Твінінг-праект "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь" прадстаўлены на фотавыставе ў Мінску

У Мінску 29 мая стартаваў чацвёрты сезон перасоўнай фотавыставы "Праекты ў асобах", якая распавядае аб праектах, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі і фінансуюцца Еўрапейскім саюзам. Каля ўвахода ў Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага экспануюцца 29 праектаў, у тым ліку твінінг-праект ЕС "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь".

У Мінску выстава працуе да 10 чэрвеня, а затым будзе прадстаўлена яшчэ ў 13 гарадах Беларусі.