Парадак атрымання фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі дазволаў Нацыянальнага банка на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу

Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць дадзеныя пытанні:

У адпаведнасці з Інструкцыяй № 514 фізічныя асобы пры неабходнасці атрымання дазволу Нацыянальнага банка альбо падаўжэння тэрміну дзеяння раней выдадзенага дазволу накіроўваюць заяву ў Нацыянальны банк (пр-т Незалежнасці, 20, 220008, г. Мінск).

Для атрымання дазволу на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, або ўнясення змяненняў у раней выдадзены дазвол фізічная асоба – рэзідэнт прадстаўляе наступныя дакументы:

  1. Пісьмовае хадайніцтва адвольнай формы, падрыхтаванае ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", якое змяшчае:
    • эканамічнае абгрунтаванне неабходнасці правядзення аперацыі, на якую робіцца запыт;
    • згоду фізічнай асобы на прадстаўленне дакументаў, а таксама іншай інфармацыі аб аперацыях, якія праводзяцца, у рамках выдадзенага Нацыянальным банкам дазволу;
    • ацэнку эфектыўнасці інвеставання валютных каштоўнасцей (пры правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу).
  2. Копію дакумента, які сведчыць асобу.
  3. Копію дакумента, які афармляе правядзенне адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі.

Акрамя названых дакументаў заяўнік для атрымання дазволу прадстаўляе наступныя дакументы:

  • на набыццё акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, а таксама долi ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi нерэзідэнта:
    • копію выпіскі з гандлёвага рэгістра краіны заснавання суб'екта валютных аперацый – нерэзідэнта, калі суб'ект валютных аперацый – нерэзідэнт ужо зарэгістраваны, альбо іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яго заснавання (дата выпіскі не павінна перавышаць трох месяцаў з даты звароту заяўніка);
    • копіі ўстаноўчых дакументаў нерэзідэнта, на падставе якіх ён дзейнічае, а для нерэзідэнта, які наноў ствараецца, – праекты ўстаноўчых дакументаў.

    Копіі гэтых дакументаў могуць быць запытаны ў выглядзе легалізаваных ва ўстаноўленым парадку дакументаў, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.

  • на набыццё ў нерэзiдэнта каштоўных папер, выпушчаных нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў: 

    копію дагавора з прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер (у тым ліку з банкам) (пры выкарыстанні яго паслуг) і копію дакумента пра яго рэгістрацыю на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Копія можа быць запытана ў выглядзе легалізаванага ва ўстаноўленым парадку дакумента, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.

  • на набыццё ва ўласнасць маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасцi: 
    • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць права нерэзідэнта на набываемую ў яго нерухомую маёмасць. Копіі дакументаў можна запытваць у выглядзе легалізаваных ва ўстаноўленым парадку дакументаў, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.
  • на перавод грашовых сродкаў па здзелках, якiя прадугледжваюць давернае кіраванне валютнымі каштоўнасцямі: 
    • копія выпіскі з гандлёвага рэгістра краіны заснавання нерэзідэнта, які з'яўляецца даверным кiраўнiком па здзелцы, што прадугледжвае давернае кіраванне валютнымі каштоўнасцямі, альбо іншы эквівалентны доказ яго юрыдычнага статусу. Копія дакумента можа быць запытана ў выглядзе легалізаваных ва ўстаноўленым парадку дакументаў, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.
  • на прадастаўленне фізічнымі асобамі пазык на тэрмiн, якi перавышае 180 дзён:
    • копія выпіскі з гандлёвага рэгістра краіны заснавання суб'екта валютных аперацый – нерэзідэнта, калі суб'ект валютных аперацый – нерэзідэнт ужо зарэгістраваны, альбо іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яго заснавання (дата выпіскі не павінна перавышаць трох месяцаў з даты звароту заяўніка);
    • копіі ўстаноўчых дакументаў нерэзідэнта, на падставе якіх ён дзейнічае, а для нерэзідэнта, які наноў створаны, – праекты ўстаноўчых дакументаў.

    Копіі могуць быць запытаны ў выглядзе легалізаваных ва ўстаноўленым парадку дакументаў, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны банк у адпаведнасці з пунктам 8 Інструкцыі № 514 мае права запытаць у заяўніка дадатковую інфармацыю і іншыя дакументы, неабходныя для разгляду заявы. Прадстаўляемыя заяўнікам копіі дакументаў павінны быць завераны подпісам фізічнай асобы і пры прадстаўленні копій дакументаў на замежнай мове суправаджацца засведчаным ва ўстаноўленым парадку перакладам на беларускую ці рускую мову (пункт 9 Інструкцыі № 514).

ВАЖНА! Не патрабуецца атрымання дазволу Нацыянальнага банка на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі, якія бесперапынна пражываюць (знаходзяцца) за межамi Рэспублiкi Беларусь больш за адзін год, калi правядзенне такiх аперацый не звязана з ажыццяўленнем імі прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Адказнасць за дакладнасць інфармацыі, правільнасць афармлення (запаўнення) прадстаўленых дакументаў і (або) іх копій нясе заяўнік.

З мэтай скарачэння часавых выдаткаў заяўнікаў і аптымізацыі дакументаабароту мэтазгодна прадстаўленне ў Нацыянальны банк усіх неабходных дакументаў адначасова.

У адпаведнасці з пунктам 10 Інструкцыі № 514 выдача дазволу (падаўжэнне тэрміну яго дзеяння), а таксама накіраванне пісьмовай адмовы ў яго выдачы (прадаўжэнні тэрміну яго дзеяння) з указаннем прычын ажыццяўляецца Нацыянальным банкам на працягу 15 каляндарных дзён з даты рэгістрацыі пісьмовага хадайніцтва заяўніка ў Нацыянальным банку.

У выпадку калі Нацыянальным банкам запытваецца дадатковая інфармацыя, тэрмін выдачы дазволу (падаўжэння тэрміну яго дзеяння) альбо накіравання пісьмовай адмовы ў яго выдачы не павінен перавышаць 10 каляндарных дзён з даты паступлення ў Нацыянальны банк усёй дадаткова запытанай інфармацыі і дакументаў.

Пра тэрміны звароту па дазволы:

Дазволы выдаюцца да ажыццяўлення заяўнікам разлікаў па валютнай аперацыі альбо да ажыццяўлення іншай аперацыі, на правядзенне якой запытваецца дазвол.

Падставамі для адмовы ў выдачы дазволу (падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу) могуць з'яўляцца:

  • прадстаўленне заяўнікам неналежным чынам аформленых дакументаў і (або) непрадстаўленне заяўнікам дакументаў, неабходных для атрымання дазволу (падаўжэння тэрміну дзеяння дазволу);
  • адсутнасць эканамічнага абгрунтавання неабходнасці правядзення валютнай або іншай аперацыі, якая запытваецца, у тым ліку ацэнкі эфектыўнасці інвеставання валютных каштоўнасцей пры правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу;
  • прадстаўленне заяўнікам недакладнай інфармацыі;
  • парушэнне заяўнікам умоў, раней выдадзеных Нацыянальным банкам дазволаў (пры іх наяўнасці) за апошнія 6 месяцаў, што папярэднічаюць даце звароту заяўніка, у тым ліку зварот па падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу па заканчэнні тэрміну яго дзеяння;
  • атрыманне ад дзяржаўных органаў звестак аб наяўнасці ў заяўніка на дату яго звароту ў Нацыянальны банк нявыкананых абавязацельстваў, якія ўзніклі ў выніку парушэння валютнага, банкаўскага, падатковага, мытнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  • правядзенне заяўнікам на дату яго звароту ў Нацыянальны банк валютнай або іншай аперацыі, на ажыццяўленне якой запытваецца дазвол;
  • неадпаведнасць плануемых да правядзення заяўнікам на падставе дазволу, які запытваецца, валютных і іншых аперацый мэтам грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь;
  • стварэнне пагрозы нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, яе тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай і эканамічнай стабільнасці.

Падставамі для спынення дзеяння дазволу да заканчэння ўстаноўленага ў ім тэрміну дзеяння з'яўляюцца:

  • пісьмовы зварот заяўніка;
  • парушэнне заяўнікам умоў выдадзенага дазволу;
  • парушэнне заяўнікам валютнага, банкаўскага, падатковага, мытнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у выніку ажыццяўлення валютных і іншых аперацый у рамках выдадзенага дазволу;
  • устанаўленне факта прадстаўлення заяўнікам недакладнай інфармацыі, якая паслужыла падставай для выдачы дазволу;
  • змяненне заканадаўства, якое рэгулюе парадак ажыццяўлення валютных і іншых аперацый, на правядзенне якіх быў выдадзены адпаведны дазвол;
  • стварэнне пагрозы нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, яе тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай і эканамічнай стабільнасці.

Спыненне дзеяння дазволу ажыццяўляецца шляхам накіравання Нацыянальным банкам заяўніку пісьмовага паведамлення, у якім указваецца дата спынення тэрміну дзеяння дазволу.

Дзеянне дазволу спыняецца без накіравання паведамлення Нацыянальнага банка ў наступных выпадках:

  • пасля заканчэння тэрміну дзеяння дазволу, на які ён быў выдадзены;
  • смерці фізічнай асобы.

Падаўжэнне тэрміну дзеяння раней выдадзенага дазволу:

Пры неабходнасці падаўжэння тэрміну дзеяння дазволу заяўнік павінен звярнуцца ў Нацыянальны банк да заканчэння тэрміну дзеяння выдадзенага дазволу.

Для падаўжэння тэрміну дзеяння дазволу заяўнік прадстаўляе ў Нацыянальны банк дакументы, неабходныя ў адпаведнасці з Інструкцыяй для выдачы гэтага дазволу, а таксама копію выдадзенага дазволу (са змяненнямі і дапаўненнямі).

Адрасы і кантактныя тэлефоны структурнага падраздзялення, якое ажыццяўляе выдачу дазволаў:

Упраўленне фінансавага маніторынгу і кантролю Галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацыянальнага банка

Адрас

пр-т Незалежнасці, 20, 220008, г. Мінск

Тэлефоны

(8 017) 215 35 06
(8 017) 219 22 39
(8 017) 219 24 34

(8 017) 327 56 67

 

ВАЖНА! Выманне дакументаў, дастаўленых нарачным, з выкарыстаннем скрыні для карэспандэнцыі ў фае будынка Нацыянальнага банка ажыццяўляецца ў 9.00, 12.00, 15.00 і 16.30 (па пятніцах і ў перадсвяточныя дні – у 9.00, 12.00) і за адну гадзіну да заканчэння працоўнага дня. Карэспандэнцыя, выманне якой ажыццяўляецца за адну гадзіну да заканчэння працоўнага дня, перадаецца на рэгістрацыю на наступны працоўны дзень.