Парадак прадстаўлення суб'ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі ў Нацыянальны банк паведамленняў аб адкрыцці рахунку ў банку- нерэзідэнце

Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць дадзеныя пытанні:

У адпаведнасці з Інструкцыяй № 514 суб'екты валютных аперацый – рэзідэнты пры адкрыцці рахункаў за межамі Рэспублікі Беларусь, для адкрыцця якіх актамі валютнага заканадаўства вызначаны паведамляльны парадак, запаўняюць і падаюць у Нацыянальны банк (пр-т Незалежнасці, 20, 220008, г. Мінск) паведамленне аб адкрыцці рахунку ў банку-нерэзідэнце ў двух экзэмплярах па форме згодна з дадаткам 3 да Інструкцыі № 514.

Паведамленне аб адкрыцці рахунку ў банку-нерэзідэнце прадстаўляецца ў Нацыянальны банк не пазней за 10 рабочых дзён з даты заключэння дагавора аб адкрыцці рахунку.

У выпадку калі заяўнікам прадстаўлена неналежным чынам аформленае паведамленне аб адкрыцці рахунку ў банку-нерэзідэнце альбо калі для адкрыцця рахунку за межамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены дазвольны парадак, заяўніку накіроўваецца пісьмовая адмова ў прастаўленні адзнакі аб атрыманні паведамлення аб адкрыцці рахунку ў банку-нерэзідэнце з указаннем прычын адмовы.