НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Узаемаадносіны з Міжнародным валютным фондам

Рэспубліка Беларусь стала членам МВФ 10 ліпеня 1992 г. Першапачаткова квота Рэспублікі Беларусь у МВФ склала 280,4 млн. СДР (спецыяльныя правы запазычання), пасля яна была павялічана да 386,4 млн. СДР.

Супрацоўніцтва МВФ з Рэспублікай Беларусь рэалізуецца па трох асноўных напрамках:

  • узаемадзеянне з Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам падчас падрыхтоўкі праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на бюджэтна-падатковую і грашова-крэдытную палітыкі, абменны курс, гандлёвую палітыку;
  • выдача, пры неабходнасці, крэдытных рэсурсаў;
  • тэхнічная экспертная дапамога.

З 1992 г. па 2000 г. Рэспубліка Беларусь двойчы звярталася да фінансавых рэсурсаў МВФ:

  • па лініі фонду сістэмных трансфармацый – 217,2 млн. долараў ЗША;
  • па механізме "стэнд-бай" – 77,4 млн. долараў ЗША.

У лютым 2005 г. Рэспубліка Беларусь цалкам пагасіла названыя крэдыты МВФ.

У канцы 2008 г. беларускія ўлады звярнуліся да кіраўніцтва МВФ з просьбай аб заключэнні крэдытнага пагаднення "стэнд-бай". У выніку ўзгаднення Рэспублікай Беларусь і МВФ параметраў названага пагаднення Савет Выканаўчых дырэктараў Фонду 12 студзеня 2009 г. адобрыў праграму тэрмінам на 15 месяцаў і вылучэнне для нашай краіны фінансавых рэсурсаў у аб'ёме каля 2,46 млрд. долараў ЗША. Далей абодва бакі скарэктавалі і адобрылі новыя параметры праграмы і, у адпаведнасці з запатрабаваннямі беларускага боку, агульны аб'ём фінансавання павялічыўся да 3,46 млрд. долараў ЗША.

Рэалізацыя праграмы, завершанай у красавіку 2010 г., дазволіла падтрымаць стабільнасць на валютным рынку, забяспечыць большую ўстойлівасць фінансавай сістэмы, пазбегнуць крызісу плацежнага балансу, а таксама папярэдзіць рэцэсію і захаваць нізкі ўзровень беспрацоўя.

У сувязі з завяршэннем праграмы “стэнд-бай” МВФ пачаў дадатковыя кансультацыі з Рэспублікай Беларусь па маніторынгу ў пастпраграмны перыяд. Так, на працягу 2011–2013 гг. адбыўся шэраг візітаў экспертаў МВФ па ацэнцы мер праводзімай эканамічнай палітыкі і выпрацоўцы прапаноў, накіраваных на далейшае павышэнне эфектыўнасці эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках праведзеных кансультацый экспертамі МВФ быў станоўча ацэнены рэалізаваны Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам комплекс мер грашова-крэдытнага, валютнага, цэнавага і бюджэтна-падатковага рэгулявання, якія дазволілі забяспечыць макраэканамічную стабілізацыю эканомікі, знізіць інфляцыю, павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі і палепшыць знешнегандлёвае сальда.

Нацыянальнаму банку з боку МВФ была аказана тэхнічная дапамога па пытаннях фінансавай стабільнасці, устойлівасці банкаўскай сістэмы, банкаўскага нагляду, развіцця сістэмы аналізу і прагназавання грашова-крэдытнай палітыкі, удасканальвання грашова-крэдытнай статыстыкі.

Нацыянальны банк мае намер працягнуць укараненне рэкамендацый тэхнічных місій МВФ, а таксама задзейнічаць экспертны патэнцыял Фонду па ключавых напрамках сваёй дзейнасці, якія ўключаюць удасканаленне падыходаў да правядзення грашова-крэдытнай палітыкі, узмацненне эфектыўнасці выкарыстання яе інструментаў, забеспячэнне фінансавай стабільнасці, распрацоўку і ўкараненне міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці, удасканаленне банкаўскага нагляду.

Кіраўніком МВФ ад Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Калаур П.У., Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Намеснікам кіраўніка МВФ ад Рэспублікі Беларусь з‘яўляецца Амарын У.В., Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь.


Гл. таксама: