Экспертны форум па плацежных сістэмах прайшоў у Нацыянальным банку

17-18 верасня на базе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь адбыўся Экспертны форум у рамках рэалізацыі кампанента "Плацежныя сістэмы" твінінг-праекта Еўрапейскага саюза "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь".

У форуме прынялі ўдзел кароткатэрміновыя эксперты ад Нацыянальнага банка Польшчы Міхал Маслоўскі, Шыман Возняк, Пётр Масяж і эксперт ад Банка Літвы Юратэ Буткутэ, а таксама прадстаўнікі шэрага структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка Беларусі.

На форуме абмяркоўваліся палажэнні праекта Закона "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах у Рэспубліцы Беларусь", падрыхтаванага Нацыянальным банкам з прыцягненнем зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый. Эксперты адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі праекта Закона, без увагі не засталося і адлюстраванне ў законапраекце прадстаўленага раней у рамках твінінг-праекта міжнароднага вопыту. У працэсе абмеркавання экспертамі таксама былі прадастаўлены рэкамендацыі па некаторых артыкулах праекта Закона.

Гэты форум стаў ужо чацвёртай сустрэчай спецыялістаў Нацыянальнага банка з кароткатэрміновымі экспертамі па плацежных сістэмах і плацежных паслугах Нацыянальнага банка Польшчы і Банка Літвы ў рамках твінінг-праекта.