Шаўко Аляксандр Мікалаевіч

Шаўко Аляксандр Мікалаевіч

Начальнік Галоўнага ўпраўлення персаналу

Месца і дата нараджэння:

г. Гомель (Беларусь), 1976 год

Сямейнае становішча:

Жанаты,
выхоўвае сына

Адукацыя:

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

Працоўная дзейнасць:

  • 1998–2001 - юрысконсульт, юрысконсульт I катэгорыі, вядучы юрысконсульт сектара прававога забеспячэння Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці
  • 2001–2002 - служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь
  • 2002–2005 - вядучы юрысконсульт сектара прававога забеспячэння, аддзела кадравай і прававой работы Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці
  • 2005–2007 - галоўны спецыяліст упраўлення законапраектных работ і экспертызы нарматыўных прававых актаў Галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • 2007–2010 - начальнік аддзела наглядных працэдур упраўлення метадалогіі прудэнцыяльнага нагляду Галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • 2010–2012 - начальнік упраўлення кадравай палітыкі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • з ліпеня 2012 - начальнік Галоўнага ўпраўлення персаналу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • з красавіка 2018 - член Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь