Парадак рэгістрацыі валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу

Нарматыўныя прававыя акты і дакументы, якія рэгулююць дадзеныя пытанні:

У адпаведнасці з Правіламі № 72 суб'екты валютных аперацый – рэзідэнты ў рэгістрацыйным парадку ажыццяўляюць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, якія прадугледжваюць:

  • набыццё акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, долі ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi нерэзідэнта, а таксама ўнясенне дадатковага ўкладу ў статутны фонд нерэзідэнта ў выпадку яго павелічэння;
  • набыццё ў нерэзiдэнта каштоўных папер, эмітаваных (выдадзеных) нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў;
  • набыццё ва ўласнасць маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасцi, у тым ліку на падставе дагавораў, якія прадугледжваюць стварэнне аб'ектаў долевага будаўніцтва, за выключэннем перамяшчальнай маёмасці, прыраўнаванай да нерухомых рэчаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
  • размяшчэнне грашовых сродкаў у банках-нерэзідэнтах або перадача грашовых сродкаў нерэзідэнтам (акрамя банкаў-нерэзідэнтаў) на ўмовах давернага кіравання;
  • прадастаўленне пазык;
  • разлікі па абавязацельствах, якія ўзніклі ў суб'екта валютных аперацый – рэзідэнта (акрамя банка), які з'яўляецца паручыцелем, гарантам, перад нерэзідэнтам на падставе заключанага паміж імі дагавора паручыцельства, гарантыі;
  • атрыманне крэдытаў i (або) пазык.

Для рэгістрацыі здзелкі суб'ект валютных аперацый – рэзідэнт прадстаўляе ў адзін з банкаў, у якім адкрыты рахунак, рэжым функцыянавання якога дазваляе ажыццяўляць разлікі ў рамках знешнеэканамічнага дагавора:

  • заяву на рэгістрацыю (перарэгістрацыю) здзелкі згодна з дадаткам 1 да Інструкцыі № 46 у двух экзэмплярах;
  • арыгінал або копію знешнеэканамічнага дагавора (пры электронным дакументаабароце – знешнеэканамічны дагавор і заяву на рэгістрацыю (перарэгістрацыю) здзелкі ў выглядзе электроннага дакумента (паведамлення, электроннай копіі).

Адзін экзэмпляр заявы на папяровым носьбіце застаецца ў банку.

Суб'ект валютных аперацый – рэзідэнт абавязаны ажыццявіць рэгістрацыю здзелкі па знешнеэканамічным дагаворы, які прадугледжвае правядзенне рэзідэнтам плацяжоў, да іх правядзення, а здзелкі па знешнеэканамічным дагаворы, які прадугледжвае паступленне плацяжоў ад нерэзідэнта, – да іх паступлення альбо не пазней сямi рабочых дзён з даты паступлення першага плацяжу.

Плата за рэгістрацыю (перарэгістрацыю) здзелкі не спаганяецца.