Калечыц Сяргей Валер'евіч

Калечыц Сяргей Валер'евіч

Намеснік Старшыні Праўлення

Месца і дата нараджэння:

г. Мінск (Беларусь), 1973 год

Сямейнае становішча:

жанаты
Мае дваіх дзяцей

Адукацыя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

Працоўная дзейнасць:

  • 1995–1999 - эканаміст 1-й катэгорыі сектара аналізу і рэгулявання валютнага рынку; эканаміст 1-й катэгорыі, галоўны эканаміст аддзела аналізу валютна-эканамічных адносін; загадчык сектара валютна-эканамічнай інфармацыі; начальнік аддзела валютна-эканамічнай інфармацыі і валютных курсаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • 1999–2002 -намеснік дырэктара Дэпартамента даследаванняў і статыстыкі – начальнік упраўлення манетарных даследаванняў і статыстыкі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • 2002–2004 -намеснік дырэктара Дэпартамента манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу – начальнік упраўлення манетарнай палітыкі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • 2004–2009 - намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу – начальнік упраўлення манетарнай палітыкі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • 2009–2010 - намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • 2010–2013 - начальнік Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • з 2011 - член Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • з красавіка 2013 г. - намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь