НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Аб рэалізацыі патрабаванняў Закона ЗША "Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў" (FATCA)

Навіны і падзеі Карысная інфармацыя

18 сакавіка 2010 г. у ЗША быў прыняты Закон “Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў" Foreign Account Tax Compliance Act (далей – FATCA). Асноўная мэта Закона – папярэджанне ўхілення грамадзян ЗША ад выплаты падаткаў.

Палажэнні FATCA, акрамя абавязку банкаў замежных дзяржаў заключыць спецыяльныя пагадненні са Службай унутраных даходаў ЗША па ажыццяўленні кантролю за наяўнасцю ў іх рахункаў падаткаплацельшчыкаў ЗША і інфармаванні аб гэтых рахунках, прадугледжваюць магчымасць прымянення эканамічных санкцый да фінансавых арганізацый, якія не ўдзельнічаюць у FATCA. У прымусовым парадку можа быць утрымана 30% ад сумы міжнародных банкаўскіх пераводаў кліентаў у выпадку, калі амерыканскі банк-контрагент або банк-карэспандэнт палічыць, што ў дачыненні да атрымальніка плацяжу павінны быць ужыты патрабаванні FATCA.

Асноўным сродкам узаемадзеяння фінансавых інстытутаў са Службай унутраных даходаў ЗША будзе рэгістрацыйны партал Закона. У партале можна будзе запаўняць і падтрымліваць у актуальным выглядзе рэгістрацыйныя формы, дагаворы і даныя аб паўнамоцтвах адказных супрацоўнікаў фінансавых інстытутаў па выкананні патрабаванняў FATCA. Партал будзе адкрыты для рэгістрацыі і заключэння дагавораў не пазней за 15 ліпеня 2013 г. Фінансавыя інстытуты павінны будуць зарэгістравацца на партале і атрымаць міжнародны ідэнтыфікацыйны нумар пасрэдніка. Прысваенне такога нумара будзе адбывацца не пазней за 15 кастрычніка 2013 г.

Пералік інстытутаў, якія выконваюць патрабаванні FATCA, будзе апублікаваны Службай унутраных даходаў 2 снежня 2013 г. (у далейшым спіс будзе абнаўляцца на штомесячнай аснове). Для таго каб патрапіць у пералік ад 2 снежня 2013 г., замежныя фінансавыя інстытуты павінны зарэгістравацца на партале Службы ўнутраных даходаў ЗША да 25 кастрычніка 2013 г.

Такім чынам, пагадненне са Службай унутраных даходаў ЗША неабходна будзе заключыць да канца снежня 2013 г. Адказнасць за выяўленне новых рахункаў рэзідэнтаў ЗША і кліентаў-адказнікаў пачнецца з 1 студзеня 2014 г. Пачатак накіравання абмежаваных справаздач за 2013 год у Службу ўнутраных даходаў ЗША ад замежных фінансавых інстытутаў, якія ўдзельнічаюць у супрацоўніцтве па Законе, запланаваны з 31 сакавіка 2015 г. Пачатак утрымання 30% падатку з прыбытку ад продажу актываў замежных фінансавых інстытутаў і кліентаў-адказнікаў, якія не ўдзельнічаюць у супрацоўніцтве, плануецца з 31 снежня 2016 г.



Навіны і падзеі

16.04.2014

МНС паведаміла аб неабходнасці рэгістрацыі на сайце IRS і аб прадаўжэнні тэрмінаў рэгістрацыі да 05.05.2014.

01.04.2014

Нацыянальны банк накіраваў пісьмо №21-19/55, якое рэкамендуе банкам пачаць работу па рэгістрацыі на сайце IRS з мэтай яе завяршэння да 25 красавіка 2014 г.

17.03.2014

МНС паведаміла аб неабходнасці рэгістрацыі на сайце IRS для атрымання GIIN-нумара.

20.01.2014

Нацыянальным банкам завізіраваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні перамоў па праекце міжнароднага дагавора і яго падпісанні» і праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі па паляпшэнні выканання заканадаўства аб міжнародным падаткаабкладанні і рэалізацыі закона ЗША аб кантролі рахункаў у замежных банках для мэт падаткаабкладання.

19.11.2013

У МПЗ з МЗС паступіла інфармацыя аб гатоўнасці амерыканскага боку заключыць міжурадавае пагадненне па прымяненні Закона ЗША «Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў» (FATCA). Цяпер вядзецца работа па азначэнні з прапанаваных ЗША варыянтаў аптымальнай для Рэспублікі Беларусь мадэлі пагадненняў. Абраны варыянт мадэлі пагаднення будзе ўнесены на разгляд Урада.

20.08.2013

Нацыянальны банк узгадніў праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб асобных пытаннях прадастаўлення інфармацыі аб даходах і маёмасці замежных арганізацый і фізічных асоб замежных дзяржаў» без заўваг.

19.08.2013

Адбылася нарада рабочай групы з мэтай выпрацоўкі сярод зацікаўленых адзінай пазіцыі па асобных палажэннях праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб асобных пытаннях прадастаўлення інфармацыі аб даходах і маёмасці замежных арганізацый і фізічных асоб замежных дзяржаў».

19.08.2013

Падатковая служба ЗША абвясціла аб адкрыцці новай анлайнавай сістэмы рэгістрацыі для фінансавых устаноў, якія павінны зарэгістравацца ў IRS згодна FATCA. Рэгістрацыйны партал размешчаны па спасылцы https://sa2.www4.irs.gov/fatca-rup.

06.08.2013

На базе МНС пры пасрэдніцтве ТАА «КПМГ Эдвайзери» праведзены семінар па пытаннях практычнага падыходу да FATCA. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі рабочай групы, Асацыяцыі беларускіх банкаў, банкаў, брокераў, дэпазітарыяў, страхавых кампаній.

13.06.2013

Па распараджэнні Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь створана рабочая група для выпрацоўкі мер па недапушчэнні ўжывання санкцый у дачыненні да плацяжоў, якія ажыццяўляюцца на карысць беларускіх арганізацый і банкаў, прадугледжаных Законам Злучаных Штатаў Амерыкі “Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў” (FATCA). У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў, Нацыянальнага банка, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства прамысловасці, ААТ «Беларусбанк», «Пріорбанк» ААТ.

07.05.2013

Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь зацверджаны план мерапрыемстваў па недапушчэнні ўжывання санкцый у дачыненні да плацяжоў, якія ажыццяўляюцца на карысць беларускіх арганізацый і банкаў, прадугледжаных Законам ЗША "Аб выкананні падатковых патрабаванняў па замежных рахунках" (FATCA).

03.05.2013

Па выніках пасяджэння распрацаваны і накіраваны ў Міністэрства па падатках і зборах прапановы па праекце Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання арганізацый і фізічных асоб".

25.04.2013

Адбылося пасяджэнне прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў для выпрацоўкі мер, накіраваных на рэалізацыю Закона ЗША "Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў" (FATCA).

09.04.2013

"Пріорбанк" ААТ вызначаны банкам-пілотам па рэалізацыі патрабаванняў FATCA.

05.04.2013

Асацыяцыяй беларускіх банкаў сумесна з Нацыянальным банкам праведзена нарада з банкамі па пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Закона ЗША "Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў" (FATCA).

26.03.2013

Адбылося пасяджэнне секцыі па развіцці банкаўскай і плацежнай сістэм Рэспублікі Беларусь Кансультатыўнага савета пры Нацыянальным банку з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, банкаў, бізнес-супольнасці, навуковых і грамадскіх арганізацый. Па выніках пасяджэння была адзначана мэтазгоднасць далучэння Рэспублікі Беларусь да FATCA, а таксама выпрацаваны і накіраваны зацікаўленым дзяржаўным органам комплексныя рэкамендацыі па рэалізацыі FATCA ў Рэспубліцы Беларусь (Пратакол пасяджэння).



Карысная інфармацыя