НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Работа ў рамках Еўразійскага савета цэнтральных (нацыянальных) банкаў

Пагадненне аб Еўразійскім савеце цэнтральных (нацыянальных) банкаў (далей – ЕСБ, Савет) падпісана 18 лістапада 2015 г. у г. Бішкеку з мэтай прадаўжэння функцыянавання Савета кіраўнікоў цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў – удзельніц Дагавора аб заснаванні Еўразійскай эканамічнай супольнасці ад 10 кастрычніка 2000 г.

Даведачна:
Неабходнасць рэарганізацыі Савета кіраўнікоў цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў – удзельніц Дагавора аб заснаванні Еўразійскай эканамічнай супольнасці ад 10 кастрычніка 2000 г. была абумоўлена Дагаворам аб спыненні дзейнасці Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Разам з тым у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 3 гэтага Дагавора бакі дамовіліся, што супрацоўніцтва, якое ажыццяўлялася дапаможнымі органамі і галіновымі саветамі ЕўрАзЭС, па ўзаемнай згодзе зацікаўленых бакоў можа быць прадоўжана ў іншых фарматах.

Пагадненнем прадугледжана функцыянаванне ЕСБ у якасці кансультатыўна-дарадчага органа цэнтральных (нацыянальных) банкаў Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Таджыкістан з магчымасцю ўваходжання ў яго склад новых членаў з дзяржаў еўразійскага рэгіёна.

Задачай Савета з'яўляецца паглыбленне інтэграцыі ў фінансава-банкаўскай сферы, каардынацыя дзеянняў бакоў па пытаннях развіцця нацыянальных валютна-фінансавых і банкаўскіх сістэм, удасканалення шматбаковых і двухбаковых плацежна-разліковых адносін і інш.

Асноўнай функцыяй ЕСБ з'яўляецца прыняцце рашэнняў рэкамендацыйнага характару па наступных пытаннях:

  • узаемадзеянне нацыянальных банкаўскіх сістэм;
  • банкаўскі нагляд, зыходзячы з асноўных прынцыпаў эфектыўнага банкаўскага нагляду, вызначаных Базельскім камітэтам па банкаўскім наглядзе;
  • плацежна-разліковыя адносіны, у тым ліку ўдасканаленне механізма ўзаемных разлікаў у нацыянальных валютах;
  • прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці і рынку фінансавых паслуг;
  • фінансавы маніторынг і валютны кантроль;
  • прадухіленне парушэнняў банкаўскага і валютнага заканадаўства;
  • функцыянаванне інфармацыйных банкаўскіх сістэм, іх узаемадзеянне і абмен інфармацыяй;
  • фінансавая граматнасць;
  • аўдытарская дзейнасць;
  • абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг;
  • навучанне кадраў і абмен вопытам;
  • маніторынг ходу работы па рэалізацыі рэкамендацый Савета;
  • іншыя пытанні, якія патрабуюць скаардынаваных дзеянняў.

 Пагадненне аб Еўразійскім савеце цэнтральных (нацыянальных) банкаў

 Пратакол аб далучэнні Цэнтральнага банка Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб Еўразійскай радзе цэнтральных (нацыянальных) банкаў ад 18 лістапада 2015 года


Гл. таксама:
Сайт Міждзяржаўнага банка