Национальный банк Республики Беларусь
Нацыянальны банк
— цэнтральны банк і дзяржаўны орган Рэспублікі Беларусь

Паштовы адрас:

пр-т Незалежнасці, 20, 220008, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
email@nbrb.by

Час працы

Панядзелак – чацвер 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны банк) з'яўляецца цэнтральным банкам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь, дзейнічае выключна ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны банк ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь , Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь , законамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Статутамі незалежны ў сваёй дзейнасці.

Нацыянальны банк падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Падсправаздачнасць Нацыянальнага банка Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у тым ліку азначае:

зацвярджэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Статута Нацыянальнага банка, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у яго;

вызначэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка, вызваленне іх ад пасады з апавяшчэннем Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

прызначэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь аўдытарскай арганізацыі для правядзення аўдыту гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Нацыянальнага банка;

зацвярджэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь гадавой справаздачы Нацыянальнага банка.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Нацыянальнага банка з'яўляюцца:

падтрыманне цэнавай стабільнасці

забеспячэнне стабільнасці банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь

забеспячэнне эфектыўнага, надзейнага і бяспечнага функцыянавання плацежнай сістэмы

Атрыманне прыбытку не з'яўляецца асноўнай мэтай дзейнасці Нацыянальнага банка.

Статус Нацыянальнага банка

Нацыянальны банк з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпісам "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь".

Яго поўнае найменне:

RU

на рускай мове

— Национальный банк Республики Беларусь

BY

на беларускай мове

— Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь

EN

на англійскай мове

— National Bank of the Republic of Belarus

Нацыянальны банк складаецца з цэнтральнага апарату і структурных падраздзяленняў.

Месца знаходжання цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка:

праспект Незалежнасці, 20,
220008, Мінск,
Рэспубліка Беларусь.

Функцыі Нацыянальнага банка

Нацыянальны банк выконвае наступныя функцыі:

  • распрацоўвае Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і сумесна з Урадам Рэспублікі Беларусь забяспечвае правядзенне адзінай грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе аперацыі, неабходныя для выканання асноўных мэт дзейнасці Нацыянальнага банка;
  • з'яўляецца для банкаў крэдыторам апошняй інстанцыі, ажыццяўляючы іх рэфінансаванне;
  • ажыццяўляе эмісію грошай;
  • ажыццяўляе эмісію (выдачу) каштоўных папер Нацыянальнага банка, вызначае парадак эмісіі, абарачэння і пагашэння каштоўных папер Нацыянальнага банка па ўзгадненні з рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне рынку каштоўных папер;
  • фармiруе залаты запас і фонд каштоўных камянёў Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляе аператыўнае кіраванне імі ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • стварае золатавалютныя рэзервы па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і кіруе імі ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • ажыццяўляе валютнае рэгуляванне і валютны кантроль у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • устанаўлiвае парадак выдачы дазволаў і прадстаўлення паведамленняў, неабходных для мэт валютнага рэгулявання, выдае дазволы, неабходныя для мэт валютнага рэгулявання;
  • рэгулюе крэдытныя адносіны;
  • рэгулюе і арганізоўвае грашовае абарачэнне;
  • выконвае функцыі фінансавага агента Урада Рэспублікі Беларусь і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях выканання рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

Паказаць больш

Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны банк арганізоўвае сваю дзейнасць зыходзячы з Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, якія штогод зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны банк сумесна з Урадам Рэспублікі Беларусь штогод да 1 кастрычніка прадстаўляе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на чарговы год.

Нацыянальны банк штоквартальна інфармуе:

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Беларусь пра аб'ём эмісіі грошай і пра выкананне Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь;

Президента Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пра памеры золатавалютных рэзерваў, якія ствараюцца ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі, вызначанымі ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Праўленне Нацыянальнага банка

Органам кіравання Нацыянальнага банка з'яўляецца Праўленне Нацыянальнага банка – калегіяльны орган, які вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага банка і ажыццяўляе кіраўніцтва і кіраванне ім.

Праўленне Нацыянальнага банка складаецца з дзевяці чалавек.

Старшыня і члены Праўлення Нацыянальнага банка з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі – работнікамі Нацыянальнага банка і не могуць займаць дзяржаўныя пасады ў іншых дзяржаўных органах, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі, а таксама знаходзіцца ў палітычных партыях.

Заместители Намеснікі Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка прызначаюцца на пасады (вызваляюцца ад пасад) Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мае права вызваліць ад пасады з апавяшчэннем Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

  • Старшыню Праўлення Нацыянальнага банка ў выпадках, прадугледжаных Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай службе;
  • членаў (члена) Праўлення Нацыянальнага банка ў выпадках, прадугледжаных Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай службе, па прадстаўленні Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка.