Парадак прадстаўлення ў банк суб'ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі паведамленняў аб правядзенні валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу

Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць дадзеныя пытанні:

Суб'екты валютных аперацый – рэзідэнты пры правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, для якой устаноўлены паведамляльны парадак, запаўняюць і прадстаўляюць у банк паведамленне аб правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, па форме згодна з дадаткам 4 да Інструкцыі № 514.

Паведамленне аб правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, запаўняецца да ажыццяўлення разлікаў суб'ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі па валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, а паведамленне аб правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, якая прадугледжвае паступленне грашовых сродкаў на рахункі суб'ектаў валютных аперацый – рэзідэнтаў, – на працягу 7 рабочых дзён з даты залічэння грашовых сродкаў на рахункі.

Паведамленні аб правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, па ўзгадненні з банкам прадстаўляюцца ў банк на папяровым носьбіце ці ў выглядзе электроннага дакумента з захаваннем патрабаванняў заканадаўства аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе альбо электроннага паведамлення (дакумента ў электронным выглядзе) з захаваннем працэдур бяспекі і патрабаванняў заканадаўства.