2019 г. прадастаўлена права праводзіць шэраг валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, без дазволу Нацыянальнага банка (якiя ажыццяўляліся раней на падставе дазволаў Нацыянальнага банка).

У сувязі з гэтым з 1 сакавіка 2019 г. юрыдычныя асобы – рэзідэнты і індывідуальныя прадпрымальнікі – рэзідэнты (далей – юрыдычныя асобы – рэзідэнты) ажыццяўляюць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, у наступным парадку:

  • у рэгістрацыйным парадку:
    • набыццё акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, долі ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi нерэзідэнта, а таксама ўнясенне дадатковага ўкладу ў статутны фонд нерэзідэнта ў выпадку яго павелічэння;
    • набыццё ў нерэзiдэнта каштоўных папер, эмітаваных (выдадзеных) нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў;
    • набыццё ва ўласнасць маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь да нерухомай маёмасці, у тым ліку на падставе дагавораў, якія прадугледжваюць стварэнне аб'ектаў долевага будаўніцтва, за выключэннем маёмасці, якая перамяшчаецца, прыраўнаванай да нерухомых рэчаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
    • размяшчэнне грашовых сродкаў у банках – нерэзідэнтах або перадача грашовых сродкаў нерэзідэнтам (акрамя банкаў – нерэзідэнтаў) на ўмовах давернага кіравання;
    • прадастаўленне пазык;
    • разлікі па абавязацельствах, што ўзніклі ў юрыдычнай асобы – рэзідэнта (акрамя банка), якая з'яўляецца паручыцелем, гарантам, перад нерэзідэнтам на падставе заключанага паміж імі дагавора паручыцельства, гарантыі;
    • атрыманне крэдытаў i (або) пазык;
  • без дазволу Нацыянальнага банка, захавання рэгістрацыйнага або паведамляльнага парадку:
    • ажыццяўленне плацяжоў нерэзiдэнтам па абавязацельствах, якiя прадугледжваюць перадачу рэзiдэнту маёмасцi, якая знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасцi, альбо правоў на яе;
    • продаж нерэзідэнту долі ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi рэзiдэнта;
    • ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі паперамі, выпушчанымі рэзiдэнтамi;
    • фарміраванне статутнага фонду юрыдычнай асобы – рэзідэнта за кошт укладаў нерэзідэнтаў у замежнай валюце, беларускiх рублях або ў каштоўных паперах у замежнай валюце, у каштоўных паперах у беларускiх рублях у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    • прыцягненне сродкаў для пакрыцця дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту i вяртанне гэтых сродкаў у адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год;
    • прыцягненне сродкаў пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь i вяртанне гэтых сродкаў;
    • прыцягненне сродкаў у рамках міжурадавых пагадненняў i вяртанне гэтых сродкаў;
    • ажыццяўленне iншых плацяжоў па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь, не ўказаных у абзацах шостым – восьмым гэтай часткi;
    • ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў, звязаных з набыццём конкурсных (тэндарных) дакументаў і ўдзелам у таргах (конкурсах, тэндарах, аўкцыёнах);
    • атрыманне крэдытаў i (або) пазык банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi;
  • у паведамляльным парадку – іншыя валютныя аперацыі, якія не ўказаны вышэй.

Рэгістрацыя знешнеэканамічных дагавораў праводзіцца ў абслуговым банку ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй № 46.

Рэгістрацыю такіх здзелак (знешнеэканамічных дагавораў, у рамках якіх праводзяцца валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу) юрыдычная асоба – рэзідэнт абавязана ажыццявіць да іх правядзення, а па валютных аперацыях, якія прадугледжваюць паступленне плацяжоў ад нерэзідэнтаў, – да іх паступлення альбо не пазней за сем рабочых дзён з даты паступлення першага плацяжу.

У выпадку паступлення грашовых сродкаў на рахункі, адкрытыя ў банках –нерэзідэнтах, рэгістрацыя такой аперацыі ажыццяўляецца ў адным з банкаў Рэспублікі Беларусь, у якім адкрыты рахунак юрыдычнай асобы – рэзідэнта.

Паведамленні, неабходныя для мэт валютнага рэгулявання, прадстаўляюцца юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй № 514.

Аб асобных актуальных пытаннях валютнага заканадаўства