Семінар "Фінансавая стабільнасць" адбыўся ў рамках твінінг-праекта Еўрапейскага саюза

26–27 чэрвеня ў Вучэбным цэнтры Нацыянальнага банка ў Раўбічах адбыўся семінар "Фінансавая стабільнасць" у рамках твінінг-праекта Еўрапейскага саюза "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь".

Адкрыў мерапрыемства Пастаянны саветнік па пытаннях праграмы "Твінінг" у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь Дарыуш Левандоўскі (Нацыянальны банк Польшчы).

Затым на семінары выступілі кіраўнік і эксперты кампанента праекта ад Банка Літвы Сімонас Крэпшта, Андрыус Скарнуліс, Ніёле Валінскітэ, Дарыус Калікаускас і эксперты Нацыянальнага банка Румыніі Фларын Драгу, Мацей Кубінскі, Фларыян Неагу. Прадстаўнікі профільных упраўленняў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь азнаёміліся з вопытам калег у галіне маніторынгу рызык фінансавай стабільнасці і зніжэння ўзроўню сістэмных пагроз.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі абмяняліся думкамі і падвялі вынікі.