НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Мамановіч Пётр Аляксеевіч – намеснік Старшыні Праўлення

Мамановіч Пётр Аляксеевіч

Месца і дата нараджэння:

Брэсцкая вобласць (Беларусь), 1954 год

Сямейнае становішча:

Жанаты
Мае дваіх дзяцей

Адукацыя:

Мінскі радыётэхнічны інстытут
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Кандыдат эканамічных навук
Дацэнт

Працоўная дзейнасць:

  • 1980–1991 - выкладчыцкая дзейнасць, работа на інспектарскіх пасадах у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, Міністэрстве народнай адукацыі БССР
  • 1991–1993 - дырэктар малога прадпрыемства "Вучэбна-даследчы цэнтр" выканаўчай дырэкцыі Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі
  • 1993–1998 - начальнік упраўлення, дырэктар дэпартамента па рабоце з юрыдычнымі асобамі ААБ "Беларусбанк"
  • 1998–2004 - дырэктар Дэпартамента каштоўных папер, дырэктар Дэпартамента манетарных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • 2004–2010 - начальнік Галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • з чэрвеня 2010 г. - намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь


Вярнуцца да спісу членаў Праўлення