НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб банкаўскіх плацежных картках

Функцыянаванне банкаматаў і ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у банках, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

Нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь і практыка работы са зваротамі грамадзян сведчаць аб тым, што пытанні, якія ўзнікаюць у фізічных асоб, звязаныя з функцыянаваннем банкаматаў і ажыццяўленнем аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, не могуць быць разгледжаны супрацоўнікамі НБ РБ у рабочым парадку, напрыклад, па тэлефоне.

Зыходзячы з патрабаванняў артыкула 26 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь знешняя спасылка і пункта 12 Статута Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь знешняя спасылка, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2001 № 320, НБ РБ не надзелены правам па разглядзе канкрэтных канфліктных сітуацый паміж банкамі і іх кліентамі. Адносіны паміж імі рэгулююцца заключанымі дагаворамі аб выкарыстанні картак (крэдытнымі дагаворамі пры эмісіі крэдытных картак).

Для ўрэгулявання спрэчных сітуацый грамадзянін перш за ўсё павінен звярнуцца ў банк, які яго абслугоўвае, па рэквізітах, указаных гэтым банкам (нумары тэлефонаў даведачнай службы банка, інтэрнэт-адрасы і т. п.), аб чым, як правіла, грамадзяне інфармуюцца пры заключэнні дагавора. Акрамя таго, узнікненне канфліктнай сітуацыі пры ажыццяўленні аперацыі з выкарыстаннем карткі ў аканечным абсталяванні (банкамаце, інфакіёску, плацежным тэрмінале) часта патрабуе аператыўнага рэагавання з боку банка, якому належыць гэтае абсталяванне (напрыклад, калі банкамат не выдаў наяўныя грошы або забраў картку, не рэагуе на каманды карыстальніка і т. п.).

У такіх сітуацыях супрацоўнік НБ РБ не можа аказаць дапамогу кліентам беларускіх банкаў. НБ РБ можа аказаць садзейнічанне грамадзяніну ў разглядзе канкрэтных канфліктных сітуацый шляхам накіравання адпаведных пісьмаў у адрас зацікаўленых банкаў. Аднак для падрыхтоўкі аргументаваных запытаў у адрас банкаў неабходна аб'ектыўнае выкладанне кліентам сітуацыі з прыкладаннем копій бухгалтарскіх дакументаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні кліента (карт-чэкаў і інш.), і дагавора аб выкарыстанні карткі (крэдытнага дагавора).

Акрамя таго, у мэтах мінімізацыі рызык пры ажыццяўленні аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак і павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва, НБ РБ сумесна з банкамі падрыхтаваны Рэкамендацыі аб бяспечным выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак, якія рэкамендаваны банкам для размяшчэння на інфармацыйных стэндах у аддзяленнях, на сваіх сайтах у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

У мэтах якаснага і своечасовага разгляду пытанняў, якія цікавяць грамадзян, звязаных з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, у адрас НБ РБ звароты грамадзян павiнны прадстаўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Глядзіце таксама: Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь рынку банкаўскіх плацежных картак