Адбыўся круглы стол па тэме «Падыходы да аднясення дзейнасці фінансавых арганізацый да нядобрасумленнай практыкі»

22 мая 2019 года ў Нацыянальным банку ў рамках твінінг-праекта ЕС «Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь» адбыўся круглы стол па тэме «Падыходы да аднясення дзейнасці фінансавых арганізацый да нядобрасумленнай практыкі».

У мерапрыемстве акрамя спецыялістаў Нацыянальнага банка прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі, профільных асацыяцый удзельнікаў фінансавага рынку.

Падчас мерапрыемства міжнародныя эксперты падзяліліся вопытам Літвы і Польшчы па прызнанні дзейнасці фінансавых арганізацый нядобрасумленнай з мэтай абароны правоў спажыўцоў. Мерапрыемства мела вялікае тэарэтычнае і практычнае значэнне ва ўмовах вызначэння падыходаў да фарміравання сістэмы абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.