Экспертны форум "Абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг: вопыт Еўрапейскага саюза і перспектывы яго ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь"

У рамках рэалізацыі твінінг-праекта ЕС "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, 23 і 24 кастрычніка 2018 года ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь быў праведзены экспертны форум на тэму "Абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг: вопыт Еўрапейскага саюза і перспектывы яго ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь". У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, банкаўскай супольнасці, Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў, Беларускага таварыства абароны спажыўцоў.

У ходзе мерапрыемства запрошаныя эксперты з Германіі, Польшчы і Літвы выступілі з дакладамі па актуальных пытаннях абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг у названых краінах, у тым ліку выкарыстоўваемых механізмах альтэрнатыўнага вырашэння фінансавых спрэчак, адбылося актыўнае абмеркаванне ўдзельнікамі адпаведнай праблематыкі.